2 царстваў 15 разьдзел
Другая кніга царстваў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Антонія Бокуна
І сталася просьле гэтага, што справіў сабе Аўсалом адны цялежкі і коні, і пяцьдзясят чалавекаў беглі перад ім.
І ўставаў Аўсалом рана нараніцы, і станавіўся ля дарогі ў браме; і было, што як чалавек, правуючыся, прыходзіў да караля на суд, то гукаў Аўсалом яго да сябе й казаў: «Зь якога ты места?» і ён адказаваў: «З аднаго з плямёнаў Ізраельскіх слуга твой».
І казаў яму Аўсалом: «Вось, справа твая добрая а справядлівая, але ў караля няма каму выслухаць цябе».
І казаў Аўсалом: «О, калі б хто пастанавіў мяне за судзьдзю ў зямлі! да мяне прыходзіў бы кажны, у каторага была б справа а суд, і я аправіў бы яго».
І калі хто бліжыўся пакланіцца яму, то ён выцягаваў руку сваю, і браў яго, і цалаваў яго.
Гэтак рабіў Аўсалом із кажным Ізраелцам, што прыходзіў на суд да караля; і ўкраў Аўсалом сэрца ў мужоў Ізраельскіх.
Як мінула сорак год, Аўсалом сказаў каралю: «Пайду я й споўню абятніцу сваю, каторую я даў СПАДАРУ, у Гэўроне;
Бо аброк аброк слуга твой, жывучы ў Ґешуру ўв Араме, кажучы: "Калі зьверне, зьверне СПАДАР мяне да Ерузаліму, то я буду служыць СПАДАРУ"».
І сказаў яму кароль: «Ідзі ў супакою». І ўстаў ён, і пайшоў да Гэўрону.
І разаслаў Аўсалом узьведнікаў да ўсіх плямёнаў Ізраелявых, сказаўшы: «Як вы пачуеце гук трубы, то кажыце: "Каралюе Аўсалом у Гэўроне"».
З Аўсаломам пайшлі зь Ерузаліму званыя дзьвесьце чалавекаў, а пайшлі ў прасьціні сваёй, яны нічагусенькі ня ведалі.
І як абракаў аброкі, то паслаў Аўсалом Агітофэла Ґіляніна, парадніка Давідавага, зь ягонага места Ґіла. І склалася моцная змова, бо люд усе павялічаўся каля Аўсалома.
І прышоў пасланец да Давіда, кажучы: «Стала сэрца мужоў Ізраельскіх за Аўсаломам».
І сказаў Давід усім слугам сваім, што былі пры ім у Ерузаліме: «Устаньма і ўцячыма, бо ня будзе нам прытульля ад Аўсалома; барзьдзіце, каб нам адыйсьці, каб ён не пабарзьдзіў, і не засьпеў нас, і ня зьвёў на нас бяду, і ня выгубіў места лязом мяча».
І сказалі слугі каралёвы каралю: «У вусім, што выбяра спадар мой, кароль, то, вось, мы — слугі твае».
І вышаў кароль а ўвесь дом ягоны за ім пехатой. Пакінуў жа кароль дзесяць жанок, мамошак, сьцерагчы дом.
І вьшаў кароль а ўвесь люд пехатой, і адзяржаліся ў Беф-Мерхаку.
І ўсі слугі ягоныя праходзілі па бакох яго, і ўсі херэфеі, і ўсі пелефеі, і ўсі Ґафяне, — шасьцьсот чалавекаў, што прышлі разам ізь ім із Ґафу, праходзілі перад відам каралёвым.
І сказаў кароль Іффаю Ґафяніну: «Нашто йдзеш таксама ты з намі? зьвярніся й застанься з каралём; бо ты — чужаземец, ды выгнаньнік із свайго месца.
Учорах ты прышоў, а сядні я прысілю цябе йсьці з намі? Я йду, куды луча; зьвярніся а зьвярні братоў сваіх із сабою, міласэрдзе а праўда з табою!»
І адказаў Іффай каралю, і сказаў: «Жыў СПАДАР, і хай жывець спадар мой, кароль: на якім бы месцу быў спадар мой, кароль, ці ў жыцьцю, ці ў сьмерці, там будзе й слуга твой».
І сказаў Давід Іффаю: «Дык ідзі а перайдзі». І перайшоў Іффай Ґафянін, і ўсі людзі ягоныя, і ўсі дзецяняты, што былі зь ім.
І плакала ўся зямля вялікім голасам. І ўвесь люд пераходзіў, і кароль перайшоў цурэй Кідрон; і ўвесь люд прайшоў па дарозе пустыні.
А вось, і Садок, і ўсі Левіты зь ім нясуць скрыню Змовы Божае, і пастанавілі скрыню Божую; і ўзышоў Авафар, пакуль увесь люд ня вышаў зь места.
І сказаў кароль Садоку: «Зьвярні скрыню Божую да места. Калі я знайду ласку перад ачыма СПАДАРА, то Ён зьверне мяне і дасьць імне бачыць Яго а гасподу Ягоную.
А калі ён скажа гэтак: "Няма Мае зычлівасьці да цябе", то вось я; хай робе з імною, што Яму любя».
І сказаў кароль Садоку сьвятару: «Або ты ня бачыў, — зьвярніся да места ў супакою, і Агімаас, сын твой, і Ёнафан Авафаронак, абодва сыны вашыя з вамі.
Гляньце, я прыстою на раўніне на пустыні, пакуль ня прыйдзе ад вас слова наказаць імне».
І зьвярнулі Садок а Авафар скрыню Божую да Ерузаліму, і засталіся там.
А Давід ішоў схонамі Аліўнымі, узыходзіў і плакаў; галава ў яго была пакрыта, ён ішоў босы; і ўвесь люд, што быў зь ім, пакрылі кажны галаву сваю, і ўзыходзілі, узыходзячы й плачучы.
І Давіду наказалі, кажучы: «Агітофэл памеж змоўнікаў з Аўсаломам». І сказаў Давід: «СПАДАРУ! абярні ў дурнаўство, калі ласка, раду Агітофэлаву».
Як Давід узышоў на верх гары, ідзе ён кланяўся Богу, вось, наўпярэймы яму Гушай Архіцянін, прыяцель Давідаў; хітон на ім быў разьдзершыся, і пыл на галаве ў яго.
І сказаў яму Давід: «Калі ты пойдзеш із імною, то будзеш імне вялічным.
А калі зьвернешся да места й скажаш Аўсалому: "Каролю, я слуга твой; вось, я быў слугою айца твайго, ды быў такім здаўна, а цяпер, вось, і я — слуга твой", то памярцьвіш ізраду Агітофэлаву.
Хіба ня ё з табою там Садок а Авафар сьвятары, і будзе, што кажнае слова, якое пачуеш з дому каралёвага, азнаймляй Садоку а Авафару сьвятаром.
Там ізь імі і два сыны іхныя: Агімаас Садачонак а Ёнафан Авафаронак; імі пасылайце імне кажную ведамку, якую пачуеце».
І прышоў Гушай, прыяцель Давідаў, да места; Аўсалом жа тады ўходзіў у Ерузалім.