Мацьвея 23 разьдзел

Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад В. Гадлеўскага

 
 

Тады Езус прамовіў да народу і да сваіх вучняў,
 
Тады Езус прамовіў да грамадаў і да сваіх вучняў,

кажучы: На Майзейвым пасадзе заселі кніжнікі й фарызэі,
 
кажучы: На Майсеявым пасадзе селі кніжнікі і фарызэі,

дык усё, што-толькі вам загадаюць, захавайце й рабеце, адыж не паступайце паводля ўчынкаў іхніх, яны бо гавораць, а ня робяць.
 
дык усё, што-толькі вам скажуць, захавайце і чынеце, але не чынеце паводле ўчынкаў іх, бо яны кажуць, а ня чыняць.

Бо вяжуць бярэмі цяжкія й непасільныя ды ўскладаюць на плечы людзям, а самы і пальцам крануць іх ня хочуць.
 
Бо яны вяжуць бярэмі цяжкія і непасільныя і ўскладаюць на плечы людзям, а самі пальцам ня хочуць іх крануць.

Усе-ж справы свае ладзяць, каб іх людзі бачылі: пашыраюць філяктары свае ды павяліцваюць фрэнзлі.
 
Усе-ж учынкі свае чыняць, каб іх бачылі людзі: бо пашыраюць свае філактэры і павялічваюць фрэнзлі.

Любяць першыя мясцы на банкетах ды першыя лаўкі ў бажніцах,
 
І любяць першыя мясцы на банкетах і першыя лаўкі ў бажніцах,

і прывет на рынку і каб людзі называлі іх «раббі».
 
і прывітаньні на рынку і каб людзі называлі іх «вучыцель».

Вы-ж не называйцеся «вучыцелямі», бо адзін у вас Вучыцель, а вы ўсе браты.
 
А вы не называецеся «вучыцелямі», бо адзін ваш Вучыцель, а вы ўсе браты.

І «айцом» не называйце сабе нікога на зямлі, бо адзін ёсьць ваш Айцец, каторы ёсьць у небе.
 
І «айцом» не называйце сябе на зямлі, бо адзін ёсьць ваш Айцец, каторы ёсьць у небе.

І не называйцеся вучыцелямі, бо Вучыцель ваш адзін — Хрыстус.
 
І не называйцеся вучыцелямі, бо Вучыцель ваш адзін — Хрыстус.

Хто з вас большы, той будзе вашым слугою.
 
Хто з вас большы, той будзе вашым слугою.

А хто сябе павышае, будзе паніжаны; і хто сябе паніжае, будзе павышаны.
 
А хто сябе павышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе павышаны.

Гора-ж вам, кніжнікі й фарызэі крывадушнікі, што зачыняеце валадарста нябеснае перад людзьмі; вы бо самы не ўваходзіце і тых, што хочуць увайсьці не дапускаеце!
 
Гора-ж вам, кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што зачыняеце каралеўства нябеснае перад людзьмі, бо вы ня ўходзіце і ўходзячым не пазваляеце.

Гора вам, кніжнікі й фарызэі крывадушнікі, што дамы ўдоваў аб’ядаеце, адмаўляючы даўгія малітвы; дзеля гэтага цяжэйшы прысуд дастанеце!
 
Гора вам, кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што аб’ядаеце дамы ўдоваў, адмаўляючы доўгія малітвы; дзеля гэтага дастанеце цяжэйшы прысуд.

Гора вам кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што абходзіце мора й сушу, каб здабыць аднаго прозэліта, а як здабудзеце, робіце яго сынам пекла ўдвая горшым за вас!
 
Гора вам, кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што абходзіце мора і сушу, каб здабыць аднаго прозэліта, а калі здабудзеце, робіце яго сынам пекла ўдвае горшым за вас.

Гора вам, правадыры сьляпыя, кажучыя: «Хто прысягнуў-бы на сьвятыню — гэта нічога; але хто прысягнуў-бы на золата сьвятыні, той забавязаны».
 
Гора вам, сьляпыя павадыры, якія кажаце: «Хто-б прысягнуў на сьвятыню, гэта нічога; але хто-б прысягнуў на золата ў сьвятыні, той забавязаны».

Неразумныя й сьляпыя! Што-ж важней: золата, ці сьвятыня, якая пасьвячае золата?
 
Неразумныя і сьляпыя! Што-ж важней: золата ці сьвятыня, якая пасьвячае золата?

І «хто прысягнуў-бы на аўтар — гэта нічога; але хто прысягнуў-бы на ахвяру, што на ім, дык забавязаны».
 
І «хто-б прысягнуў на аўтар, гэта нічога; але хто-б прысягнуў на ахвяру, якая ёсьць на ім, то забавязаны».

Сьляпыя! Што-ж важнейшае: ахвяра, ці аўтар, які пасьвячае ахвяру?
 
Сьляпыя! Што-ж важнейшае: ахвяра ці аўтар, які пасьвячае ахвяру?

Вось-жа хто клянецца аўтаром, клянецца й ім і ўсім што на ім ёсьць.
 
Дык хто прысягае на аўтар, прысягае на яго і на ўсё, што на ім ёсьць.

І хто-б кляўся набожняй, клянецца й на яе й на Таго, хто ў ёй жыве.
 
І хто-б прысягнуў на сьвятыню, прысягае на яе і на Таго, хто ў ёй жыве.

