2 да Карынфянаў 3 разьдзел
Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Хіба мы зноў пачынаем прадстаўляць сябе́ Няўжо патрэбны нам, як некаторым, рэкамендацыйныя пасланні да вас ці ад вас?
Ці пачнём зноў сябе рэкамендаваць? Або ці будзем трэбаваць, як некаторыя, паручаючых лістоў да вас, або ад вас?
Вы — наша пасланне, якое напісана ў сэрцах нашых, якое пазнаю́ць і чытаюць усе людзі;
Вы ёсьць нашым лістом, напісаным у сэрцах нашых, лістом, які ведаюць і чытаюць усе людзі.
вы паказваеце сабою, што вы — пасланне Хрыстова, якое з’явілася плёнам служэння нашага і напісана не чарнілам, а Духам Бога Жывога, не на скрыжалях каменных, а на плоцевых скрыжалях сэрца.
Вы сабою ўяўляеце праз нашу паслугу, што вы лістом Хрыстовым, лістом напісаным не атрамэнтам, але Духам Бога Жывога; не на каменных табліцах, але на жывых табліцах сэрцаў.
Такую ўпэўненасць мы маем перад Богам праз Хрыста,
Так давераем Богу праз Хрыста.
не таму, што мы здольны самі па сабе падумаць нешта, нібы́та самі ад сябе, але здольнасць наша ад Бога,
Не ўважаем, што мы аб сабе нешта можам прыдумаць, як ад сябе, але наша гэта магчымасьць ад Бога.
Які і зрабіў нас здольнымі быць служыцелямі Новага Запавету, не літары, а духу, бо літара забівае, а дух ажыўляе.
Ён учыніў нас спасобнымі слугамі (служыцелямі) Новага Прымірэньня: не па літары, але па Духу; бо літара — забівае, а Дух — ажыўляе.
Калі ж служэнне смерці, літарамі высечанае на камянях, было такім слаўным, што сыны Ізраілевы не маглі глядзець на твар Маісея з-за славы твару яго мінучай,
Калі паслугаваньне сьмерці, выкінута літарамі на каменьні было так слаўным, што сыны Ізраеля не маглі глядзець на твар Майсея дзеля хвалы твару ягонага прамінаючай —
то наколькі больш слаўным будзе служэнне духу?
дык ці многа больш павінна быць слаўным служэньне духа (паслугіваньне духа).
Бо калі служэнне асуджэння слаўнае, то намнога больш напоўнена славаю служэнне апраўдання.
Калі бо паслугаваньне на загубу — хвалою, дык тым болей багатым у хвалу будзе паслугаваньне справядлівасьці.
І вось, праслаўленае не з’яўляецца слаўным па гэтай прычыне, з-за славы, якая перавышае.
Гэтая слава не аказваецца слаўнай з гэтае стараны па прычыне перавышаючай будучай славы.
Бо калі мінучае ма́е славу, то тым большую славу ма́е тое, што застае́цца.
Калі вось тое прамінаючае было слаўным, то тым больш будзе слаўным тое, што трывае (вечнае).
Маючы такую надзею, мы дзейнічаем з вялікай адвагай,
Дык вось маючы такую надзею, мы дзейнічым з вялікім даверам (адкрытасьцю),
а не так, як Маісей, які накладаў покрыва на твар свой, каб сыны Ізраілевы не глядзелі на заканчэнне мінучага.
а не як Майсей, каторы закрываў сабе твар, каб сыны Ізраеля не глядзелі на прамінаючую яснасьць.
Але розум ў іх закамянеў: бо тое самае покрыва дагэтуль застаецца нязнятым пры чытанні Старога Запавету, паколькі яно здымаецца Хрыстом.
Ды атупелі іх розумы. І аж да цяперашняга дня, калі чытаюць Старое Прымірэньне — гэта заслоня засланяе ім, бо толькі ў Хрыстусе адсланяецца.
Дагэтуль, калі яны чытаюць Маісея, покрыва ляжыць на сэрцы іх;
Ды па сёньняшні дзень, калі чытаюць Майсея, засланка ляжыць на іхніх сэрцах.
але калі хто звяртаецца да Госпада, то покрыва здымаецца.
А калі хто зьвяртаецца да Госпада — засланка ападае.
Гасподзь — гэта Дух, а дзе Дух Гасподні, там свабода.
Госпад — Духам, а дзе Дух Госпадаў — там свабода.
Мы ж усе, з адкрытым тварам сузіраючы, як у люстэрку, славу Гасподнюю, перамяняемся ў той самы вобраз ад славы ў славу, паводле Гасподняга Духа.
Мы ўсе з адкрытым воблікам аглядаем хвалу — яснасьць Госпадаву, быццам у люстры і пераменяецца за дзеяньнем Госпадавага Духа з яснасьці ў яснасьць у Ягонае падабенства (вобраз).