Да Эфэсянаў 2 разьдзел
Пасланьне да Эфэсянаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
І вас, мёртвых праступкамі і граха́мі вашымі,
І вы былі мёртвымі з-за праступкаў і грахоў вашых,
у якіх вы калісь хадзілі па ве́ку гэтага сьве́ту, па волі князя ўлады паве́транае, духа, што дзе́ець цяпе́р у сынох праціўле́ньня,
у якіх вы калісьці жылі згодна са звычаямі гэтага свету, па волі князя, які ўладарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непаслухмянасці.
між якімі і мы ўсе́ жылі калісь у пажаданьнях це́ла нашага, выпаўняючы жаданьні це́ла і думак, і былі па прыродзе дзяцьмі гневу, як і другія, —
Сярод іх мы ўсе таксама калісьці жылі паводле імкненняў нашага цела, выконваючы жаданні цела і думак, і былі па прыродзе дзецьмі гневу, як і астатнія.
Бог, багаты літасьцяй праз вялікую любоў Сваю, якою палюбіў нас,
А Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у сваёй вялікай любові палюбіў нас,
і нас, мёртвых праступкамі, ажывіў разам з Хрыстом, — ласкай вы выбаўлены, —
і нас, мёртвых з-за грахоў, ажывіў разам з Хрыстом. Вы збаўлены ласкаю.
і ўскрасіў з Ім, і пасадзіў на мясцох нябе́сных у Хрысьце Ісусе,
Ён уваскрасіў і пасадзіў нас на нябёсах у Хрысце Езусе,
каб зьявіць у надыходзячых гадох многасьць багацьця ласкі Свае́й у ласкавасьці да нас у Хрысьце́ Ісусе.
каб паказаць у наступных вяках нязмернае багацце сваёй ласкі праз дабрыню да нас у Хрысце Езусе.
Бо ласкай вы выбаўлены праз ве́ру; і гэта не ад вас — Божы дар:
Вы ж збаўлены ласкаю праз веру. І гэта не ад вас, гэта Божы дар.
не ад дзе́л, каб ніхто не хваліўся.
І не ад учынкаў, каб ніхто не хваліўся.
Бо мы — Яго стварэньне, створаныя ў Хрысьце́ Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя празначыў, каб мы ў іх хадзілі.
Мы — Яго справа, створаныя ў Хрысце Езусе для добрых учынкаў, якія Бог загадзя падрыхтаваў, каб мы паступалі згодна з імі.
Дык памятайце, што вы, калісь пагане це́лам, называныя неабрэзаньнем ад так званага абрэзаньня ў це́ле, рукатворнага,
Таму памятайце, што калісьці вы, язычнікі, якіх завуць «неабрэзанымі» тыя, што называюцца абрэзанымі з прычыны знаку, зробленага рукою на целе,
што вы былі ў час гэны бяз Хрыста, прызнаваныя чужакамі ад грамадзянства Ізраільскага і чужыя запаве́там прырачэньня, ня маючы надзе́і і бяз Бога ў сьве́це;
былі ў той час без Хрыста, адкінутымі ад ізраэльскага грамадства і чужымі запавету абяцання. Вы не мелі надзеі і былі бязбожнікамі ў свеце.
а цяпе́р у Хрысьце́ Ісусе вы, што былі калісь далёка, сталіся блізкімі крывёю Хрыстоваю.
Цяпер у Хрысце Езусе вы, якія калісьці былі далёка, сталіся блізкімі дзякуючы крыві Хрыста.
Бо Ён ёсьць мір наш, што́ ўчыніў з абодвух адно і разбурыў стаяўшую пасярэдзіне за́гарадку,
Ён — спакой наш, які ўчыніў адно і другое адзіным і мур варожасці,
зьніштожыўшы, варожасьць Це́лам Сваім, а закон за́паведзяў — навукай, каб з двох стварыць у Сабе́ аднаго новага чалаве́ка, ладзячы мір,
што падзяляў, зруйнаваў у сваім целе. А Закон запаведзяў знішчыў навучаннем, каб з двух стварыць у сабе аднаго новага чалавека, усталёўваючы спакой,
і ў адным це́ле пагадзіць абодвух з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасьць;
і ў адным целе зноў прымірыць з Богам адных і другіх праз крыж, забіўшы ў сабе тую варожасць.
і, прыйшоўшы, абвясьціў мір вам, далёкім і блізкім,
Прыйшоўшы, Ён абвясціў спакой вам, якія далёка, і спакой тым, якія блізка.
бо праз Яго абое маем доступ да Айца ў адным Духу.
Бо праз Яго мы, адны і другія, маем доступ у адным Духу да Айца.
Дык вы ўжо ня чужыя і ня прыходні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога,
Таму вы ўжо не чужыя і не прыхадні, але суграмадзяне святых і дамачадцы Бога,
збудаваныя на падваліне Апосталаў і Прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень,
умацаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, дзе сам Езус Хрыстус з’яўляецца вуглавым каменем,
на якім уся будыніна, разам змацаваная, расьце́ ў сьвяты храм у Госпадзе,
на якім кожны складзены будынак вырастае як святая святыня ў Пану.
на якім і вы разам будуецеся на жыльлё Божае Духам.
У Ім і вы разам будуецеся, каб быць жыллём Бога ў Духу.