Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ГРЭКАЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «грэкаў» сустракаецца 17 разоў у 16 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ГРЭКАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
казёл жа ад коз — цар грэкаў, і вялікі рог, што быў паміж вачамі яго, — гэта першы цар.

І ён сказаў: «Ці ведаеш, чаго я прыйшоў да цябе? І цяпер вярнуся ваяваць супраць князя персаў, і, як я выйду, тады прыйдзе князь грэкаў.

А жанчына гэтая была з грэкаў, родам з Сірафэніцыі. Яна прасіла Яго, каб выгнаў дэмана з дачкі яе.

Дык сказалі юдэі адзін аднаму: «Куды ж Ён пойдзе, што мы Яго не знойдзем? Няўжо Ён пойдзе ў расцярушанне да грэкаў ды будзе грэкаў навучаць?

Між тымі, што прыбылі на дзень святочны, каб пакланіцца Богу, было таксама некалькі грэкаў;

З іх жа некаторыя былі кіпрыйцы і цырэнцы, якія, прыбыўшы ў Антыёхію, сталі прамаўляць да грэкаў, абвяшчаючы добрую вестку пра Госпада Ісуса.

І сталася ў Іконіі, што падобным чынам увайшлі яны ў юдэйскую сінагогу і прамаўлялі так, што вялікае мноства юдэяў і грэкаў уверыла.

І некаторыя з іх уверылі і далучыліся да Паўлы і Сілы, таксама і вялікая колькасць веруючых грэкаў, і нямала высакародных жанчын.

І ў кожную суботу дыспутаваў у сінагозе ды пераконваў юдэяў ды грэкаў.

лямантуючы: «Мужы ізраэльскія! На помач! Гэта той чалавек, які ўсюды ўсіх вучыць супраць народа і закону і супраць гэтага месца, а прытым грэкаў увёў у святыню і апаганіў гэтае святое месца».

Я даўжнік грэкаў і барбараў, як мудрых, так і неразумных.

для тых жа, што пакліканы, ці з юдэяў, ці з грэкаў, Хрыстос — моц Божая ды мудрасць Божая.

Не будзьце прычынай згаршэння ані для юдэяў, ані для грэкаў, ані для Царквы Божай.

І паміж іх выйшаў корань сапсаванасці — Антыёх Эпіфан, сын цара Антыёха, які быў заложнікам у Рыме і стаў царом у сто трыццаць сёмым годзе царавання грэкаў.

ды каб знялі з іх ярмо, бо ўбачылі яны, што царства грэкаў знявольвае Ізраэль.

сабраў каля васьмідзесяці тысяч ваяроў і ўсю конніцу і выступіў супраць юдэяў, перакананы, што менавіта ён горад зробіць пасяленнем грэкаў;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ГРЭКУ →