Яна 8 разьдзел
Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Яна Пятроўскага
Ісус жа пайшоў на гару Аліўную.
Ісус жа пайшоу на гару Аліўную.
А рана нараніцы прышоў ізноў да сьвятыні, і ўвесь люд прыходзіў да Яго, і Ён сеў і навучаў іх.
Нараніцы-ж зноў прыйшоў у сьвятыню і ўвесь народ ішоў да Яго. І Ён сеў і навучаў іх.
І прыводзяць кніжнікі а фарысэі жонку, застрэтую ў чужалостве, і, пастанавіўшы яе пасярэдзіне,
Тут кныжнкі і фарысэі прывялі да Яго жанчыну, злоўленую на чужаложстве, і, паставіўшы яе пасярэдзіне,
Кажуць Яму: «Вучыцелю, гэтая жонка застрэта на ўчынку чужалоства;
Сказалі Яму: Вучыцелю, гэтая жанчына злоўлена на чужаложстве,
А ў Праве Масей казаў нам укаменаваць такую. Дык што скажаш Ты?»
А Майсей у праве загадаў нам забіваць гэтакіх каменьнем. І што скажаш Ты?
Яны ж казалі гэта, спакушаючы Яго, каб магчы жалаваць на Яго. Але Ісус, нахінуўшыся далоў, пісаў палцам Сваім на зямлі.
Гаварылі-ж гэта, спакушаючы Яго, каб знайсьці што-небудзь дзеля абвінавачаньня Яго. Але Ісус, нагнуўшыся, пісаў пальцам на зямлі, быццам ня чуе іх.
Як жа ўсе пыталіся ў Яго, Ён выпрастаўся й сказаў ім: «Хто з вас бяз грэху, няхай першы кіне камень у яе».
Калі-ж яны не пераставалі пытацца ў Яго, Ён выпрастаўся і сказаў ім: хто з вас бяз грэху, няхай першы кіне камень у яе.
І ўзноў, нахінуўшыся далоў, пісаў на зямлі.
І зноў, нагнуўшыся пісаў на зямлі.
Яны ж, пачуўшы, вышлі адзін за адным, пачынаючы із старшых аж да апошняга, і застаўся адзін Ісус і жонка, стоячы пасярэдзіне.
Яны-ж, пачуўшы гэта і дакораныя сваім сумленьнем, павыходзлі адзін за адным, пачынаючы ад старшых і да апошніх; і застаўся адзін Ісус і жанчына, стоячы пасярэдзіне.
І Ісус, выпрастаўшыся і нікога не абачыўшы, апрача жонкі, сказаў ёй: «Жонка, ідзе вінаваньнікі твае? Ніхто не засудзіў цябе?»
Ісус, выпрастаўшыся і ня бачучы нікогда апрача жанчыны, сказаў ёй: жанчына, дзе тыя, што абвінавачвалі цябе? Ніхто не асудзіў цябе?
Яна ж сказала: «Ніхто, Спадару». І Ісус сказаў ёй: «І Я цябе не засуджую. Ідзі і наперад не грашы».
Яна-ж сказала: ніхто, Госпадзе. Ісус сказаў ёй: і Я не асуджаю цябе: ідзі і не грашы болей.
Тады ізноў казаў ім Ісус: «Я сьвятло сьвету; хто йдзець за Імною, ня будзе хадзіць у цямноце, але будзе мець сьвятло жыцьця».
Зноў кажа Ісус да народу: Я сьвятло сьвету; хто пойдзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але меціме сьвятло жыцьця.
Тады сказалі Яму фарысэі: «Ты Сам празь Сябе сьветчыш; сьветчаньне Твае непраўдзівае».
Тады фарысэі сказалі Яму: Ты Сам пра Сябе сьведчыш; сьведчаньне Тваё непраўдзівае.
Ісус адказаў і сказаў ім: «Нават калі Я Сам празь Сябе сьветчу, сьветчаньне Мае праўдзівае, бо Я ведаю, скуль Я прышоў і куды йду; а вы ня ведаеце, скуль Я прышоў і куды йду.
Адказаў ім Ісус і сказаў: хоць Я і сьведчу Сам пра Сябе, усё-ж сьведчаньне Маё праўдзівае, бо Я ведаю, скуль прыйшоў і куды іду; а вы ня ведаеце, скуль Я і куды іду.
