Адкрыцьцё 6 разьдзел
Адкрыцьцё Яна Багаслова
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
І я бачыў, як Баранчык зьняў першую ізь сямёх пячацяў, і я пачуў адно з чатырох стварэньняў, што, бы голасам грому, сказала: «Падыйдзі й глянь!»
1 Пасьля убачыў я, як Ягнёнак зламаў першую з сямі пячацяў. І пачуў, як адзін з зьвяроў-істот усклікнуў быццам гукам грому: "Прыйдзі і паглядзі!"
І я глянуў, і вось, конь белы, і на ім коньнік із лукам, і дана была яму карона; і вышаў ён пераможны, і каб перамагаць.
І убачыў я: вось белы конь, а на ім коньнік, трымаючы лук, і дадзена яму карона. І выйшаў ён як пераможца, каб далей перамагаць.
І як Ён зьняў другую пячаць, я чую другое жывое стварэньне, што казала: «Падыйдзі й глянь!»
І калі адкрыў ён другую пячаць, пачуў я другую зьвяра-істоту кажучы: "Прыйдзі і паглядзі!"
І вышаў другі конь, руды; і коньніку, што сядзеў на ім, дана ўзяць супакой ізь зямлі, каб забівалі адзін аднаго; і даны яму вялікі меч.
І выйшаў тады іншы, рыжы конь. Седзячаму на ім ездаку дадзена ўлада, каб спыніў супакой на зямлі, каб людзі адны другіх забівалі. І даны яму вялікі меч.
І як ён зьняў трэйцюю пячаць, я чуў трэйцяе жывое стварэньне, што казала: «Падыйдзі й глянь!» І я глянуў, і вось, конь вараны, і на ім коньнік із вагою ў руццэ сваёй.
А калі адкрыў трэцюю пячаць, пачуў я трэцюю зьвяра істоту, кажучаю: "Прыйдзі і паглядзі!"
І чуў я голас пасярод чатырох жывых стварэньняў, што казалі: «Карэц пшонкі за дынар, і тры карцы ячменю за дынар; аліве ж а віну ня шкодзь».
Глянуў я: а вось вараны конь. А седзячы на ім трымаў вагу.
І як Ён зьняў чацьвертую пячаць, я пачуў голас чацьвертага жывога стварэньня, што казала: «Падыйдзі й глянь!»
І пачуў я быццам голас клічучы спаміж тых чатырох зьвяроў-істот, гаворачы: "Мерка пшаніцы за дэнар і тры меркі пшаніцы за дэнар. Але не шкодзь віну і аліве".
І я бачыў, і вось, конь палавы, і на ім коньнік, імя ягонае сьмерць; і пекла ішла за ім, і дана ім улада над чэцьверцяй зямлі — забіваць мячом і галадоўю, і сьмерцяй, і зьвярамі земнымі.
А калі адкрыў чацьвёртую пячаць, пачуў я голас чацьвёртай жывёліны-істоты, заклікаючы: "Прыйдзі і паглядзі!"
І як Ён зьняў пятую пячаць, я абачыў пад аброчнікам душы забітых за слова Божае а за сьветчаньне, каторае сьветчылі.
І вось — конь сіні. Коньніку, які сядзеў на ім, было імя сьмерць, і пекла ішло сьледам за ім. Дадзена яму ўлада на чацьвёртую частку зямлі забіваць мячом, голадам і сьмерцю, і зьвярамі зямлі.
І загаласілі яны вялікім голасам, кажучы: «Пакуль, Валадару, сьвяты а праўдзівы, ня судзіш і ня імсьціш жывучым на зямлі за кроў нашую?»
А калі адкрыў пятую пячаць, убачыў я пад аўтаром душы тых, якія былі пазабіваныя за Слова Божае і для пасьведчаньня, якое яны захавалі.
І даны былі кажнаму зь іх адзецьці белыя, каб яны супакоіліся яшчэ на малы час, пакуль супрацаўні іхныя а браты іхныя, каторыя будуць забіты, дапоўняць.
І гаманілі яны гучным голасам, кажучы: "Сьвяты і справядлівы Госпадзе, як доўга будзеш марудзіць з судом і помстай за нашу кроў на жыхарах зямлі?"
І я глянуў, як ён зьняў шостую пячаць, і сталася вялікае трасеньне зямлі, і сонца сьцямнела, як зрэбніна, і месяц стаў, як кроў;
Тады кожнаму з іх была дадзена белая вопратка і сказана было ім, каб пачакалі яшчэ кароткі час, пакуль ня выпаўніцца лік сяброў іх і братоў, якія маюць памерці падобна, як паўміралі яны.
І гвезды нябёсныя палі на зямлю, як фіґа, трэсеная вялікім ветрам, страсае нясьпелыя фіґі свае;
Калі ён адкрыў шостую пячаць, убачыў я, як паднялося жудаснае землятрасеньне. І сонца стала чорнае, як мех валасяны, а месяц быццам заліўся крывёй,
І неба зьвілося, бы сувой зьвіваецца; і кажная гара й абток скрануліся зь месцаў сваіх.
зоркі нябесныя паспадалі на зямлю так, як фіговае дрэва скідае свае плады нясьпелыя, калі ім страсяне вялікі вецер.
І каралёве земныя, і вялікія, і тысячнікі, і багатыя, і дужыя, і кажны нявольнік, і кажны вольнік схаваліся ў пячоры і ў скалы гораў;
І неба зьнікла, як быццам зьвілося ў скрутак. Усе горы і астравы зрушыліся са сваіх месцаў.
І кажуць горам а скалам: «Зваліцеся на нас і закрыйце нас ад віду Седзячага на пасадзе і ад гневу Баранчыкавага»;
Каралі зямлі і валадары гэтага сьвету і правадыры, і багацеі, і вяльможы, усе нявольнікі і вольныя людзі пахаваліся ў пячорах і горных скалах.
Бо прышоў вялікі дзень гневу Ягонага, і хто можа вытрываць?
І казалі горам і скалам: "Спадзіце на нас і схавайце нас ад аблічча Таго, Які сядзіць на троне і ад гневу Ягня. Бо надышоў вялікі дзень гневу Яго, і хто можа вытрымаць?"