Быццё 28 разьдзел

Быццё
Пераклад Яна Станкевіча → Рeraklad V. Hadleuski

 
 

І пагукаў Ісак Якава, і дабраславіў яго, і расказаў яму, і сказаў яму: «Не бяры сабе жонкі з дачок канаанскіх.
 

Устань, пайдзі да Падан-Араму, да дому Вафуелевага, айца маці свае, і вазьмі сабе стуль жонку з дачок Лавановых, брата маці свае.
 

А МАГУЧЫ Ўсемагучы дабраслаў цябе, распладзі цябе, і размнажы цябе, і ты станеш грамадой людаў;
 

І дасьць табе дабраславенства Абрагамава, табе а насеньню твайму з табою, каб табе спала зямля падарожжаваньня твайго, каторую Бог даў Абрагаму».
 

І паслаў Ісак Якава, і ён пайшоў да Падан-Араму да Лавана, сына Вафуеля Арамяніна, брата Рэвечынага, маці Якава а Ісава.
 

І абачыў Ісаў, што дабраславіў Ісак Якава, і, дабраславячы яго, паслаў яго да Падан-Араму, узяць сабе стуль жонку, і расказаў яму, сказаўшы: «Не бяры жонкі з дачок Канаанскіх»;
 

і што паслухаў Якаў айца свайго і маці свае, і пайшоў да Падан-Араму.
 

І абачыў Ісаў, што ліхія дачкі Канаанскія ў ваччу Ісака, айца ягонага:
 

І пайшоў Ісаў да Ізмайлы і — апрача жанок, што ён меў — узяў за жонку сабе Магалаф, дачку Ізмайлаву, сына Абрагамавага, сястру Наваёфаву.
 

І вышаў Якаў з Бэер-Шэвы, і пайшоў да Гарану.
 

І лучыў на месца, і заначаваў там, бо зайшло сонца. І ўзяў з камянёў таго месца, і палажыў сабе ўзгалоўям, і лёг на тым месцу.
 

І сьніў: і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, ангілы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй.
 

І вось, СПАДАР стаіць на ёй, і сказаў: «Я СПАДАР, Бог Абрагама, айца твайго, і Бог Ісака. Зямлю, на каторай ты ляжыш, табе я дам яе а насеньню твайму.
 

І будзе насеньне твае, як пыл зямлі; і праб’ешся на захад, і на ўсход, і на поўнач, і на паўдня; і будуць дабраславёныя ў табе ўсі радзімы зямлі, і ў насеньню тваім.
 

І вось, Я з табою; і сьцерагчы цябе буду ўсюдых, куды ты пойдзеш; і зьвярну цябе да гэтае зямлі, бо я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я гукаў табе».
 

І прачхнуўся Якаў зо сну свайго, і сказаў: «Запраўды ё СПАДАР на месцу гэтым, а я ня ведаў!»
 

І пабаяўся, і сказаў: «Якое страшнае месца гэтае! гэта нішто іншае, як дом Божы, і гэта брама нябёс».
 

І ўстаў Якаў рана нараніцы, і ўзяў камень, каторы ён палажыў сабе ўзгалоўям, і пастанавіў яго стаўпом, і ўзьліў алівы на яго зьверху.
 

І назваў імя месца таго: Бэт-Эль; а ўперад імя таго месца было: Луз.
 

І аброкся Якаў аброкам, сказаўшы: «Калі Бог будзе з імною, і будзе сьцерагчы мяне ў дарозе гэтай, у каторую я йду, і дасьць імне хлеба есьці і адзецца,
 

І я зьвярнуся ў супакою да дому айца свайго, і будзе СПАДАР імне Богам:
 

І камень гэты, каторы я пастанавіў стаўпом, будзе домам Божым; і з усёга, што Ты дасі імне, напэўна дзясятую часьць дам Табе».