Вы судзіце подле цела; Я ня суджу нікога.
Вы судзіце паводля цела; Я ня суджу нікога.
Калі ж і Я суджу, суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але й Айцец, што паслаў Мяне.
А калі і суджу Я, дык суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але Я і Ацец, Каторы паслаў Мяне.
І ў Праве вашым напісана, што сьветчаньне двух чалавекаў праўдзівае.
І ў праве вашым гэтаксама напісана, што сьведчаньне двух чалавек праўдівае?
Я Сам сьветчу празь Сябе, і Айцец, што паслаў Мяне, еьветча празь Мяне».
Я Сам сьведчу пра Сябе і Ацец, Каторы паслау Мяне, сьведчыць пра Мяне.
Дык яны сказалі Яму: «Ідзе Айцец Твой?» Ісус адказаў: «Вы ня знаеце Мяне ані Айца Майго; калі б вы зналі Мяне, зналі б і Айца Майго».
Тады яны сказалі Яму: дзе Ацец Твой? Ісус адказаў ім: вы ня ведаеце ані Мяне, ані Айца Майго: калі-б вы ведалі Мяне, ведалі-б і Айца Майго.
Гэтыя словы казаў Ён ля скарбонкі, навучаючы ў сьвятыні; і ніхто ня няў Яго, бо яшчэ ня была прышоўшы гадзіна Ягоная.
Гэтыя словы гаварыў Ісус каля скарбонкі, калі вучыў у сьвятыні; і ніхто ня ўзяў Яго, бо яшчэ не надыйшла Ягоная гадзіна.
І ўзноў сказаў Ён ім: «Я йду, і будзеце шукаць Мяне, і ў грэху сваім памрыце. Куды Я йду, вы ня можаце прыйсьці».
Тады зноў сказаў Ісус ім: Я адыходжу і будзеце шукаць Мяне; і паўміраеце ў грэху сваім. Куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці.
І гукалі Юдэі: «Ці Ён заб’ець Сябе Самога, што кажа: "Куды Я йду, вы ня можаце прыйсьці"?»
І тут Юдэі гаварылі: ці не забъе Ён Сам Сябе, калі кажа: куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці?
І сказаў Ён ім: «Вы з далоўя, Я з гары; вы з гэтага сьвету, Я ня ізь сьвету гэтага.
І Ён сказаў ім: вы зь ніскасьці, а Я з высокасьці; вы з гэтага сьвету, а Я ня з гэтага сьвету;
Затым Я сказаў вам, што вы памрыце ў грахох сваіх; бо калі ня ўверыце, што Я ё, памрыце ў грахох сваіх».
Затым Я сказаў вам, што вы паўмраеце ў грахох вашых: бо калі не паверыце, што гэта Я, дык паўміраеце ў грахох вашых.
Тады яны сказалі Яму: «Ты хто?» Ісус сказаў ім: «Супоўна тое, што Я кажу вам.
Яны-ж сказалі Яму: хто Ты? Ісус сказаў ім: Той Самы як і казаў Я вам з самага пачатку.
Шмат маю казаць і судзіць праз вас, але Тый, што паслаў Мяне, ё праўдзівы, і Я, што чуў ад Яго, тое кажу сьвету».
Шмат Я маю казаць і судзіць пра вас: але Той, Каторы паслаў Мяне, зьяўляецца праўдзівым; і Я, што чуў ад Яго, тое кажу сьвету.
Яньг не разумелі, што Ён казаў ім праз Айца.
Яны не зразумелі, што Ён гаварыў ім пра Айца.
Дык Ісус сказаў ім: «Як уздыймеце Сына Людзкога, тады пазнаеце, што Я ё, і нічога не раблю Сам ад Сябе, але, як Айцец навучыў, тое кажу.
Тады сказаў ім Ісус: калі ўздымеце Сына Чалавечага, тады пазнаеце, што Я ёсьць Ім і нічога не раблю Сам зь Сябе, але як Мой Ацец навучыўў Мяне, гэтак і гавару.
І Тый, што паслаў Мяне, ё з Імною; бо Ён не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды чыню, што Ён падабае».
І са Мною Той, Каторы паслаў Мяне: Ацец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды чыню тое, што падабаецца Яму.
