Амоса 5 разьдзел
Кніга прарока Амоса
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017
Слухайце слова гэтае, у каторым я падыймаю на вас галашэньне, доме Ізраеляў:
Слухайце слова гэтае, якое я ўздымаю над вамі, плач, о доме Ізраэля;
«Павалілася, ня ўстане ўжо, маладуха Ізраелява кінецца на зямлю сваю, няма каму падняць яе»;
упала і не мае сілы падняцца дзяўчына Ізраэля; кінута на зямлю сваю, няма, хто б яе падняў.
Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: «У месьце, з каторага выходзіла тысяча, застанецца сто, і ў тым, з каторага выходзіла сто, застанецца дзесяць дому Ізраельскаму»;
Бо гэта кажа Госпад Бог: “Горад, з якога выходзіла тысяча, застанецца ў ім сто; ды з якога выходзіла сто, застанецца ў ім дзесяць перад домам Ізраэля”.
Бо гэтак кажа СПАДАР дому Ізраеляваму: «Шукайце Мяне, і вы будзеце жыць.
Бо вось што кажа Госпад дому Ізраэля: “Шукайце Мяне, і будзеце жыць;
Але ня шукайце Бэт-Элю ані ўсходзьце да Ґілґалу, ані да Беер-Шэвы пераходзьце; бо Ґілґал канечне пойдзе ў палон, і Бэт-Эль зыйдзе на нішто».
ды не шукайце Бэтэль, і не ўваходзьце ў Галгал, і не наведвайце Бээр-Сэбы, бо Галгал пойдзе ў няволю, а Бэтэль будзе нічым”.
Шукайце СПАДАРА — і будзеце жыць, каб Ён ня выбух, як цяпло, у доме Язэпавым, і пажэр, і ня было каму згасіць у Бэт-Элю.
Шукайце Госпада і будзеце жыць; каб Ён часам не абрушыўся на дом Язэпа, як агонь, і не паглынуў яго, і не будзе каму яго загасіць у Бэтэлі.
Вы, што абарачаеце ў палын суд, і справядлівасьць на зямлю кідаеце,
О вы, якія закон пераварочваеце ў палын, а справядлівасць топчаце па зямлі
Шукайце Таго, што ўчыніў сем гвездаў а Касцы, і абарачае ў раньне цень сьмерці, і робе дзень цемным як ноч, што прыгукае воды морскія і вылівае іх на зьверх зямлі; СПАДАР імя Ягонае;
Гэта, вось, Той, Хто стварыў зоркі Пляяды і Арыёна, Хто перамяняе цемру ў раніцу, а дзень ноччу зацямняе, Хто прызывае воды мора і разлівае іх па паверхні зямлі; Госпад — імя Яго.
Што змацняе глабаньніка супроці дужога, так што глабаньнік прыйдзе на горад.
Ён робіць так, што знішчэнне пануе над волатам, ды наводзіць Ён знішчэнне на крэпасць.
Яны ненавідзяць таго, хто гане ў браме, і брыдзяцца тым, хто гукае беззаганна.
А яны ненавідзяць таго, хто судзіць у браме, не церпяць таго, хто кажа праўду.
Дык за тое, што топчацеся па бедных і бярыце ад іх бярэма пшонкі, вы пастанавілі дамы з часанага каменя, але ня будзеце жыць у іх, засадзілі прыемныя вінішчы, але ня будзеце піць віна іх;
Такім чынам, за тое, што тапталі беднага і частку збожжа бралі вы ад яго, дык вы будуеце сабе дамы з цясанага каменя, але не будзеце ў іх жыць; закладаеце вінаграднікі найлепшыя, але віна з іх не будзеце піць.
Бо Я ведаю чысьленыя выступы вашы й цяжкія грахі вашы: уціскаюць справядлівага, бяруць лапаны і адпіхаюць бедных у браме.
Бо пазнаў я многія вашы збродні і многія вашы грахі, о вы, крыўдзіцелі справядлівага, хабарнікі і прыгнятальнікі бедных у браме!
Затым разумны ў гэтым часе маўчыць, бо гэта час благі.
Вось чаму ў гэты час мудры маўчыць, бо гэта — час нядолі.
