Адкрыцьцё 19 разьдзел
Адкрыцьцё Яна Багаслова
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Пасля гэтага я пачуў у небе моцны голас, як бы вялікага мноства людзей, якія казалі: «Аллелюя!Збаўленне і слава, і моц Богу нашаму,
Пасьля таго чуў я голас гучны на небе як быццам многіх натоўпаў, усклікваючых: "Альлелюя, збаўленьне і хвала, і валаданьне належыць Богу нашаму,
бо праўдзівыя і справядлівыя прысуды Ягоныя;бо Ён асудзіў вялікую распусніцу, якая нішчыла зямлю сваёй распустай, і спагнаў кроў слугаў сваіх з яе рукі!»
бо праўдзівыя і справядлівыя суды Ягоныя. Ён бо асудзіў распусьніцу вялікую, якая паганіла зямлю сваёй распустаю і помсьціў кроў слуг сваіх, якою пляміла яна рукі свае".
І другі раз сказалі: «Аллелюя! Дым яе ўзносіцца на векі вечныя!»
І зноў ускрыкнулі: "Дым з яе (распусьніцы-горада) будзе падымацца на векі!"
Тады ўпалі дваццаць чатыры старэйшыны і чатыры жывыя істоты і пакланіліся Богу, які сядзіць на троне, кажучы: «Амэн. Аллелюя».
І ўпалі на твар дваццаць чатыры старцы і чатыры жывёлы (істоты) і далі паклон Богу сядзячаму на троне і ўсклікнулі: "Амэн. Алелюя".
Ад трона выйшаў голас, які казаў: «Хваліце Бога нашага, усе слугі Ягоныя і тыя,хто Яго баіцца, малыя і вялікія!»
А голас, зяходзячы ад трона сказаў: "Слаўце Бога нашага ўсе слугі Ягоныя, каторыя Яго баіцёся, -- малыя і вялікія".
І я пачуў як бы шум вялікага натоўпу, як бы гул вялікіх водаў, як бы голас магутных грымотаў, што казалі: «Аллелюя,бо запанаваў Пан Бог наш усемагутны.
І пачуў я голас незлічонае грамады, як шум многіх водаў і як гук вялікіх грымотаў, кажучы: "Альлелюя, узяў вось уладу Госпад Бог наш Усемагутны.
Будзем весяліцца, і радавацца, і праслаўляць Яго,таму што настала вяселле Баранка,і падрыхтавалася жонка Ягоная.
Радуймася і цешмася, і дайма хвалу Яму, бо надышоў час шлюбу Ягнёнка. Уміленніца Яго прыгатавана.
Ёй дазволена апрануцца ў бліскучы чысты тонкі лён, бо тонкі лён — гэта справядлівыя ўчынкі святых».
Дадзена ёй прыбрацца ў вісон чысты і ірдзеючы. Бісер бо азначае справядлівасьць сьвятых.
Анёл сказаў мне: «Напішы: шчаслівыя пакліканыя на вясельную вячэру Баранка!» І дадаў: «Гэта праўдзівыя словы Бога».
І сказаў ён мне: "Напішы: Шчасьлівыя, пакліканыя на вясельле Ягнёнка". І дабавіў мне: "Гэта сапраўды Божыя словы".
Я ўпаў да ягоных ног, каб пакланіцца яму, але ён сказаў мне: «Не рабі гэтага! Я такі ж слуга, як ты і браты твае, што маюць сведчанне Езуса. Богу пакланіся, бо сведчанне Езуса — дух прарочы».
Я ўпаў яму да ног, каб ушанаваць яго. А ён сказаў мне: "Не рабі гэтага, бо і я спаслужнік твой і брат братоў тваіх, маючых пасьведчаньне Езуса. Багаславі. Пасьведчаньне Езуса — гэта дух прароцтва".
Затым я ўбачыў адкрытае неба: і вось, белы конь, а той, хто сядзіць на ім, завецца Верным і Праўдзівым, і ў справядлівасці Ён судзіць і змагаецца.
І ўбачыў я адкрытае неба, і вось з'явіўся белы конь. На ім сядзеў коньнік на імя Верны і Праўдзівы. Ён спаганяе справядлівасьць і змагаецца.
Вочы ж Яго — як полымя агню, а на галаве Яго — шматлікія дыядэмы. Ён мае напісанае імя, якога не ведае ніхто, акрамя Яго.
Вочы яго, як полымя агністае, а на галаве ў яго шмат каронаў. Імя Яго выпісана, але ніхто Яго ня ведае, апрача Яго самога.
Ён апрануты ў плашч, абмыты ў крыві, а імя Яго — Слова Бога.
Адзеты Ён у вопратку спырсканую крывёй, а завецца імя Яго Божае Слова.
Яму спадарожнічалі нябесныя войскі на белых конях, апранутыя ў чысты белы тонкі лён.
А войска яго, знаходзіцца ў небе, адзета ў бісер чысты і белы, і на белых конях ідзе за ім.
З Ягоных вуснаў выходзіць востры меч, каб удараць народы. Ён сам будзе пасвіць іх жалезным кіем. Ён сам топча давіла з віном лютага гневу Бога ўсемагутнага.
З вуснаў яго выходзіць меч двухбаковавостры для караньня народаў. І ён будзе валодаць над імі жалезным жазлом і сам стопча прэс віна гневу Бога Усемагутнага.
А на плашчы і на сцягне Ягоным напісана: Кароль каралёў і Валадар валадароў.
А на плашчы і на клубе яго напісанна імя: Валадар над валадарамі, Госпад над валодаючымі.
Таксама я ўбачыў аднаго анёла, які стаяў у сонцы і гучна ўсклікаў усім птушкам, якія лётаюць пасярод неба: «Хадзіце, збярыцеся на вялікую вячэру Бога,
І ўбачыў аднаго анёла ў сонцы, і закрычаў ён вялікім голасам да ўсіх птушак, якія ляталі праз сярэдзіну неба: "Хадзіце і сабярыцеся на вялікую вячэру Божую!
каб з’есці целы каралёў, целы тысячнікаў, целы моцных і целы коней разам з іх вершнікамі, і целы ўсіх свабодных і нявольнікаў, малых і вялікіх».
каб падалі целы каралёў і целы правадыроў і целы мужных, і целы коней і ездакоў, целы ўсіх вольных і нявольнікаў, малых і вялікіх".
Убачыў я звера, каралёў зямлі і іх войскі, сабраныя, каб распачаць вайну з тым, хто сядзіць на кані, і з Ягоным войскам.
І пабачыў я таксама бестыю і каралёў зямлі побач з войскам іхнім, падрыхтаваным да бітвы з тым, што сядзеў на кані, і з Ягоным войскам.
Аднак звер быў схоплены, а разам з ім і фальшывы прарок, які чыніў перад ім знакі, з дапамогай якіх зводзіў тых, што прынялі кляймо звера і пакланяліся яго вобразу. Абодва былі жыўцом кінутыя ў вогненнае возера з палаючай серай.
І схоплена была бестыя, а з ёй і фальшывы прарок, які чыніў цуды-дзівы перад ёю. Дзівамі тымі ёй зводзіў людзей, што атрымалі знак бестыі і што пакланіліся перад яе вобразам. Абое яны былі кінуты ў возера агністае, палаючае серкай.
Астатнія ж былі забітыя мячом, які выходзіў з вуснаў таго, хто сядзеў на кані, і ўсе птушкі насыціліся іхнімі целамі.
А іншыя пагінулі ад мяча коньнікі, ад мяча двухбаковавострага, што выходзіў з вуснаў Ягоных. І ўсе птушкі нажыраваліся на іх целам.