Яна 7 разьдзел
Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Яна Пятроўскага
Потым жа Ісус хадзіў па Ґалілеі, бо не хацеў хадзіць у Юдэі, бо Юдэі шукалі забіць Яго.
Пасьля гэтага Ісус хадзіў па Галлеі; па Юдэі не хацеў хадзіць, бо Юдэі шукалі, як-бы забіць Яго,
І бліжэла юдэйскае сьвята Будкаў.
Блізка-ж было сьвята юдэйскае — стаўленьне Табэрнакаў.
Тады браты Ягоныя сказалі Яму: «Выйдзі адгэтуль і йдзі да Юдэі, каб і вучанікі Твае бачылі ўчынкі Твае, каторыя Ты чыніш;
Тады браты Ягоныя сказалі Яму: выйдзі адгэтуль і ідзі ў Юдэю, каб і вучні Твае бачылі дзеяньні, якія Ты творыш.
Бо ніхто ня робе нічога ў тайбе, і хоча сам быць ведамным; калі Ты чыніш гэтыя ўчынкі, зьявіся сьвету».
Бо ніхто ня тоіць таго, што ён чыніць, калі ён хоча быць ведамым. Калі Ты творыш гэтакія рэчы, тады пакажы Самога Сябе сьвету;
Бо й браты Ягоныя ня верылі ў Яго.
Бо і браты Ягоныя ня верылі ў Яго.
І кажа ім Ісус: «Мая пара яшчэ ня прышла, а вам заўсёды пара.
Тады Ісус сказаў ім: Мой час яшчэ не надыйшоў, а для вас заўсёды адпаведны час.
Сьвет ня можа ненавідзіць вас, але Мяне ён ненавідзе, бо Я сьветчу празь яго, што ўчынкі ягоныя ліхія.
Сьвет ня можа ненавідзець вас, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу аб ім, што учынкі ягоныя благія.
Вы ўзыйдзіце на гэта сьвята; Я яшчэ ня ўзыйду на гэта сьвята, бо час Мой яшчэ ня выпаўніўся».
Ідзеце вы на гэтае сьвята, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, час бо мой яшчэ ня выпаўніўся.
Сказаўшы гэта ім, застаўся ў Ґалілеі.
І сказаўшы гэта ім, астаўся у Галілеі.
Але як браты Ягоныя ўзышлі на сьвята, тады Ён таксама ўзышоў на сьвята, ня яўна, а як бы тойма.
Але як браты Ягоныя пайшл! на сьвята, тады і Ён пайшоў на сьвята, але Ён, аднак, не пайшоў яўна, але быццам патайком.
Юдэі ж шукалі Яго ў сьвята і казалі: «Ідзе Ён?»
Юдэі-ж шукалі Яго на сьвяты і казалі: дзе Ён?
І шмат было нараканьня на Яго памеж грудамі. Адныя казалі: «Ён добры», другія казалі: «Не, але зводзе груды».
І шмат было гутаркі пра Яго ў народзе: адны казалі, што Ён добры, а іншыя казалі: не, бо зводзіць народ.
Ніхто, адылі, ня гукаў празь Яго яўна, баючыся Юдэяў.
Але ніхто не гаварыў пра Яго яўна, бо баяліся Юдэяў.
Але ўжо ў палавіцы сьвята Ісус увыйшоў у сьвятыню і навучаў.
У палове-ж сьвята ўвайшоў Ісус у сьвятыню і навучаў.
І дзіваваліся Юдэі, кажучы: «Як знае Ён пісьмы, ніколі ня вучыўшыся?»
І дзівіліся Юдэі, кажучы: як Ён ведае пісаньні, ніколі ня вучыўшыся?
Дык адказаў Ісус і сказаў: «Мая навука не Мая, але таго, хто Мяне паслаў.
Ісус-жа адказаў ім і сказаў: Мая навука не Мая, але Таго, Хто паслаў Мяне.
Хто зыча чыніць волю Ягоную, тый даведаецца праз гэту навуку, ці ад Бога яна, ці Я сам ад Сябе кажу.
Хто хоча чыніць Ягоную волю, той даведаецца пра навуку, ці ад Бога яна, ці Я сам ад Сябе гавару.
Хто гукае сам ад сябе, шукае славы свае; а хто шукае славы таго, хто паслаў Яго, Тый праўдзівы, і няма несправядлівасьці ў Ім.
Хто гаворыць сам ад сябе, той шукае для сябе славы, а хто шукае славы Таго, Хто паслаў Яго, Той праўдзівы і няма ў Ім няпраўды.