Як Ён гукаў гэта, шмат хто ўверыў у Яго.
Калі Ён гаварыў гэта, шматлікія ўверылі ў Яго.
Тады Ісус сказаў Юдэям, каторыя ўверылі ў Яго: «Калі застаніцеся ў слове Маім, вы запраўды вучанікі Мае;
Тады сказаў Ісус Юдэям, што уверылі ў Яго: калі астанецеся ў слове Маім, дык запраўды вы вучні Мае.
І пазнаеце праўду, і праўда вывальне вас».
І пазнаеце праўду, і праўда ўчыніць вас вольнымі.
Яны адказалі Яму: «Мы насеньне Абрагамова і нічыімі нявольнікамі ня былі ніколі; як жа Ты кажаш: "Вы станеце вольныя"?»
Яны адказалі яму: мы насеньне Абрагамава і ніколі нікому ня былі нявольнікамі; як-жаж Ты кажаш: станецеся вольнымі?
Ісус адказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: кажны, хто грэша, ё нявольнік грэху.
Ісус адказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: кажны, хто грэшыць, ёсьць нявольнік грэху.
Але нявольнік не застаецца ў доме на векі; Сын застаецца на векі.
Але нявольнік ня жыве ў доме вечна: Сын астаецца на векі.
Дык, калі Сын вывальне вас, будзеце запраўды вольныя.
Затым, калі Сын вызваліць вас, вольнымі будзеце запраўды.
Ведаю, што вы насеньне Абрагамова; шукаеце, адылі, забіць Мяне, бо слова Мае не зьмяшчаецца ў вас.
Я ведаю, што вы насеньне Абрагамава; але вы шукаеце, ка забіць Мяне, бо слова Маё не зьмяшчаецца ў вас.
Я кажу, што бачыў у Вайца Свайго; а вы робіце, што чулі ад айца свайго».
Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго, а вы робіце тое, што бачылі ў айца вашага.
Адказалі яны й сказалі Яму: «Айцец наш Абрагам». Кажа ім Ісус: «Калі б вы былі дзеці Абрагамовы, чынілі б учынкі Абрагамовы.
Яны адказалі Яму і сказалі: Абрагам зьяўзляецца нашым айцом. Ісус адказаў ім: калі-б вы былі дзеці Абрагамавы, дык чынілі-б вы ўчынкі Абрагамавы.
А цяпер шукаеце забіць Мяне, Чалавека, што сказаў вам праўду, каторую Я пачуў ад Бога. Гэтага Абрагам не рабіў.
А цяперака шукаеце забіць Мяне, Чалавека, Каторы сказаў вам праўду, якую чуў ад Бога; Абрагам гэтага не рабіў.
Вы чыніце ўчынкі айца свайго». Сказалі Яму: «Мы не народжаныя ў бязулстве; аднаго Айца маем, Бога».
Вы робіце учынкі айца вашага. Тады сказалі яны Яму: мы не з распусты роджаныя; аднаго Айца маем, Бога
Ісус сказаў ім: «Калі б Бог быў Айцец вашы, вы мілавалі б Мяне, бо Я ад Бога вышаў і прышоў; бо Я ня Сам ад Сябе прышоў, але ён Мяне паслаў.
Ісус сказаў ім: калі-б Бог быў вашым Айцом, дык вы любілі-б Мяне, бо Я ад Бога выйшаў і прыходжу: Я ня Сам ад Сябе прыйшоў, але Ён паслаў Мяне.
Чаму вы ня цяміце мовы мае? Бо ня можаце чуць слова Майго.
І чаму вы не разумееце мовы Мае? Бо ня можаце слухаць слова Майго.
Вы — ад айца дзявала і хочаце чыніць жады айца свайго. Ён быў убіўца з пачатку і ня вытрываў у праўдзе, бо нямаш праўды ў ім. Як ён гукае ману, гукае із свайго собскага, бо ён манюка і айцец маны.
Вы ад айца дыябала, і вы хочаце выпаўняць прагнасьць вашага айца. Ён быў чалавеказабойцам ад пачатку і ня вытрываў у праўдзе; бо яе нямашака ў ім. Калі ён кажа хлусьню, гаворыць сваё, бо ён ёсьць хлус і бацька маны.
