Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

НАВЯРНІЦЕСЯ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «Навярніцеся» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

НАВЯРНІЦЕСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І цяпер кажы, прашу, мужам Юды і жыхарам Ерусаліму, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я рыхтую супраць вас зло і задумаў супраць вас намер. Навярніцеся, прашу, кожны ад шляху свайго ліхога і зрабіце добрымі шляхі вашыя і ўчынкі вашыя”.

Дзеля гэтага скажы дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і адвярніцеся ад ідалаў вашых, і ад усіх брыдотаў вашых адвярніце абліччы вашыя.

Дзеля гэтага, дом Ізраіля, Я буду судзіць вас кожнага паводле шляхоў вашых, кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і адвярніцеся ад усіх злачынстваў вашых, і ня будзе вам нагоды для беззаконьня.

Бо Я не хачу сьмерці таго, хто мае памерці, кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і жывіце!

Скажы ім: “Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, не хачу сьмерці бязбожніка, але каб адвярнуўся бязбожнік ад шляху свайго [ліхога] і жыў. Навярніцеся, адвярніцеся ад шляхоў сваіх ліхіх. Навошта маеце паміраць, дом Ізраіля?”

Вазьміце з сабою словы і навярніцеся да ГОСПАДА. Скажыце Яму: «Даруй усе беззаконьні і прыймі тое, што добрае, і мы прынясем ахвяру вуснаў нашых.

І нават цяпер, кажа ГОСПАД, навярніцеся да Мяне ўсім сэрцам сваім у посьце, з плачам і галашэньнем.

І разьдзірайце сэрца вашае, а не адзеньні вашыя, і навярніцеся да ГОСПАДА, Бога вашага, бо Ён ласкавы і спагадлівы, павольны да гневу і вельмі міласэрны, і шкадуе ў нядолі.

Ад дзён бацькоў вашых вы адступілі ад пастановаў Маіх і не захоўвалі іх. Навярніцеся да Мяне, і Я павярнуся да вас, кажа ГОСПАД Магуцьцяў. А вы кажаце: «У чым нам навярнуцца?»

і кажучы: «Навярніцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае».

З таго часу Ісус пачаў абвяшчаць і казаць: «Навярніцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае».

і кажучы, што споўніўся час і наблізілася Валадарства Божае: «Навярніцеся і верце ў Эвангельле!»

Пётар жа прамовіў да іх: «Навярніцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня грахоў, і возьмеце дар Сьвятога Духа.

Дык навярніцеся і вярніцеся, каб сьцерліся грахі вашыя,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter