Да Рымлянаў 6 разьдзел

Пасланьне да Рымлянаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Дык што скажам? Ці заставацца нам у граху, каб памножылася ласка?
 

Зусім не. Мы, якія памерлі для граху, як жа яшчэ будзем жыць у ім?
 

Ці вы не ведаеце, што ўсе мы, хто быў ахрышчаны ў Хрыста Ісуса, ахрышчаны ў Яго смерць?
 

Дык мы былі з Ім пахаваныя праз хрышчэнне ў смерць, каб як быў уваскрэшаны Хрыстос з мёртвых славаю Бацькі, так і мыпачалі хадзіць ў навізне жыцця.
 

Бо калі мы зрасліся з Ім падабенствам Яго смерці, то мы будзем і падабенствам уваскрашэння;
 

ведаючы тое, што наш стары чалавек быў укрыжаваныз Ім, каб было знішчана цела граху, каб мы ўжо не служылі граху;
 

бо памерлы апраўданы ад граху.
 

Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім,
 

ведаючы, што Хрыстос, уваскрэшаны з мёртвых, ужо не памірае, смерць над Ім ужо не мае ўлады.
 

Бо смерцю, якой Ён памёр, Ён памёр для граху раз і назаўсёды, а жыццём, якім Ён жыве, Ён жыве для Бога.
 

Гэтак і вы — лічыце, што вы самі мёртвыя для граху, але жывыя для Бога ў Хрысце Ісусе, [нашым Госпадзе].
 

Дык няхай не ўладарыць грэх у вашым смяротным целе, каб вам слухацца яго пажадлівасцяў;
 

і не аддавайцеграху вашы органы ў зброю няправеднасці, а аддавайце сябе Богу, як ажыўленыя з мёртвых і вашы органы — у зброю праведнасці Богу.
 

Бо грэх не будзе над вамі панаваць: бо вы не пад законам, а пад ласкаю.
 

Дык што? Ці грашыць нам, таму што мы не пад законам, але пад ласкаю? Зусім не.
 

Хіба вы не ведаеце, што каму вы аддаяце сябе рабамі ў паслушэнства, таго вы і рабы, каго слухаецеся, — ці то граху на смерць, ці паслушэнству на праведнасць?
 

Але ўдзячнасць Богу, бо вы былі рабы граху, але ад сэрца паслухаліся таму вобразу навукі, якому былі аддадзены.
 

І вызваленыя ад граху, вы зрабіліся рабамі праведнасці.
 

Па-чалавечы кажу з-за слабасці вашага цела. Бо як вы аддалі вашы органы ў рабы нячыстасці і беззаконню на беззаконне, так цяпер аддайце вашы органы ў рабыправеднасці наасвячэнне.
 

Бо калі вы былі рабамі граху, вы былі вольныя ад праведнасці.
 

Які ж плод вы мелі тады? Учынкі, якіх вы цяпер саромеецеся, бо канец тых учынкаў — смерць.
 

Але цяпер вызваленыя ад граху і стаўшы рабамі Богу, вы маеце свой плод да асвячэння і канец — вечнае жыццё.
 

Бо плата грэху — смерць, а дар Божы — вечнае жыццё ў Хрысце Ісусе, нашым Госпадзе.