Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДАПАМОГАЙ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «дапамогай» сустракаецца 21 раз у 20 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ДАПАМОГАЙ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А фараон склікаў мудрацоў і чараўнікоў, і тыя варажбіты егіпецкія таксама зрабілі падобнае з дапамогай сваіх заклінанняў.

Калі ўбачыш, што асёл ненавісніка твайго ляжыць пад цяжарам сваім, не абміні, але разам з ім прыйдзі з дапамогай.

А самі дошкі пакрый золатам, і зрабі для іх кольцы з золата, з дапамогай якіх жэрдкі будуць падтрымліваць дошкі, і пакрый іх залатымі пласцінамі.

І хай нагруднік звязваецца кольцамі сваімі з кольцамі эфода з дапамогай стужкі фіялетавай, каб эфод трымаўся на поясе і каб не маглі аддзяліцца нагруднік і эфод адзін ад аднаго.

выберыце сабе гарады, што маюць быць дапамогай уцекачам, якія, не хочучы, пралілі кроў;

У яго дні прыйшоў Пул, цар асірыйцаў, у зямлю Ізраэля, і Манагэм даў Пулу тысячу талентаў срэбра, каб заручыцца яго дапамогай і ўмацаваць уладу ў сваіх руках.

Ногі сабе адсякае і робіць шкоду сабе той, хто пасылае вестку з дапамогай бязглуздага.

Гора тым, якія сыходзяць у Егіпет за дапамогай, спадзеючыся на коней, маючы надзею на павозкі, што іх многа, ды на коннікаў, што яны вельмі магутныя, ды не зважаюць на Святога Ізраэлева і Госпада не шукаюць.

А князь царства персаў працівіўся мне дваццаць адзін дзень; і вось, прыбыў да мяне з дапамогай Міхаэль, адзін з першых князёў; і я застаўся там, пры цару персаў.

І калі яны ўпадуць, нямногія прыйдуць да іх з дапамогай, і вельмі многія далучацца да іх падступна.

і ўстановіць палаткі свайго палаца між марамі над гарой святой пышнасці; і ўзыдзе аж на вяршыню яе, і ніхто не прыйдзе да яго з дапамогай.

А фарысеі, чуючы гэта, казалі: «Ён ніяк іначай не выганяе дэманаў, як толькі з дапамогай Бэльзебула, князя дэманаў».

І калі Я з дапамогай Бэльзебула выганяю дэманаў, дык з дапамогай каго выганяюць сыны вашы? Вось чаму яны будуць вашымі суддзямі.

Але з дапамогай Божай жыву да сёння і стаю, сведчачы малым і вялікім, не кажучы нічога звыш таго, што прадказвалі прарокі і Майсей, што мае стацца,

за дапамогай вашых малітваў за нас, каб за той дар, што мы маем ад многіх людзей, многія падзяку складалі за нас.

ведаючы, што гэта ўсё выйдзе мне на збаўленне праз вашы малітвы і з дапамогай Духа Ісуса Хрыста,

І Макабэй, сам першы схапіўшы зброю, заахвоціў іншых, каб разам з ім сябе выставілі на небяспеку, і прыйшлі з дапамогай братам сваім; тады і яны ахвотна пайшлі з ім у паход.

І калі завязаўся люты бой, — а ваярам Юды за дапамогай Божай шанцавала, — дык пераможаныя качэўнікі прасіліся, каб Юда падаў ім правую руку, ды абяцалі даць ім пашы і іншым спосабам дапамагаць.

«Вазьмі святы меч, дар ад Бога, з яго дапамогай пераможаш ворагаў».

Зноў жа іншы, што хоча плысці і пачаць дарогу праз грозныя хвалі, перамяшчаючыся з дапамогай дрэва, прызывае на помач яшчэ больш крохкае дрэва.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter