Да Рымлянаў 9 разьдзел

Пасланьне да Рымлянаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Праўду кажу ў Хрысце, не хлушу, сведчыць са мною маё сумленне ў Святым Духу,
 

што вялікі ў мяне смутак і няспынны боль у маім сэрцы,
 

бо хацеў бы я сам быць анафемай, адлучаным ад Хрыста дзеля маіх братоў, маіх сваякоў паводле цела.
 

Яны ізраільцяне: іх — усынаўленне, і слава, і запаветы, і заканадаўства, і служэнне, і абяцанні;
 

іх — бацькі і з іх целам — Хрыстос, Які ёсць над усім, Бог, дабраславёны навекі, амін.
 

Але не тое, каб слова Божае не спраўдзілася. Бо не ўсе тыя Ізраіль5, хто з Ізраіля;
 

і тое, што яны патомства Аўраамава, не значыць, што ўсе яны ягодзеці, а «ў Ісааку будзе названа табе патомства».
 

Гэта значыць дзеці Божыя — гэта не дзеці паводлецела, а дзеці абяцання лічацца патомствам.
 

Бо слова абяцання такое: «У гэты час Я прыйду і будзе ў Сары сын».
 

І не толькі, але і Рэвека зачала дзяцей ад аднаго, ад Ісаака, нашага бацькі:
 

бо калі яны яшчэ не былі народжаныя і не зрабілі нічога добрага ці благога, — каб застаў намер Божы ў выбранні —
 

не ад учынкаў, а ад Таго, Хто паклікаў, было сказана ёй: «Большы будзе служыць меншаму»,
 

як напісана: «Іякава Я палюбіў, а Ісава ўзненавідзеў».
 

Дык што скажам? Няўжо ў Бога несправядлівасць? Зусім не.
 

Бо Маісею Ён кажа: «Памілую, каго мілую, і пашкадую, каго шкадую».
 

Дык тады выбранне залежыць не ад таго, хто хоча, і не ад таго, хто намагаецца, а ад Бога, Які мілуе.
 

Бо Пісанне кажа фараону: «Якраздля гэтага Я ўзнёс цябе, — каб паказаць на табе Маю сілу і каб Маё імя было абвешчана на ўсёй зямлі».
 

Дык тады Ён, каго хоча, мілуе, і каго хоча, робіць жорсткім.
 

Дык ты мне скажаш: «[Дык] чаму Ён яшчэ дакарае? Бо хто супрацьстаіць Яго волі?»
 

О чалавеча, хто сапраўды ты, што спрачаешся з Богам? Няўжо вылепленае скажа таму, хто вылепіў: «Чаму ты мяне такім зрабіў?»
 

Ці ганчар не мае ўлады над глінаю: з адной і той жа сумесі зрабіць адзін посуд для ганаровага ўжытку, другі — для штодзённага?
 

І што калі Бог, хочучы паказаць гнеў і даць пазнаць Сваю магутнасць, зносіў з вялікай доўгацярплівасцю пасудзіны гневу, падрыхтаваныя на пагібель,
 

і каб Ён даў пазнаць багацце Сваёй славы над пасудзінамі міласэрнасці, якія Ён наперад падрыхтаваў дзеля славы,
 

на нас, якіх Ён і паклікаў не толькі з іудзеяў, але і з язычнікаў?
 

Як і ў Асіі Ён кажа: «Я назаву не Мой народ Маім народам, і не ўлюбёную — улюбёнаю;
 

і будзе: на тым месцы, дзе было сказана ім: «Вы не Мой народ», — там яны будуць названыя сынамі жывога Бога».
 

А Ісаія ўсклікае пра Ізраіль: «Калі будзе колькасць сыноў Ізраілевых як марскі пясок, выратаваны будзе толькі астатак;
 

бо Госпад спраўдзіць Сваё слова на зямлі, канчаючы і скарачаючы яго».
 

І як Ісаія казаў раней: «Калі б Госпад Саваоф не пакінуўнам патомства, мы зрабіліся б як Садом і былі б падобныя да Гаморы».
 

Дык што скажам? Што народы, якія не гналіся за праведнасцю, атрымалі праведнасць, але праведнасць, якая з веры,
 

а Ізраіль, які імкнуўся да закона праведнасці, не дасягнуў гэтага закона.
 

Чаму? Таму, што ён імкнуўся не з веры, а як бы з учынкаў. [Бо] яны спатыкнуліся аб камень спатыкнення,
 

як напісана: «Вось, Я кладу на Сіёне камень спатыкнення і скалу спакусы, і [кожны], хто веруе ў Яго, не будзе пасаромлены».