2 да Карынфянаў 9 разьдзел
Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
А пра служэнне святым няма мне патрэбы пісаць вам,
Аб паслузе, якая праводзіцца для сьвятых, няма мне патрэбы пісаць,
бо ведаю шчыры намер ваш і таму хвалюся вамі перад Македонцамі, што Ахаія была гатова з мінулага года, і ваш запа́л натхніў многіх.
бо ведаю пра вашу руплівасьць, якой хвалюся вамі сярод Македонцаў: "Ахая прыгатавана ад мінулага года". Ды так ваша заклапочанасьць заахвоціла многіх да спаборніцтва.
Братоў жа я паслаў для таго, каб наша пахвала вамі ў гэтай справе не аказалася марнай, а, як я казаў, каб вы былі гатовы,
Паслаў затым братоў, каб у гэтым выпадку мая спахвала вамі не была пустой, але як ужо казаў — былі вы прыгатаванымі.
і калі прыйдуць са мною Македонцы і знойдуць вас негатовымі, каб не былі пасаромлены мы — не кажу «вы», — пахваліўшыся з такой упэўненасцю.
Бо каб прыбылі са мною Македонцы, ды каб засталі вас непрыгатаванымі, засаромілі б нас — ня хочацца казаць — і вас па гэтай прычыне.
Таму я палічыў неабходным упрасіць братоў прыйсці да вас раней і за́гадзя паклапаціцца, каб абяца́нае ўжо ахвяраванне ваша было гатова як ахвяраванне, а не як пабо́р.
Дык вось палічыў я патрэбным прасіць братоў, каб яны выйшлі да вас перад намі ды загадзя паклапаціліся падрыхтаваць абяцаны дар, як шчодрае багаславенства, а не як вымушаны датак.
Але вось што: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее шчодра, той шчодра і пажне.
Бо так ёсьць: хто скупа сее, той скупа і сажне, а хто шчодра сее, той шчодра і жаць будзе.
Кожны няхай робіць, як падказвае сэ́рца, не з жалем ці па прыму́су, бо хто з радасцю дае, таго лю́біць Бог.
Таму хай кожны дае, як дыктуе (рашыўся) сэрца ягонае, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасьцю дае — Бог любіць.
А Бог мае сілу ўзбагаціць вас усялякай благадаццю, каб вы, заўсёды ва ўсім маючы ўсялякі дастатак, былі багатымі на ўсякую добрую справу,
Магутны Бог можа шчодра абдзяліць вас усякімі ласкамі — дарамі, каб усюды і ва ўсім мелі вы дастатак. Ды каб вам заставалася яшчэ на добрыя ўчынкі (дабрадзейнасьці).
як напісана: «шчодра раздаў, надзяліў бедных; праведнасць яго застаецца давеку».
Як напісана: "Раздаў, даў убогім, справядлівасьць ягоная будзе трываць вечна".
А Хто дае насенне сейбіту і хлеб на ежу, Той дасць багаты плён пасе́янаму вамі і ўзросціць плады праведнасці вашай,
А Той, Хто дае насеньне сейбіту, а хлеб да яды ды зерне ваша размножыць і павялічыць плён справядлівасьці вашай.
каб вы ўсім багатыя былі на ўсялякую шчодрасць, якая праз нас учыня́е падзяку Богу.
Багатыя ўсім, поўныя прастадушнасьці (прастаты), якая прынукае нас да дзякаваньня Богу.
Бо справа служэння гэтага не толькі пакрыва́е няста́чу, якая ёсць у святых, але і выкліка́е ў многіх вялікую падзяку Богу;
Гэта нашая паслуга ня толькі паможа сьвятым у бядзе, але яшчэ заахвоціць іх да частых падзякаў Богу.
у выніку служэння гэтага яны праслаўляюць Бога за вашу пакорнасць ў вызна́нні Евангелля Хрыстовага і за шчырае ядна́нне з імі і з усімі,
Дзеля практыкі (спосабу) такое абслугі будуць яны хваліць Бога за тое, што паслухмяны веры вашай у Эвангеліі Хрыста, ды ў прастадушнасьці сябруеце з імі і з усімі.
і ў сваёй малітве за вас яны зычлівыя да вас за шчодрую благадаць Божую ў вас.
У сваіх маленьнях за вас выяўляюць міласьць дзеля шчодрай у вас ласкі Бога.
Дзякуем Богу за невымоўны дар Яго.
Хай будзе падзяка Богу за невыслаўны дар Ягоны!