Яна 4 разьдзел
Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Яна Пятроўскага
Як жа даведаўся Спадар, што фарысэі чулі, што Ісус балей прыдбаець вучанікаў і хрысьце, чымся Яан, —
Калі-ж даведаўся Госпад, што дачуліся фарысэі, што Ісус болей вучняў здабывае і хрысьціць, чымся Ян, —
Хоць Ісус Сам ня хрысьціў, але вучанікі Ягоныя, —
Хоць Сам Ісус ня хрысьціў, але вучні Ягоныя, —
Ён пакінуў Юдэю і пайшоў ізноў да Ґалілеі.
Пакінуў Ён Юдэю і пайшоў зноў у Галілею.
І належыла Яму праходзіць пераз Самару.
І выпадала-ж Яму праходзіць праз Самарыю.
Дык прыходзе Ён да места самарскага, званага Сыхар, ля лапіны зямлі, што Якаў даў сыну свайму Язэпу.
І вось, прыходзіць Ён у самарыйскае места, званае Сіхар, каля парцэлі, што даў Якаў сыну свайму Язэпу.
Жарало Якавава было там. Дык Ісус, здарожыўшыся, сеў ля жарала. Было каля шостае гадзіны.
Была тамака студня Якава. І Ісус, стомлены падарожжам сеў ля студні. Было каля шостае гадзіны.
Прыходзе жонка із Самары засіліць вады. Ісус кажа ёй. «Дай Імне піць».
Прыходзіць жанчына з Самарыі зачарпнуць вады. Ісус кажа да яе: дай Мне піць.
(Бо вучанікі Ягоныя адхінуліся да места купіць ежы).
/Бо вучні Ягоныя пайшлі ў места купіць ежы/.
Самаранка ж кажа Яму: «Як Ты, будучы Юдэям, просіш піць у мяне Самаранкі?» бо Юдэі ня маюць узаем’я із Самаранмі.
Тады жанчына з Самарыі кажа Яму: як гэта, Ты, Юдаэй, і просіш піць у мяне, Самаранкі? /бо Юдэі ня маюць зносін з Самаранамі/.
Адказаў Ісус і сказаў ёй: «Калі б ты ведала дар Божы, і Хто кажа табе: "Дай Імне піць", прасіла б у Яго, і Ён даў бы табе жывое вады».
Ісус адказаў ёй і сказаў: калі-б ты ведала дар Божы.. І Хто кажа табе: дай Мне піць, дык ты сама прасіла-б у Яго, і Ён даў-бы табе жывой вады.
Яна кажа Яму: «Спадару, Ты й засіліць ня маеш чым, і студня глыбокая; дык скуль жа маеш жывую ваду?
Жанчына кажа Яму: Госпадзе, у Цябе і зачарпнуць няма мы чым, а студня глыбокая: скуль-жа ў Цябе вада жывая?
Нягож ты вялікшы за айца нашага Якава, каторы даў нам гэтую студню, і сам піў зь яе, і сынове ягоныя, і статак ягоны?»
Няужо-ж Ты большы за айца нашага Якава, каторы даў нам гэтую студню, і сам зь яе піў, і дзеці ягоныя, і статок ягоны?
Адказаў Ісус і сказаў ёй: «Кажны, хто п’ець гэтую ваду, ізноў усьмягне;
и ёй, Ісус сказаў: кажны, хто пъе гэтую ваду, зноў смагнуць будзе:
А хто п’ець ваду, каторую Я дам яму, ня ўсьмягне на векі; але вада, што я дам яму, станецца ў ім жаралом вады, што цячэць у жыцьцё вечнае».
Але хто выпъе вады, якое Я яму дам, не засмагне ніколі, і вада, што Я дам яму, станецца ў ім крыніцаю вады, што ў жыцьцё вечнае цячэ.
Жонка кажа: «Спадару, дай імне тае вады, каб я ня сьмягла і ня прыходзіла сюды сіляць».
Жанчына кажа Яму: Госпадзе, дай мне гэтае вады, каб мне ня смагнуць і ня прыходзіць сюды чэрпаць.
Ісус кажа ёй: «Пайдзі, пагукай мужа свайго і прыйдзі сюды».
Ісус кажа ёй: ідзі, пакліч мужа свайго і прыйдзі сюды.
Адказала жонка й сказала: «Я ня маю мужа». Ісус кажа ёй: «Добра ты сказала, што ня маеш мужа;
Адказваючы, жанчына сказала: я не маю мужа. Ісус кажа да яе: прауду ты сказала, што ў цябе няма мужа:
Бо ты мела пяцёх мужоў, і тый, каторага цяпер маеш, ня муж табе; гэта праўдзіва ты сказала».