А як Я праўду кажу, ня верыце Імне.
І затым, што Я гавару праўду, вы ня верыце Мне.
Хто з вас абвінуе Мяне што да грэху? Калі Я праўду кажу, чаму ня верыце Імне?
Хто з вас давядзе, што Я ёсьць вінаваты грэху? Калі Я гавару праіду, чаму вы ня верыце Мне?
Хто ад Бога, чуе словы Божыя. Вы затым ня чуеце, што вы не ад Бога».
Хто ад Бога, той слухае словы Божыя: вы затым ня слухаеце іх, бо вы не ад Бога.
Юдэі адказалі і сказалі Яму: «Ці ня добра мы сказалі, што ты — Самаранін і маеш нячысьціка?»
Тады адказалі Яму Юдэі і сказалі; ці-ж няпраўду мы кажам, што Ты Самаранін і, што злога духа ў Сабе маеш?
Ісус адказаў: «Я ня маю нячысьціка, але Я тшчу Айца Свайго, а вы зьневажаеце Мяне.
Ісус сказаў: Я ня маю злога духа ў Сабе; але Я паважаю Айца Майго, а вы зьневажаеце Мяне.
Я ж ня шукаю славы Свае, — ё хто шукае й судзе.
Дый Я-ж ня шукаю Свае ўласнае славы: ёсьць Той, Каторы шукае і судзіць.
Запраўды, запраўды кажу вам: калі хто будзе дзяржаць слова Мае, сьмерці аніяк не абача на векі».
Запраўды, запраўды кажу вам: хто выпаўняе слова Маё, ня ўбачыць сьмерці на векі.
Сказалі Яму Юдэі: «Цяпер мы даведаліся, што Ты маеш нячысьціка. Абрагам памер а прарокі, а Ты кажаш: "Калі хто дзяржыць слова Мае, аніяк не абача сьмерці на векі".
Тады сказалі Яму Юдэі: цяперака мы даведаліся, што Ты маеш Сабе злога духа. Абрагам памер, гэтаксама і прарокі, а Ты кажаш: хто выпаўніць слова Маё, той не спазнае сьмерці на векі.
Нягож Ты вялікшы за айца нашага Абрагама, каторы памер? і прарокі памерлі. Кім ты Сябе чыніш?»
Няужо-ж Ты большы за айца нашага Абрагама, каторы памер? і прарокі памерлі: за каго Ты Сябе ўважаеш?
Ісус адказаў: «Калі Я слаўлю Сябе, Мая слава нішто. Ё Айцец Мой, што славе Мяне, праз Каторага вы кажаце, што Ён Бог ваш.
Ісус адказаў: Калі Я Сам Сябе слаўлю, дык слава Мая нішто. Мяне славіць Ацец Мой, пра Каторага вы кажаце, што Ён Бог ваш.
І вы ня знаеце Яго, але Я знаю Яго; і калі б Я сказаў, што ня знаю Яго, то быў бы манюка, як вы. Але Я знаю Яго й слова Ягонае дзяржу.
І вы не пазналі Яго, а Я ведаю Яго, і калі кажу, што ня ведаю Яго, дык буду хлусом, падобным да вас. Але Я ведаю Яго і выпаўняю Ягонае слова.
Айцец ваш Абрагам цешыўся, што меў бачыць дзень Мой; і бачыў, і весяліўся».
Ваш айцец Абрагам, рад быў бачыць Мой дзень: і ён бачыў яго і цешыўся.
Юдэі сказалі Яму: «Табе няма яшчэ пяцьдзясят год, і Ты бачыў Абрагама?»
Тады Юдэі сказалі Яму: Табе няма яшчэ пяцідзесяці гадоў, і Ты бачыў Абрагама?
Ісус сказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: уперад чымся быў Абрагам, Я ё».
Ісус адказаў ім: запраўды, запраўды чымся кажу вам: перш, чымся быў Абрагам, Я ёсьць.
Тады ўзялі каменьне, каб кінуць у Яго; але Ісус стаіўся і вышаў ізь сьвятыні, прайшоўшы сярод іх; і гэтак адышоў.
Тады ўзялі яны камяні, каб кінуць у Яго, але Ісус укрыўся: выйшаў са сьвятыні, прайшоўшы сярод іх; і гэтак пайшоў.