А хто прысягае на неба, прысягае на трон Божы і на Таго, хто сядзіць на ім.
 
І хто прысягае на неба, прысягае на трон Божы і на Таго, хто сядзіць на ім.

Гора вам кніжнікі й фарызэі, крывадушнікі, што даеце дзесяціну з мяты, аныжу й кміну, а пакінулі важнейшае ў законе: суд, міласэрдзе і веру. Гэтае трэ’ было рабіць і таго не прапускаць.
 
Гора вам кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што даецё дзесяціну з мяты, аныжу і кміну, а пакінулі, што ёсьць важнейшае ў законе; суд, міласэрдзе і веру. Гэтае трэба было чыніць і таго не прапускаць.

Правадыры сьляпыя, што камара працэджваеце, а вярблюда глытаеце!
 
Павадыры сьляпыя, што камара працэджваеце, а вярблюда глытаеце!

Гора вам кніжнікі й фарызэі, крывадушнікі, што ачышчаеце ўсё зверху кубка й міскі, а ўнутры поўныя дроснасьці і бруду.
 
Гора вам, кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што ачышчаеце тое, што ёсьць зверху кубка і місы, а ўнутры вы поўны зьдзерства і бруду.

Сляпы фарызэю! Перш ачысьць усярэдзіне кубка й місы, каб чыстым сталася тое, што ёсьць зверху.
 
Фарызэю сьляпы! Ачысьць перш, што ўнутры ёсьць кубка і місы, каб чыстым сталася тое, што ёсьць зьверху.

Гора вам, кніжнікі й фарызэі, крывадушнікі, што падобныя вы да гробаў пабеляных, якія выдаюцца людзям прыгожымі, а усярэдзіне поўныя касьцей мярцьвячых ды брыды ўсялякай.
 
Гора вам, кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што падобныя вы да пабеляных грабоў, каторыя зьверху падаюцца людзям прыгожыя, а ўнутры поўны касьцей мерцьвякоў і ўсялякай брыды.

Гэтак і вы звонку здаецеся людзям справядлівымі, а ўнутры вы поўны крывадушнасьці й нягоднасьці.
 
Гэтак і вы зьверху здаецёся людзям справядлівымі, а ўнутры вы поўны крывадушнасьці і нягоднасьці.

Гора вам кніжнікі й фарызэі, крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам ды ўпрыгожваеце памятнікі справядлівым,
 
Гора вам, кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што будуеце грабы прарокаў і ўпрыгожваеце памятнікі справядлівых,

і кажаце: «Калі-б мы жылі ў дні айцоў нашых, мы ня былі-б іх супольнікамі ў крыві прарокаў».
 
і кажаце: «Калі-б мы былі ў дні айцоў нашых, мы ня былі-б іх супольнікамі ў крыві прарокаў».

Гэтак вы самы супроць сябе сьветчыце, што вы сыны тых, якія забівалі прарокаў.
 
Гэтак вы самі проціў сябе сьведчыце, што вы сыны тых, каторыя забівалі пророкаў.

Дапаўняйце-ж і вы меру айцоў вашых.
 
Дапаўняйце-ж і вы меру айцоў вашых.

Вужы вы, родзе гадавы! Як-жа вы ўцечаце ад суду пекла?
 
Вужы, родзе гадавы! Як-жа вы ўцечацё ад суду пекла?

Вось таму я пасылаю да вас прарокаў і мудрацоў і кніжнікаў, а спаміж іх вы адных заб’яце і ўкрыжуеце, а другіх убічуеце ў бажніцах вашых ды гнацімеце з места да места,
 
Вось дзеля таго я пасылаю да вас прарокаў і мудрацоў і кніжнікаў, а вы спаміж іх заб’ецё і ўкрыжуеце, і спаміж іх убічуеце ў бажніцах вашых і будзеце прасьледаваць з гораду ў горад,

каб прыйшла на вас уся кроў справядлівых што на зямлі была праліта, ад крыві Абля справядлівага, аж да крыві Захара, сына Барахіявага, якога забілі вы між аўтаром і сьвятыняй.
 
каб каб прыйшла на вас уся кроў справядлівая, якая была праліта на зямлі, ад крыві Абэля справядлівага, аж да крыві Захара, сына Барахіявага, каторага вы забілі між сьвятыняў і аўтаром.

Сапраўды кажу вам, усё гэнае прыйдзе на род гэты.
 
Сапраўды кажу вам, усё гэнае прыйдзе на гэны род.

Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў ды камянуеш да цябе пасланых; колькі разоў я хаціеў сабраць дзяцей тваіх, як квахтуха збірае пад крыльлі куранят сваіх, адыж не хацеў ты!
 
Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў і камянуеш тых, каторыя да цябе былі пасланы, столькі разоў я хацеў сабраць дзяцей тваіх, як курыца зьбірае пад крыльля куранят сваіх, а ты не хацеў!

Вось-жа астанецца вам дом ваш парожны.
 
Вось-жа астанецца дом ваш для вас пустым.

Бо кажу вам: Адцяпер ня ўбачыце мяне, дакуль ня скажаце: «Багаслаўлёны, што йдзе ў імя Госпадава».
 
Бо кажу вам: Адцяпер ня ўбачыце мяне, пакуль ня скажаце: «Багаслаўлены, каторы ідзе ў імя Пана».