2 да Цімафея 1 разьдзел

Другое пасланьне да Цімафея
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Павал, з волі Божай Апостал Езуса Хрыстуса, водле абяцаньня жыцьця ў Хрыстусе Езусе —
 
Павал, апостал Ісуса Хрыста воляй Божай, паводле абяцаньня жыцьця, што ў Хрысьце Ісусе, —

Тыматэю, найдаражэйшаму сыну: ласка, міласэрдзе й спакой ад Бога Айца і Хрыстуса Езуса, Усеспадара нашага.
 
Цімафею, улюбёнаму дзіцяці: ласка, літасьць, супакой ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.

Дзякую Богу, якому служу ад прабацькоў з чыстым сумленьнем, што няўпынна спамінаю цябе ў маіх малітвах ноччу й днём,
 
Дзякую Богу, Якому служу ад бацькоў з чыстым сумленьнем, што няспынна ўзгадваю пра цябе ў просьбах маіх уночы і ўдзень,

жадаючыўбачыць цябе, помнячы твае сьлёзы, каб нацешыцца поўнарадасна,
 
жадаючы бачыць цябе, памятаючы пра сьлёзы твае, каб мне напоўніцца радасьцю,

маючы ў памяці шчырую веру тваю, катора найперш ясьнела ў бабцы тваёй Лёідзе і матцы тваёй Эўніцэ ды, напэўна, жыве і ў табе.
 
прыводзячы на памяць некрывадушную веру тваю, якая раней жыла́ ў бабулі тваёй Ляі́дзе і ў маці тваёй Эўні́цы, і я перакананы, што і ў табе.

Дзеля гэтага прыпамінаю табе, каб ажыўляў ласку Божу, даную табе праз узлажэньне рук маіх,
 
Дзеля гэтае прычыны нагадваю табе, каб ты распальваў дар Божы, які ёсьць у табе праз ускладаньне рук маіх,

Бог бо даў нам ня духа боязі, але магаты, любасьці й цьвярозасьці.
 
бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.

Не саромейся вось-жа сьветчаньня Ўсеспадара нашага, ані мяне, вязьня ягонага, а супрацуй зы мною для Эванэліі, падтрымваны моцай Бога,
 
Дык не саромся сьведчаньня Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але перанось цяжкасьці разам з Эва́нгельлем паводле сілы Бога,

што выбавіў нас і паклікаў сьвятым поклікам ня дзеля ўчынкаў нашых, але водле свае пастановы ды ласкі, дадзенай нам у Хрыстусе Езусе спрадвечна,
 
Які збавіў нас і паклікаў пакліканьнем сьвятым, не паводле ўчынкаў нашых, але паводле вызначэньня Свайго і ласкі, дадзенае нам у Хрысьце Ісусе перад вечнымі часамі,

ацяперадкрытае празь зьяўленьне Збавіцеля нашага Езуса Хрыстуса, зьнікчоміўшага сьмерць, а ўяўніўшага жыцьцё й несьмяротнасьць праз Эванэлію,
 
а цяпер выяўленае праз зьяўленьне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, Які зьнішчыў сьмерць і зьявіў жыцьцё і незьнішчальнасьць праз Эва́нгельле,

для якое пастаўлены я прапаведнікам, Апосталам, ды вучыцелям паганаў.
 
для якога я пастаўлены весьнікам, і апосталам, і настаўнікам паганаў.

Ад таго-ж я і цярплю гэтак: але не саромлюся, ведаю бо каму ўверыў і чуюся пэўным, што ён мае магату дахаваць скарб мой аж да гэнага дня.
 
Дзеля гэтае прычыны я і цярплю гэтак, але не саромлюся, бо ведаю, у Каго я паверыў, і перакананы, што Ён моцны, каб захаваць перададзенае праз мяне на той дзень.

Трымайся прыкладу здаровага навучаньня, якое чуў ты ад мяне, зь вераю і любасьцю ў Хрыстусе Езусе.
 
Мей за прыклад здаровыя словы, якія ты чуў ад мяне, у веры і любові, што ў Хрысьце Ісусе.

Сьцеражы павераны табе добры скарб у Духу Сьвятым, што жыве ў нас.
 
Захоўвай тое добрае, што перададзена [табе], праз Духа Сьвятога, Які жыве ў нас.

Ведаеш ты тое, што ўсе з Азіі, а сярод іх Фігэль і Гэрмагэн, адвярнуліся ад мяне.
 
Ты ведаеш, што адвярнуліся ад мяне ўсе, якія ў Азіі, між імі Фігел і Гермаген.

Хай Госпад будзе міласьцівы для дому Анічыпара, ён так часта прыймаў мяне, не стыдаючыся путаў маіх.
 
Няхай дасьць Госпад літасьць дому Анісіфора, бо ён часта падмацоўваў мяне і не саромеўся ланцугоў маіх,

А як быў у Рыме, зь вялікай рупнасьцяй шукаў мяне ды і знайшоў.
 
але, калі быў у Рыме, дужа шукаў мяне і знайшоў.

Хай-жа Бог дасьць яму знайсьці міласэрдзе ў дзень Госпадавы. А колькі ўслугаў ён аддаў мне ў Эфэзе, ты лепей ведаеш.
 
Няхай дасьць яму Госпад знайсьці літасьць у Госпада ў той дзень; і колькі ён служыў у Эфэсе, ты лепей ведаеш.