Ераміі 43 разьдзел
Кніга прарока Ераміі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017
І сталася, як скончыў Ярэма гукаць усяму люду ўсі словы СПАДАРА, Бога іхнага, дзеля каторых СПАДАР, Бог іхны, паслаў яго да іх, усі тыя словы;
І сталася, калі Ярэмія скончыў абвяшчаць народу ўсе словы Госпада, Бога іх, дзеля якіх пасылаў яго Госпад, Бог іх,
Тады Азара Гошаёнак а Ёганан Карэажонак а ўсі гордыя людзі сказалі, кажучы Ярэме: «Ты кажаш ману, СПАДАР Бог наш не паслаў цябе сказаць: "Ня йдзіце да Ягіпту, жыць там";
сказалі Азарыя, сын Асаі, і Ёханан, сын Карэя, і ўсе людзі дзёрзкія Ярэміі так: «Няпраўду ты гаворыш! Не паслаў цябе Госпад, Бог наш, каб ты казаў: “Не ідзіце ў Егіпет, каб там качаваць!”
Адно Борух Ніранок намаўляе цябе супроці нас, каб аддаць нас у руку Хальдэяў, каб яны забілі нас альбо завялі нас палоненікамі да Бабілёну».
Але Барух, сын Нэрыі, падгаворвае цябе супраць нас, каб выдаць нас у рукі халдэяў, каб яны павялі ў Бабілон».
Дык не паслухалі Ёганан Карэажонак а ўсі вайводцы а ўвесь люд голасу СПАДАРОВАГА, каб жыць у зямлі Юдэйскай.
І Ёханан, сын Карэя, і ўсе кіраўнікі войска ды ўвесь народ не паслухалі голасу Госпада, каб заставацца ў зямлі Юдэйскай.
І ўзяў Ёганан Карэажонак а вайводцы ўсю астачу Юдэяў, што зьвярнуліся ад усіх народаў, куды яны былі выпіхнены, каб жыць у зямлі Юдэйскай,
І Ёханан, сын Карэя, і ўсе кіраўнікі войска сабралі ўсе рэшткі Юды, якія вярнуліся з усіх народаў, да якіх раней былі выгнаныя, каб жыць у зямлі Юдэйскай,
Мужчынаў а жанкі а дзецяняты а дачкі каралеўскія а кажную людзіну, што Невузар-Адан, начэльнік катаў, пакінуў з Ґедалям, сынам Агікама Шафанёнка, і Ярэму прароку, і Боруха Ніранка;
мужчын, жанчын, дзяцей, дачок царскіх ды ўсіх людзей, якіх Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, пакінуў разам з Гадаліяй, сынам Ахікама, сынам Сафана, і прарока Ярэмію, а таксама Баруха, сына Нэрыі.
І прышлі да зямлі Ягіпецкае, бо не паслухалі голасу СПАДАРОВАГА, і дайшлі аж да Тагпангесу.
І пайшлі яны ў зямлю Егіпецкую, бо не паслухаліся голасу Госпада, і дайшлі аж да Тапнэса.
Тады прышло слова СПАДАРОВА да Ярэмы ў Тагпангесе, кажучы:
І было слова Госпада да Ярэміі ў Тапнэсе такое:
«Вазьмі ў руку сваю вялікія камяні і — перад ачыма мужоў юдэйскіх — схавай іх у гліне ў цагельні, што ля ўходу да фараонавага дому ў Тагпангесе,
«Вазьмі ў рукі свае вялікія камяні і ў прысутнасці людзей з Юды схавай іх ў гліне цагельнай пры ўваходзе, які ёсць ля брамы Фараона ў Тапнэсе.
І скажы ім: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ’Гля, Я пашлю й вазьму Невухаднецара, караля Бабілёнскага, слугу Свайго, і ён пастанове пасад свой над гэтымі камянямі, што Я схаваў, і ён разапнець каралеўскі будан свой на іх.
І скажы ім: гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я пашлю і вазьму Набукаданосара, цара Бабілона, слугу Майго. І пастаўлю Я яго пасад на гэтых камянях, якія Я схаваў, і паставіць ён свой пасад над імі.
І, як ён прыйдзе, ён зразе зямлю Ягіпецкую: хто на сьмерць, таго на сьмерць; і хто ў палон, таго ў палон; і хто пад меч, таго пад меч.
І прыйдзе, і ўдарыць зямлю Егіпецкую, і каго асудзіць на смерць, той пойдзе на смерць, каго на няволю, той пойдзе ў няволю, каго пад меч, той пойдзе пад меч.
І запалю цяпло ў дамох багоў ягіпецкіх, і яно спале іх, і панясець іх палоненікамі, і ён убярэцца зямлёю Ягіпецкаю, як пастух убіраецца ў вадзецьце свае, і пойдзе адгэнуль супакойна.
І запаліць ён агонь у капішчах багоў егіпецкіх, і спаліць іх, а тых забярэ ў палон, і ачысціць зямлю Егіпецкую, як ачышчае пастух ад вашэй адзенне сваё і выходзіць адтуль у супакоі.
Патрышча таксама статуі Бефшэмішу, што ў зямлі Ягіпецкай, і дамы багоў ягіпецкіх спале цяплом’"».
І паломіць ён таксама слупы Бэтсамэса, якія знаходзяцца ў зямлі Егіпецкай, ды капішчы багоў егіпецкіх спаліць агнём”».