Шукайце дабра, а ня ліха, каб вы маглі жыць; і гэтак СПАДАР, Бог войскаў, будзе з вамі, як вы гукаеце.
Шукайце дабра, а не ліхоты, каб жылі так, каб быў з вамі Госпад, Бог Магуццяў, так, як вы казалі.
Ненавідзьце ліха й любіце дабро, устанавіце суд у браме; можа СПАДАР, Бог войскаў, будзе ласкавы да астачы Язэпавае.
Ненавідзьце ліхоту, а любіце дабро, ды ўсталюйце ў браме справядлівасць! Можа злітавацца Госпад, Бог Магуццяў, над астаткам Язэпа.
Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Спадар: «На ўсіх вуліцах жалоба, і будуць казаць на ўсіх гасьцінцах: "Авохці! авохці!" і прыгукаюць ралейніка да жалобы і ўмеючых пахоўныя песьні — плакаць!
Дзеля таго кажа Госпад, Бог Магуццяў, Валадар: “На ўсіх плошчах плач, на ўсіх вуліцах будуць крычаць: “Гора, гора!”; ды будуць прызываць земляроба да жалобы і да галашэння — тых, што ўмеюць галасіць.
І ў вусіх вінішчах будзе жалоба, бо Я прайду сярод цябе», — кажа СПАДАР.
І ва ўсіх вінаградніках будзе плач, бо прайду пасярэдзіне цябе”, — кажа Госпад.
Бяда вам, каторыя зычыце дня СПАДАРОВАГА! Нашто вам гэты дзень СПАДАРОЎ? ён — цямнота, а не сьвятліня, —
Гора тым, хто чакае дня Госпадавага! Нашто вам дзень Госпадаў? Ён — цемра, а не святло.
Як калі людзіна ўцячэць ад лява — і мядзьведзь пярэйме яе, і ўвыйшоў у дом, і аперся рукою сваёю аб сьцяну — і гад укусіў бы яго.
Гэта так, як бы хто ўцёк перад ільвом, а натрапіў на мядзведзя; як бы схаваўся ў дом і абапёрся рукой сваёй аб сцяну, а ўкусіла яго гадзіна.
Хіба не цямнота дзень СПАДАРОЎ, а сьвятліня? цемрадзь і ніякага бліску ў ім.
Ці ж не цемра — дзень Госпадаў, ды не святло? Ці ж не цемрадзь без яснасці ў ім?
«Ненавіджу Я, грэбую сьвятамі вашымі і ня буду нюхаць аброкаў на ўрочыстых зборах вашых.
“Ненавіджу, брыджуся вашымі святамі і не маю ўпадабання ў вашых урачыстасцях.
Хоць вы абракаеце Імне ўсепаленьні а хлебныя аброкі вашы, Я ня зычу ані зірну на супакойныя аброкі вашы з укормленае жывёлы.
Калі, вось, будзеце складаць Мне цэласпаленні, то вашы ахвяры не прыму і не зірну на ахвяры з сытых быкоў вашых.
Здаль ад Мяне вераск песьняў сваіх, і гуку гусьляў тваіх Я ня буду слухаць.
Аддалі ад Мяне гармідар песняў сваіх, ды песні гусляў тваіх не буду слухаць!
Але няхай цячэць, як вада, суд, і справядлівасьць — як магучы цурэй.
Хай, як вада, цячэ прысуд, а справядлівасць — як ручай вечны.
Аброкі а дары ці бліжылі вы Імне на пустыні сорак год, доме Ізраеляў?
Ці ж не складалі вы Мне ахвяр крывавых і ахвяр з ежы на працягу сарака гадоў у пустыні, доме Ізраэля?
Але вы насілі будку Молаха вашага й Кіюна, абразы вашы, гвязду бога вашага, каторыя самы сабе рабілі.
Але і насілі вы Сакута, вашага цара, ды Кайвана, баговішчаў вашых, зорку вашых баговішчаў, якіх зрабілі сабе.
За тое Я прычыню, што вы пойдзеце ў палон за Дамашк», — кажа СПАДАР, каторага імя Бог войскаў.
Таму перасялю вас за Дамаск”, — кажа Госпад; Бог Магуццяў — імя Яго.