Быццё 11 разьдзел
Быццё
Пераклад Яна Станкевіча → Рeraklad V. Hadleuski
І была ўся тая зямля аднае мовы і адных словаў.
І было, як яны падарожжавалі з усходу, яны знайшлі раўніну ў зямлі Шэнар і асяліліся там.
І сказалі адзін аднаму: «Дайце наробім цэглы і чыста выпалім». І мелі цэглу замест каменьня, а земляную смалу замест вапны.
І сказалі яны: «Дайце выбудуйма сабе места а вежу, а верх ягоны ў нябёсах; і ўчыніма сабе імя, каб не расьцярушыцца па віду ўсяе зямлі».
І зышоў СПАДАР паглядзець гэнага места а вежы, што будавалі сынове людзкія.
І сказаў СПАДАР: «Вось, адзін люд і адна ў вусіх мова; і вось што пачалі яны рабіць, і ня ўзьдзержацца яны ад усёга, што маняцца рабіць.
Дайце зыйдзіма й памяшайма там мову іхную так, каб адзін не разумеў мовы другога».
І расьцярушыў іх СПАДАР адтуль па відзе ўсяе зямлі, і яны перасталі будаваць тое места.
За тым названа імя ягонае Бабілён, бо там памяшаў СПАДАР мову ўсяе зямлі, і стуль расьцярушыў іх СПАДАР па ўсім відзе зямлі.
Вось роды Сэмавы: Сэму было сто год, і нарадзіў Арпаксада за два гады па патопе.
І жыў Сэм, па нараджэньню Арпаксада, пяцьсот год, і радзіў сыноў і дачкі.
І Арпаксад жыў трыццаць пяць год, і нарадзіў Шалага.
І жыў Арпаксад, па нараджэньню Шалага, чатырыста тры гады, і радзіў сыноў і дачкі.
І Шалаг жыў трыццаць год, і нарадзіў Эвера.
І жыў Шалаг, па нараджэньню Эвера, чатырыста тры гады, і радзіў сыноў і дачкі.
І жыў Эвер трыццаць чатыры гады, і нарадзіў Фалека.
І жыў Эвер, па нараджэньню Фалека, чатырыста трыццаць год і радзіў сыноў і дачкі.
І жыў Фалек трыццаць год, і нарадзіў Рэу.
І жыў Фалек, па нараджэньню Рэу, дзьвесьце дзевяць год, і радзіў сыноў і дачкі.
І жыў Рэу трыццаць два гады, і нарадзіў Сэруґа.
І жыў Рэу, па нараджэньню Сэруґа, дзьвесьце сем год, і радзіў сыноў і дачкі.
І жыў Сэруґ трыццаць год, і нарадзіў Нагора.
І жыў Сэруґ, па нараджэньню Нагора, дзьвесьце год, і нарадзіў сыноў і дачкі.
І жыў Нагор дваццаць дзевяць год, і нарадзіў Фару.
І жыў Нагор, па нараджэньню Фары, сто дзевятнанцаць год, і радзіў сыноў і дачкі.
І жыў Фара семдзясят год, і нарадзіў Абрама, Нагора а Гарана.
І гэта роды Фаравы: Фара нарадзіў Абрама, Нагора а Гарана. І Гаран нарадзіў Лота.
І памер Гаран пры відзе Фары, айца свайго, у зямлі нараджэньня свайго, ув Уру Хальдэйскім.
І паняў Абрам а Нагор сабе жонкі: імя жонкі Абрамовае Сорай; імя жонкі Нагоравае Мілка, дачка Гаранова, айца Мілчынага а айца Ісчынага.
А Сорай была няплодная, ня было ў яе дзецяняці.
І ўзяў Фара Абрама, сына свайго, і Лота, сына Гарановага, унука свайго, і Сорай нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і вышлі яны зь імі з Ура Хальдэйскага, каб ісьці да зямлі Канаанскае; і дайшлі да Гарану, і аселі там.
І было дзён жыцьця Фары дзьвесьце пяць год, і памер Фара ў Гаране.