1 да Карынфянаў 2 разьдзел
Першае пасланьне да Карынфянаў
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага 2003
І я калі прыйшоў да вас, браты, дык ня высокамоўствам, ці мудрасьцяй прыйшоў вясьціць вам сьветчанне аб Хрыстусе;
І я, калі прыбыў да вас, браты, прыйшоў, не каб захапляць вас словам ці мудрасцю, але абвяшчаючы вам таямніцы Божыя.
бо-ж не мяркаваў сабе ўмець што між вамі, апрача Езуса Хрыстуса і-то ўкрыжаванага.
Бо я разважыў, што не ведаю сярод вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго ўкрыжаванага.
Быў я у вас немачным з дрыготнай боязьзю;
І быў сярод вас у немачы, са страхам і з трымценнем вялікім,
і мова ды прапаведванне маё ня былі ў праконваючых словах мудрасьці, а — ў выяўленні сілы духа,
і слова маё, і навучанне маё не ў пераканаўчасці і мудрасці слоў, але ў выяўленні Духа і моцы,
каб вера ваша мацавалася ня мудрасьцю людзкою, але сілаю Божаю.
каб вера ваша была не ў мудрасці чалавечай, але ў магутнасці Божай.
Між дасканальнымі то весьцім і мудрасьць, але ня мудрасьць гэтага сьвету, ці ніклых князёў ягоных,
Мы ж гаворым мудрасць сярод дасканалых, але мудрасць не гэтага веку, не валадароў гэтага веку, якія праходзяць,
толькі прамудрасьць Божую тайнічную, сукрытую, катору празначыў Бог спрадвеку для хвалы нашае,
але гаворым мудрасць Божую ў таямніцы, што прыхавана, якую Бог прызначыў перад вякамі на славу нашую,
якое не спазнаў ніхто з валадароў гэтага веку, бо каліб спазналі, Усеўладцу хвалы, не укрыжаваліб.
якой ніводзін з валадароў гэтага веку не пазнаў, бо, калі б пазналі, ніколі не ўкрыжавалі б Госпада хвалы.
Але, як напісана: Чаго вока не аглядала, ні вуха ня чула, ані сэрца чалавеча не прачула — тое Бог прыгатаваў Яго любячым (Із. 64:4).
Дык, як напісана: «Чаго вока не аглядала, ані вуха не чула, ані ўваходзіла ў сэрца чалавечае, тое Бог прыгатаваў тым, што любяць Яго».
А нам Бог адкрыў праз Духа Свайго, Дух бо ўсё пранікае, навет глыбіні Божыя.
Нам жа аб’явіў Бог праз Духа; Дух бо ўсё пранікае, нават глыбіні Божыя.
Хтож бо з людзей ведае што ў чалавеку, як ня дух людзкі ў ім? Гэтаксама й таго, што ў Богу ёсьць, ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага.
Хто ж з людзей ведае, што чалавечае, калі не дух, які ў ім? Таксама і таго, што Божае, ніхто не ведае, апрача Духа Божага.
А мы-ж атрымалі ня духа сьвету, але Духа, што з Бога ёсьць, каб ведаць, чым абдарыў нас Бог праз сваю ласку;
А мы атрымалі не духа свету, але Духа, Які ад Бога для ведання таго, што нам Богам даравана.
тамуж вось і гаворым аб гэтым не славамі, якіх навучыла нас людзкая мудрасьць, але такімі, якіх вучыць нас Дух: праз духа кемячы духовае.
Таму і гаворым гэта не павучаннямі чалавечай мудрасці, але словамі, якім навучыў Дух, тлумачачы духоўным духоўныя [справы].
Чалавек бо жывёльны ня кеміць таго, што паходзіць з Божага Духа, яму глупствам здаецца тое, чаго ня можа зрузумець, бо гэта можна сьцяміць толькі духова.
Душэўны ж чалавек не прымае таго, што ёсць ад Духа Божага, бо вар’яцтвам яму здаецца гэта, і не можа ўцяміць, бо [гэта] толькі духоўна праследжваецца.
Духоўныж разьбіраецца ва ўсім, а вось сам празь нікога ня бывае разуметы;
Духоўны ж судзіць усё, а яго ніхто не судзіць.
Хто бо спазнаў думку Госпада, каб навучыў яго? А мы думку Хрыстову ведаем (Рым. 11:34).
Хто ж можа пазнаць намер Госпадаў, ды хто Яго будзе павучаць? Мы ж маем розум Хрыстовы.