Яна 14 разьдзел

Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Л. Гарошка

 
 

Няхай ня трыво́жыцца сэрца вашае; верце ў Бога, і ў Мяне верце.
 
Няхай ня сумняецца вашае сэрца; веруйце ў Бога і веруйца ў Мяне.

У Доме Бацькі Майго ёсьць многа Сьвятліц, а калі б ня (гэтак было), Я сказаў бы вам. Іду прыгатаваць вам Мейсца,
 
У доме Майго Айца шмат памешканьняў; калі-б так ня было, то Я сказаў-бы вам, бо йду падрыхтаваць вам мейсца.

і калі пайду і прыгатую вам Мейсца, ізноў прыйду і вазьму вас да Сябе, каб дзе Я, і вы былі.
 
І калі пайду і падрыхтую вам мейсца, прыйду зноў і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі там, дзе Я.

І куды Я йду, ведаеце, і Шлях ведаеце.
 
І куды йду ведаеце і шлях ведаеце.

Кажа Яму Хама: Госпадзе! ня ве́даем, куды йдзеш, і як можам ведаць шлях?
 
Кажа Яму Тамаш: Госпадзе, ня ведаем куды йдзеш, дык як-жа можам ведаць шлях?

Кажа яму Ісус: Я ёсьць Шлях і Праўда, і Жыцьцё. Ніхто ня прыхо́дзе да Бацькі, калі ня це́раз Мяне.
 
Кажа яму Ісус: Я дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто ня прыходзіць да Айце, як толькі праз Мяне.

Калі б (вы) пазналі Мяне, дык і Бацьку Майго пазналі бы. І ад цяпе́р ведаеце Яго і бачылі Яго.
 
Калі-б вы пазналі Мяне, пазналі-б і Майго Айца; і ад цяпер ведаеце Яго і бачылі Яго.

Кажа Яму Піліп: Госпадзе! пакажы нам Бацьку, і годзе нам.
 
Кажа Яму Піліп: Госпадзе! пакажы нам Айца і годзе з нас.

Кажа яму Ісус: ці це́перся Я з вамі, і (ты) ня пазна́ў Мяне, Піліп? Хто бачыў Мяне, бачыў Бацьку. І як ты кажаш: пакажы нам Бацьку?
 
Кажа яму Ісус: гэтулькі часу Я з вамі і ты не пазнаў Мяне, Піліпе? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца; як-жа ты кажаш: пакажы нам Айца?

Ты ня ве́рыш, што Я ў Бацьку, і Бацька ўва Мне? Словы, што Я кажу вам, ад Сябе ня кажу́, але Бацька, Які ёсьць ува Мне, Ён робіць Чыны.
 
Ці-ж ня верыш, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне? Словы, якія Я кажу вам, не ад Сябе кажу. Айцец, што прабывае ўва Мне, Ён робіць учынкі.

Верце Мне, што Я ў Бацьку, і Бацька ўва Мне; калі ж не, верце Мне па самых Учынках.
 
Верце Мне, што Я ў Айцу і Ён ува Мне; калі-ж не, дык верце Мне дзеля самых учынкаў.

Праўду, Праўду кажу вам: хто верыць у Мяне, Учынкі, якія Я раблю, і ён будзе рабіць, дый большыя за гэтыя зробіць, бо Я да Бацькі Майго йду.
 
Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, ды-й большыя за іх зробіць, бо Я йду да Айца;

І тое, чаго папросіце ў Імя Маё, тое Я зраблю, каб быў услаўлены Бацька ў Сыне.
 
і чаго папросіце ў Маё імя, тое зраблю, каб уславіўся Айцец у Сыне.

Калі чаго папросіце ў Імя Маё, Я зраблю.
 
Чаго папросіце ў Маё імя, тое зраблю.

Калі любіце Мяне, Прыказаньні Мае споўніце.
 
Калі любіце Мяне, захоўвайце Мае прыказаньні;

І Я ўпрашу Бацьку, і Ён дасьць вам другога Суцяшальніка, каб быў з вамі на векі,
 
і Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Суцяшыцеля, каб быў з вамі давеку.

Духа Праўды, Якога сьвет ня мо́жа прыняць, бо ня ба́чыць Яго, і ня ве́дае Яго; а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамі ёсьць, і ў вас будзе.
 
Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго і ня знае Яго, а вы знаеце Яго, бо Ён ёсьць з вамі і ў вас будзе.

Ня пакіну вас сіротамі: прыйду да вас.
 
Не пакіну вас сіратамі; прыйду да вас.

Яшчэ трохі, і сьвет Мяне больш ня ўба́чыць, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.
 
Яшчэ трохі і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву і вы будзеце жыць.

У той дзень вы пазнаеце, што Я ў Бацьку Маім, і вы ўва Мне, і Я ў вас.
 
У той дзень даведаецеся, што Я ў Маім Айцу, і вы ўва Мне, і Я ў вас.

Той, хто ма́е Прыказаньні Мае́ і выпаўняе Іх, ён ёсьць той, хто любіць Мяне, а той, хто любіць Мяне, будзе палюблены Бацькам Маім, і Я палюблю яго, і зьяўлюся яму Сам.
 
Хто мае Мае прыказаньні і захоўвае іх, той любіць Мяне, а таго, хто любіць Мяне, будзе любіць і Мой Айцец, і Я палюблю Яго і яму аб’яўлю Сябе.

Кажа Яму Юда, ня Іскарыёт: Госпадзе, што (гэта) сталася, што Ты хочаш зьявіць Сябе нам, а ня сьве́ту?
 
Кажа Яму Юда не Іскарыёцкі: Госпадзе, што сталася, што Ты хочаш аб’явіцца нам, а ня сьвету?

Адказаў Ісус і сказаў яму: калі хто любіць Мяне, споўніць Слова Маё; і Бацька Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да яго і зробім Сялібу ў яго.
 
І адказваючы яму, Ісус сказаў: калі хто любіць Мяне, той захоўвае Маё слова; і Мой Айцец палюбіць яго, і Мы прыйдзем да яго і зробім сялібу ў яго.

Хто ня любіць Мяне, ня выпаўняе Словаў Маіх; а Слова, якое (вы) чуеце, ня ёсьць Маё, але Бацькі, Які паслаў Мяне.
 
А хто ня любіць Мяне, не захоўвае Маіх словаў. Слова-ж, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, але Айца, што паслаў Мяне.

Гэтае сказаў Я вам, будучы з вамі.
 
Гэтае Я сказаў вам, пакуль прабываю з вамі.

Суцяшальнік жа, Дух Сьвяты, Якога пашле Бацька ў Імя Маё, Ён навучыць вас усяго і напомніць вам усё, што Я сказаў вам.
 
Суцяшыцель-жа, Сьвяты Дух, Якога пашле Айцец у Маё імя, Ён навучыць вас усяго і напомніць вам усё, што Я казаў вам.

Мір пакідаю вам, Мір Мой даю вам; ня та́к, як сьвет дае, Я даю вам (Мір Мой). Няхай ня трыво́жыцца сэрца вашае і ня баíцца.
 
Мір пакідаю вам, Мой мір даю вам; даю-ж вам ня так, як дае сьвет; няхай ня трывожыцца вашае сэрца і не баіцца.

Вы пачулі, што Я сказаў вам: адыходжу (ад вас) і прыходжу да вас. Калі (б) вы любілі Мяне, (вы) радаваліся б, што Я сказаў: іду да Бацькі, бо Бацька Мой ёсьць большы за Мяне.
 
Вы чулі, што Я сказаў вам: адыходжу і прыйду да вас. Калі-б вы любілі Мяне, то ўцешыліся-б, што Я сказаў: іду да Айца, бо Айцец большы за Мяне.

І Я сказаў вам цяпе́р, перш, чым сталася, каб (вы) паверылі, як станецца.
 
І Я цяпер сказаў вам, перш чым станецца, каб вы паверылі, як станецца.

Ужо ня до́ўга Я буду гаварыць з вамі, бо прыходзе князь гэтага сьвету і ўва Мне ня ма́е нічога.
 
Ужо нямнога Мне гаварыць з вамі, бо йдзе князь гэтага сьвету і ўва Мне ён ня мае нічога.

Але, каб сьвет пазнаў, што Я люблю Бацьку і, як загадаў Мне Бацька, так раблю. Устаньце, пойдзем адгэтуль.
 
Але каб сьвет ведаў, што Я люблю Айца і як загадаў Мне Айцец, так раблю. — Устаньце пойдзем адгэтуль.