Бо ты мела пяць мужоў; і той, каторага ты цяперака маеш, не зьяўляецца мужам табе; гэта ты праўдзіва сказала.
Жонка кажа Яму: «Спадару, бачу, што Ты прарока.
Жанчына кажа Яму: Госпадзе, бачу, што Ты прарок.
Айцове нашы кланяліся на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерузаліме месца, ідзе належа кланяцца».
Бацькі нашыя пакланяліся на гэтай гары, а вы кажаце, што месца, дзе павінны пакланяцца — ў Ерузаліме.
Ісус кажа ёй: «Жонка, павер Імне, што настаець гадзіна, калі і не на гэтай гары, і не ў Ерузаліме будзеце кланяцца Айцу.
Ісус кажа ёй: павер Мне, жанчына, што надыйдзе час, калі не на гэтай гары, і не ў Ерузаліме будзеце пакланяцца ицу;
Вы кланяецеся таму, чаго ня ведаеце; мы кланяемся таму, што ведаем, бо спасеньне ад Юдэяў.
Вы ня ведаеце, чаму пакланяецеся: мы ведаем чаму пакланяемся: бо збаўленьне ад Юдэяў.
Але настаець гадзіна, і цяпер ё, калі праўдзівыя багамолцы будуць кланяцца Айцу ў духу а ў праўдзе; бо таковых багамолцаў Айцец шукае Сабе.
Але надыйдзе час, дый ён ужо надыйшоў, калі праўдзівыя паклоньнкі будуць сиаио Айцу ў духу і праўдзе, бо гэтакіх паклоньнкаў шукае Сабе Ацец.
Бог — дух, і тыя, што кланяюцца Яму, маюць кланяцца ў духу а ў праўдзе».
Бог ёсьць Дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе.
Жонка кажа Яму: «Я ведаю, што прыходзе Месія, званы Хрыстом; як Ён прыйдзе, паведаме нам усе».
Жанчына кажа Яму: ведаю, што прыйдзе Мэссія, гэта значыць Хрыстос, і калі Ён прыйдзе, апавесьціць нам усё.
Ісус кажа ёй: «Гэта Я, Каторы гутару з табою».
Ісус кажа ёй: гэта Я, Каторы гавару з табою.
На гэта прышлі вучанікі Ягоныя і дзіваваліся, што Ён гутарыў із жонкаю; ні водзін ізь іх, адылі, не сказаў: "Чаго шукаеш?" альбо: "Чаму гутарыш ізь ёю?"
У гэтым часе вярнуліся вучні Ягоныя і дзівіліся, што Ён гаворыць з жанчынаю; але ніводзен зь іх не сказаў ёй: што ты хочаш? або — чаму Ты гаворыш зь ёю?
Тады жонка пакінула вядро свае, і пайшла да места, і кажа людзём:
Тады жанчына пакінула вядро сваё, і пайшла да места, ды кажа людзям:
«Пайдзіце, абачча чалавека, каторы сказаў імне ўсе, што я раблю, ці ня Хрыстос Ён?»
Хадзеце ды паглядзеце чалавека, каторы сказаў мне ўсё, што я рабіла: ці ня Хрыстос гэта?
Яны вышлі зь места й прышлі да Яго.
Тады выйшлі яны зь места і прыйшлі да Яго.
Прымеж таго вучанікі прасілі Яго, кажучы: «Раббі, еж».
У міжчасе вучні прасілі Яго, кажучы Раббі, еш.
Але Ён сказаў ім: «Я маю ежу есьці, каторае вы ня знаеце».
Але Ён сказаў ім: Я маю ежу есьці, якое вы ня ведаеце.
Затым вучанікі казалі адзін аднаму: «Ці ня прынёс хто Яму есьці?»
Затым вучні гаварылі між сабою: няўжо-ж нехта прынёс Яму есьці?
Ісус кажа ім: «Мая ежа ё чыніць волю Таго, хто паслаў Мяне, і скончыць работу Ягоную.
Ісус кажа ім: Мая ежа — гэта чыніць волю Таго, Хто паслаў Мяне і завяршыць справу Ягоную.
Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і настане жніво? Вось, Я кажу вам: узьніміце вочы свае й глядзіце на нівы, бо яны ўжо пабялелі, каб жаць.
Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і настане жніво? а Я кажу вам: уздымеце вочы вашыя і паўзірайцеся на нівы, як яны пабялелі і пасьлелі да жніва.
Хто жнець, тый адзержуе заплату й зьбірае плады да жыцьця вечнага, каб хто сее і хто жнець разам цешыліся.
Той, хто жне, атрымлівае плату і зьбрае плады да жыцьця вечнага, каб сяўбіт і жнец разам радаваліся.
Бо ў гэтым слова праўдзівае: адзін сее, а другі жнець.
