Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АДАМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Адам» сустракаецца 10 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АДАМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І пазнаў зноў Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя яго Сэт, кажучы: «Даў мне Бог нашчадка іншага ў замену за Абэля, якога забіў Каін».

Пражыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіўся ў яго сын, на вобраз і падабенства яго, і ён даў яму імя Сэт.

І быў увесь прамежак часу, што пражыў Адам, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр.

Адам, Сэт, Энос.

Так вось і напісана: «Стаўся першы чалавек, Адам, жывою душою», а апошні Адам — Духам жыватворчым.

Бо Адам быў першым створаны, а потым Ева.

І не Адам даўся звесціся, а жанчына была зведзена і ўпала ў злачынства.

Адных з іх узвысіў і ўзвялічыў Бог, і іншых памясціў у лік дзён. І ўсе людзі — з парахна, і Адам быў створаны з зямлі.

Сэт і Сэм набылі славу ў людзей, ды па паходжанні над усімі жывымі стварэннямі — Адам.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
АДАМА →