Якава 3 разьдзел
Пасланьне Якава
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Сабілы і Малахава
Браты маі! Ня многія рабе́цеся вучыцялямі, ве́даючы, што мы большы дастанем прысуд,
Ня многія рабецеся вучыцялямі, браты мае, ведаючы, што (мы) большы дастанем прысуд.
бо ўсе́ мы шмат грашы́м. Хто не грашы́ць словам, той — дасканалы чалаве́к, які дуж закелза́ць і ўсё це́ла.
бо ўсе (мы) шмат спатыкаемся. Калі хто ў слове ня спатыкаецца, той даскана́лы чалавек, які мае сілу ўтаймаваць нават усё цела.
Вось мы ўкладаем зяле́зы ў рот коням, каб яны слухаліся нас, і кіруем усім це́лам іх;
Вось мы закíлзаваем ко́ні, каб яны слухаліся нас, і кіруем усім іхнім целам.
вось і караблі ун якія вялікія, што іх ве́тры магутныя носяць, а невялікім стырном кіруюцца, куды хоча корнік;
Вось і караблі вунь якія вялікія, і будучы насімымі моцнымі вятрамі, а кіруюцца нявялікім стырном куды б ні захацеў стырнавы.
гэтак і язык — невялікі чле́н, але шмат робіць. Паглядзі, невялікі агонь, а як многа рэчаў запалівае;
Так і язык нявялікім чэлесам зьяўляецца, але шмат хва́ліцца. Паглядзі, нявялíкі агонь, а як шмат драўніны запа́львае.
і язык — агонь, сьве́т няпраўды. Язык гэтак зьмяшчаецца міжы чле́намі нашымі, што апаганівае ўсё це́ла і запалівае круг жыцьця, а сам запальваецца ад гее́нны,
І язык — агонь, сьвет няпра́веднасьці. Язык гэтак зьмяшчаецца між чэлесамі нашымі, што апаганівае ўсё цела і запальвае ход жыцьця, а сам запальваецца ад геенны.
бо ўсякая прырода зьве́раў і птушак, га́даў і марскіх жывёл гамуецца й угамована прыродаю чалаве́чаю,
Бо ўсякая прырода зьвераў і птушак, га́даў і марскіх жывёл утаймоўваецца і ўтаймавана прыродаю чалавечай,
а ўгамаваць языка ніхто з людзей ня можа: гэта — нястрымнае зло; ён напоўнены сьмяротнаю атрутаю.
а язык ніхто зь людзей утаймаваць ня можа: (ён) — нястрымнае зло; (ён) напоўнены сьмяротнай атрутаю.
Ім славім Бога і Айца — і ім праклінаем людзе́й, што створаны на ўзор Бога;
Ім багаслаўляем і Бога Бацьку, і ім праклінаем людзей, што створаны па падабенству Бога.
з тых самых вуснаў выходзіць багаслаўле́ньне і праклён. Не павінна быць гэтага, маі браты.
Із тых жа вуснаў выходзіць багаслаўленьне і праклён. Ня павінна, браты мае, гэта так быць.
Ці цячэ з аднаго жарала́ крыніцы салодкае і горкае?
Ці можа крыніца із свайго жарала́ разліваць салодкае і горкае?
Ня можа, браты маі, смоква радзіць аліўкі, ці вінаградная лаза смоквы: гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салоную і салодкую ваду.
Ня можа, браты мае, смакоўніца радзіць аліўкі, ці вінаградная лаза — смоквы; гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салоную і салодкую ваду.
Хто з вас мудры й разумны? Пакажы гэта на дзе́ле добрым паступаньнем з лагоднасьцяй мудрасьці.
Хто з вас мудры і разумны, хай дакажа (гэта) із добрага ладу жыцьця ўчынкамі сваімі ў ціхасьці мудрасьці.
Але, калі ў вашым сэрцы вы ма́еце горкую завісьць і сварлівасьць, дык не хвале́цеся і не брашыце на праўду:
Але калі горкую завісьць і сварлівасьць маеце ў сэрцы вашым, дык ня хваліцеся і ня брашыце на праўду.
гэта ня ёсьць мудрасьць, што зьве́рху зыходзе, але зямйая, душэўная, чартоўская,
Ня ёсьць такая мудрасьць звыш зыходзячай, але зямная, душэўная, дэманічная.
бо гдзе́ завісьць і сваркі, там ладу няма і ўсе́ благія ўчынкі.
Бо дзе завісьць і сварлівасьць, там бязьладзьдзе і ўсякі злы ўчынак.
Але мудрасьць, што зьве́рху зыходзе, перадусім чыстая, потым згодлівая, лагодная, паслухмяная, поўная міласэрдзя й добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.
Але мудрасьць звыш перадусім чыстая, потым мірная, лагодная, паслухмяная, поўная міласэрнасьці і пладоў добрых, нястаронная і ня крывадушная.
Плод жа праўды ў міры се́ецца тымі, што мір робяць.
Плод жа праведнасьці ў міры сеецца тымі, што мір робяць.