Да Філімона 1 разьдзел
Пасланьне да Філімона
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Чарняўскага 2017
Павел, вязень Езуса Хрыста, і брат Цімафей — умілаванаму Філімону, нашаму супрацоўніку,
Паўла, вязень Хрыста Ісуса, і Цімафей, брат, умілаванаму Філімону, супрацоўніку нашаму,
сястры Апфіі, Архіпу, нашаму паплечніку ў змаганні, і Касцёлу ў тваім доме:
і Апфіі, сястры ўмілаванай, і Архіпу, таварышу нашаму ў змаганні, і царкве, якая ў тваім доме знаходзіцца:
ласка вам і спакой ад Бога, Айца нашага, і Пана Езуса Хрыста.
ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.
Я заўсёды дзякую майму Богу, калі ўспамінаю цябе ў сваіх малітвах,
Дзякую заўсёды Богу майму, колькі разоў успамінаю цябе ў сваіх малітвах,
чуючы аб тваёй веры і любові, якую маеш да Пана Езуса і да ўсіх святых,
чуючы аб любові тваёй і веры, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх святых,
каб супольнасць тваёй веры прывяла цябе да пазнання ўсялякага дабра, якое ёсць у нас дзякуючы Хрысту.
каб супольнасць веры тваёй сталася бачнай у пазнанні ўсякіх даброццяў, якія маем у вас у Хрысце Ісусе.
Я вельмі ўзрадаваўся і суцешыўся з прычыны тваёй любові, бо праз цябе, браце, заспакоены сэрцы святых.
Бо вялікую радасць меў я, браце, і пацеху з любові тваёй, бо сэрцы святых супакоіліся праз цябе.
Таму, хоць і маю вялікую адвагу ў Хрысце загадваць табе тое, што трэба,
Хоць я і маю вялікую адвагу ў Хрысце загадаць табе што да справы належыць,
хутчэй прашу цябе з любоўю. Я, Павел, будучы старцам, а цяпер і вязнем Езуса Хрыста,
усё ж такі дзеля любові лепш папрашу цябе я, Паўла, стары чалавек, а цяпер і вязень Хрыста Ісуса.
прашу цябе за майго сына Анісіма, якога нарадзіў я ў кайданах.
Прашу цябе за майго сына, якога нарадзіў я ў кайданах маіх, Анісіма,
Некалі ён быў бескарысны для цябе, а цяпер карысны і для цябе, і для мяне.
які калісьці быў табе некарысны, а цяпер і табе, і мне карысны,
Яго, — гэта маё сэрца, — адсылаю да цябе.
якога я табе вяртаю. Дык ты прымі яго, як маё сэрца.
Я хацеў затрымаць яго пры сабе, каб ён замест цябе паслужыў мне ў кайданах за Евангелле.
Хацеў я яго пры сабе затрымаць, каб мне за цябе паслужыў у кайданах дзеля Евангелля.
Але без тваёй згоды нічога не хацеў бы рабіць, каб добрая справа твая была не з прымусу, а з добрай волі.
Але без парады з табою не хацеў зрабіць, каб часам не вымушаным было дабрадзейства тваё, але з добрае волі.
Бо, можа, ён быў аддалены ад цябе на пэўны час, каб ты прыняў яго назаўсёды
Можа быць, што ён адлучыўся толькі на кароткі час дзеля таго, каб ты ўзяў яго навек,
ўжо не як слугу, але больш чым слугу, як умілаванага брата, асабліва для мне, а тым больш для цябе, і паводле цела, і ў Пану.
ужо не як нявольніка, але вышэй за нявольніка, як брата найдаражэйшага, асабліва мне, але тым больш табе, цялесна і ў Госпадзе.
Таму, калі лічыш мяне супольнікам, то прымі яго, як мяне.
Дык калі маеш мяне за супольніка, прымі яго, як мяне.
Калі ж ён чым пакрыўдзіў цябе, або вінаваты табе, палічы гэта мне.
Калі ж ён у чым пакрыўдзіў цябе або што вінен, гэта на мяне залічы.
Я, Павел, напісаў сваёю рукою: я адплачу, ужо не кажучы табе пра тое, што ты сам вінаваты мне.
Я, Паўла, напісаў уласнаю рукою, што я сплачу табе; каб пры тым не казаць табе, што і ты сабою вінаваты мне.
Так, браце! Няхай я атрымаю ад цябе карысць у Пану; заспакой маё сэрца ў Хрысце!
Так яно, браце! Хачу я табою паслужыцца ў Госпадзе. Умацуй маё сэрца ў Госпадзе.
Спадзеючыся на тваю паслухмянасць, я напісаў табе, ведаючы, што і больш таго, аб чым прашу, зробіш.
Спадзеючыся на тваю паслухмянасць, напісаў табе, ведаючы, што і больш таго, аб чым прашу, зробіш.
Адначасова прашу, падрыхтуй мне жыллё, бо спадзяюся, што дзякуючы вашым малітвам я вярнуся да вас.
Адначасова прашу, прыгатуй мне кватэру, бо спадзяюся, дзякуючы вашым малітвам, што буду падараваны вам.
Вітае цябе Эпафрас, мой сувязень у Хрысце Езусе,
Вітаюць цябе Эпафрас, вязень разам са мною ў Хрысце Ісусе,
Марк, Арыстарх, Дэмас і Лука, мае памочнікі.
Марк, Арыстарх, Дэмас і Лука, памочнікі мае.
Ласка Пана Езуса Хрыста з духам вашым.
Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.