Ці ня даў вам Масей права? і ніхто не дзяржыць права. Чаму шукаеце забіць Мяне?»
Ці ня даў вам Майсей права, і ніхто ня жыве паводля права. Чаму шукаеце прычыну забіць Мяне?
Адказаў груд: «Нячысьціка маеш; хто шукае забіць Цябе?»
І народ адказаў: ці ня дэмана маеш у Сабе? Хто шукае забіць Цябе?
Адказаў Ісус і сказаў ім: «Я зрабіў адзін учынак, і ўсі вы дзівуецеся.
І адказваючы, Ісус сказаў ім: адзін учынак Я выканаў, і ўсе вы дзівуецеся.
Масей даў вам абразаньне, — не каб яно было ад Масея, але ад айцоў, — і вы ў сыботу абразаеце чалавека.
Майсей даў вам абрэзаньне, — не каб яно было ад Майсея, але ад бацькоў, — і усё-ж у сыботу вы абрэзваеце чалавека.
Калі чалавек прыймае абразаньне ў сыботу, каб ня быў узрушаны закон Масеяў, чаму на Мяне злуецеся, што Я цэлага чалавека ўздаравіў у сыботу?
Калі чалавек атрымлівае абрэзаньне ў сыботу, каб ня было нарушана права Майсея, чаму-ж, тады, нездаволены вы Мною, што Я аздаравіў чалазека ў сыботу?
Ня судзіце подле выгляду, але судзіце суд справядлівы».
Ня судзеце паводля спазору, але судзеце судом справядлівым.
Тады некатрыя зь Ерузалімцаў сказалі: «Ці ня гэта Тый, Каторага шукаюць забіць?
Тады сказалі некаторыя зь Ерузалімцаў: ці ня ёсьць гэта Той, Каторага шукалі, каб забіць?
І вось, Ён гукае яўна, і нічога ня кажуць Яму. Ці старцы запраўды прызналі, што гэты ё Хрыстос?
Вось, Ён гаворыць яўна, і нічога ня кажуць Яму. Ці не пераканаліся нашыя кіраўнікі, што Ён ёсьць запраўды Хрыстос?
Але праз гэтага мы ведаем, скуль Ён: Хрыстос жа, як прыйдзе, ніхто ня будзе ведаць, скуль Ён».
Але мы ведаем Яго, і скуль Ён; калі-ж прыйдзе Хрыстос, ніхто ня будзе ведаць, скуль Ён.
І загукаў Ісус у сьвятыні, вучачы а кажучы: «І знаеце Мяне, і ведаеце скуль Я; але Я прышоў ня Сам ад Сябе, а Тый, што паслаў Мяне, ё праўдзівы, каторага ня знаеце.
І загаварыў тады голасна Ісус у сьвятыні навучаючы і кажучы: і Мяне ведаеце, і ведаеце скуль Я, і прыйшоў Я не Сам ад Сябе, але праўдзівы Той, Каторы паслаў Мяне, ды Яго вы ня ведаеце.
Я знаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне».
Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне.
І шукалі няць Яго, і ніхто не наклаў рукі свае на Яго, бо яшчэ ня прышла гадзіна Ягоная.
І шукалі, як-бы ўзяць Яго, але ніхто не ўсклаў на Яго рукі, затым, што яшчэ ня прыйшла Ягоная гадзіна.
Але шмат із груду ўверылі ў Яго й казалі: «Ці Хрыстос, як прыйдзе, учыне знакоў балей за тыя, што Гэты ўчыніў?»
Але многія з народу ўверавалі ў Яго, і казалі: калі прыйдзе Хрыстос, няужо-ж Ён зробіць болей цудаў, чымся Гэты зрабіў?
Пачулі фарысэі гэтыя дзейкі цішком празь Яго ў гурбе, і паслалі фарысэі а найвышшыя сьвятары паслугачоў, няць Яго.
Фарысэі чулі гэтакія гутаркі пра Яго ў народзе; і паслалі фарысэі і архірэі слуг сваіх, каб узялі Яго.
Тады Ісус сказаў: «Яшчэ малы час Я з вамі, і пайду да Тога, Хто паслаў Мяне.
Тады Ісус сказаў ім: яшчэ ня доўга Мне быць з вамі, і пайду да Таго, Хто паслаў Мяне.
Будзеце шукаць Мяне, і ня знойдзеце; і йдзе буду Я, вы ня можаце прыйсьці».
Будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце, і дзе буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці.
Дык Юдэі гукалі адны адным: «Куды Ён пойдзе, што мы ня знойдзем Яго? Ці не маніцца Ён ісьці да расьцярушэньня памеж Грэкаў і навучаць Грэкаў?
І гаварылі Юдэі між сабою: куды гэта хоча Ён ісьці, што мы ня знойдзем Яго? Ці не ў гэльленістычнае расьсяленьне хоча Ён ісьці і навучаць Гэльленаў?
Што за слова, каторае Ён сказаў: "Будзеце шукаць Мяне, і ня знойдзеце; і йдзе буду Я, вы ня можаце прыйсьці"?»
Што гэта за выражэньне, калі Ён кажа: будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце, і дзе буду Я, туды вы ня можаце прыйсьц!?
Апошняга дня вялікага сьвята Ісус стаяў і гукаў, кажучы: «Хто сьмягне, ідзі да Мяне й напіся.
У вапошні-ж дзень гэтага вялікага сьвята Ісус стаяу і клікаў, кажучы: хто смагу мае, ідзі да Мяне і пі.
Хто вера ў Мяне, як сказана ў Пісьме, "Рэкі жывое вады пацякуць із улоньня ягонага"».
Хто веруе ў Мяне, у таго, як сказана ў Пісаньні, з сэрца пацякуць рэкі жывае вады.
А гэта сказаў Ён праз Духа, Каторы мелі адзяржаць тыя, што верылі ў Яго, бо Духа на іх ня было яшчэ, бо Ісус ня быў яшчэ ўслаўлены.
Гэта сказаў Ён пра Духа, Каторага меліся прыняць веруючыя ў Яго: бо ня было яшчэ на іх Духа Сьвятога, бо Ісус ня быў яшчэ ўслаўлены.
Тады з груду, пачуўшы гэтае слова, казалі: «Гэта запраўды тый прарока».
Многія з народу, чуўшы гэтыя словы, казалі: запраўды Ён прарок.
Другія казалі: «Гэта Хрыстос». Іншыя гукалі: «Ціж із Ґалілеі прыйдзе Хрыстос?
Іншыя казалі: гэта Хрыстос. А яшчэ іншыя гаварылі: ці-ж з Галілеі прыйдзе Хрыстос?
Ці не сказала Пісьмо, што Хрыстос прыйдзе з насеньня Давідавага і ізь сяла Бэтлеему, скуль Давід быў?»
Ці-ж ня сказана ў Пісаньні, што Хрыстос прыйдзе з насеньня Давідавага і з сяла Бэтлеему, скуль паходзіў Давід?
Дык быў падзел у грудзе што да Яго.
Дык і ўзьнялася што да Яго спрэчка між людзьмі.
Некатрыя ж зь іх зычылі няць Яго, але ніхто не наклаў рукі на Яго.
Некаторыя зь іх хацелі ўзяць Яго, але ніхто не падняў рук на Яго.
Дык паслугачыя прышлі да найвышшых сьвятароў а фарысэяў, і гэтыя сказалі ім: «Чаму вы не прывялі Яго?»
І вярнуліся слугі да архірэяў і фарысэяў і тыя сказалі ім: чаму вы-не прывялі: Яго:
Паслугачыя адказалі: «Ніколі чалавек ня гукаў так, як Гэты Чалавек».
Слугі адказалі: ніколі чалавек не гаварыў гэтак, як гэты чалавек.
І фарысэі адказалі ім: «Нягож і вы зьведзены?
Фарысэі сказалі ім: няўжо-ж і вас зьвялі?
Ці хто із старцоў уверыў у Яго альбо з фарысэяў?
Ці ўвераваў хто-небудзь з нашых старшынь і фарысэяў?
Але гэты груд, каторы ня знае Права, пракляты ён».
Бо пракляты гэты народ, які ня ведае права.
Кажа ім Мікадым, тый, што прыходзіў да Яго ўперад, будучы адзін ізь іх:
І кажа ім Нікадэм адзін зь іх, што прыходзіў да Яго ў начы:
«Ці судзе Права наша чалавека, ня выслухаўшы яго ўперад і не даведаўшыся, што ён робе?»
Ці судзіць нашае права чалавека, ня выслухаўшы перш яго і не даведаўшыся, што ён робіць?
Адказалі й сказалі Яму: «Ці й ты не з Ґалілеі? Скумай і глядзі, што ніякі прарока не паўстаець із Ґалілеі».
На гэта адказалі яму і сказалі: ці і ты не з Галілеі? Дасьледзь права і даведайся, што някі прарок ня прыходзіў з Галілеі.
І пайшлі да дамоў сваіх.
І разыйшліся да дамоў сваіх.