Бо ў гэтым праўдзівае выслоўе ёсьць: ”Адзін сее, а другі жне”.
Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі: іншыя працавалі, а вы ўвыйшлі ў працу іхную».
Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі: іншыя працавалі, а вы ўвайшлі у іхную працу.
Шмат жа хто із Самаран места таго ўверылі ў Яго на слова жонкі, што сьветчыла: «Ён сказаў імне ўсе, што я зрабіла».
І шматлікія з Самаранаў гэтага места ўверавалі у Яго з прычыны словаў жанчыны, што сьведчыла, што Ён сказаў мне ўсё, што я зрабіла.
Затым, як прышлі да Яго Самаране, прасілі Яго застацца зь імі; і Ён пабыў там два дні.
Затым, як прыйшлі да Яго Самаране, прасілі Яго астацца зь імі, і Ён прабыў тамака два дні.
І яшчэ шмат балей уверыла дзеля слова Ягонага.
І яшчэ шмат болей ўверавала дзеля слова Ягонага;
І сказалі тэй жонцы: «Ужо ня дзеля паведаньня твайго верым, бо мы самы чулі Яго й ведаем, што гэта запраўды Спас сьвету».
І сказалі той жанчыне: ужо не дзеля паведаньня твайго верым, але мы самыя чулі Яго і ведаем, што гэта запраўды Збаўца сьвету.
Просьле ж двух дзён Ён вышаў стуль і пайшоў да Ґалілеі;
Пасьля двух дзён выйшаў Ён стуль і пайшоў у Галілею;
Бо Сам Ісус сьветчыў, што прарока ня мае сьці ў краіне сваёй.
Бо сам Ісус сьведчыў, што прарок ня мае пашаны ў сваей бацькаўшчыне.
А як прышоў Ён да Ґалілеі, Ґалілеяне прынялі Яго, бачачы, што ўчыніў Ён у Ерузаліме ў сьвята, бо й яны былі прышоўшы на сьвята.
Калі прыйшоў Ён у Галілею, дык Галілеяне прынялі Яго, бо бачылі ўсё, што Ён зрабіў ў Ерузаліме ў часе сьвята, бо і яны хадзілі на сьвята.
Дык Ён ізноў прышоў да Каны Ґалілейскае, ідзе быў абярнуўшы ваду ў віно. І там быў адзін дваранін у Капернауме, каторага сын быў хворы.
Дык Ісус ізноў прыйшоў у Кану Галіллейскую, дзе абярнуў ваду і віно. І быў у Капэрнауме нейкі прыдворны, у каторага сын быў хворы.
Ён, пачуўшы, што Ісус прышоў зь Юдэі да Ґалілеі, прышоў да Яго і прасіў ісступіць і ўздаравіць сына ягонага, каторы канаў.
Ён пачуў, што Ісус прыйшоў зь Юдэі ў Галілею, прыйшоў да Яго і прасіў Яго прыйсьці і аздаравіць сына ягонага, каторы быў ужо пры сьмерці.
Затым сказаў яму Ісус: «Калі не абачыце знакоў а чудосаў, ня ўверыце».
І сказаў яму Ісус: вы не паверыце, калі ня ўбачыце знакаў і цудаў.
Дваранін кажа яму: «Спадару, іступі, пакуль мае дзяцё не памерла».
Прыдворны-ж кажа Яму: Госпадзе! прыйдзі, пакуль маё дзіця не памерла.
Ісус кажа яму: «Пайдзі, сын твой жывець».
ІІсус кажа яму: ідзі, сын твой жыве. І ён паверыў слову, якое сказаў яму Ісус, і пайшоў.
І чалавек паверыў слову, што Ісус сказаў яму, і пайшоў. Але ўжо, як ён зыходзіў, нявольнікі ягоныя перанялі яго, кажучы, што дзяцюк твой жывець.
На дарозе ўжо слугі ягоныя спаткалі яго, і сказалі яму: сын твой здаровы.
Дык ён папытаўся ў іх праз гадзіну, калі яму палепшала. Яму сказалі: «Учора а сёмай гадзіне пал пакінуў яго».
І ён спытаўся і іх: а каторай гадзіне палепшала яму? Яму адказалі: учора а сёмай гадзіне гарачка пакінула яго.
Дык бацька даведаўся, што тае ж гадзіны, каторае Ісус сказаў яму: «Сын твой жывець». І ён уверыў сам і ўвесь дом ягоны.
Згэтуль даведаўся бацька, што ў тую-ж, гадзіну, калі Ісус сказаў яму: сын твой жыве. І ўвераваў сам ён і ўвесь дом ягоны.
Гэты другі знак учыніў Ісус, прышоўшы зь Юдэі да Ґалілеі.
Гэта другі цуд учыніў Ісус, вярнуўшыся зь Юдэі у Галілею.