Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ХРАМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «храм» сустракаецца 18 разоў у 18 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi.

ХРАМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Панеслі філістынцы каўчэг Божы і занеслі яго ў храм Дагона, і паставілі яго каля Дагона.

З-за гэтае прычыны святары Дагона і ўсе, хто ўваходзіць у яго храм, не ступаюць на парог Дагона ў Азоце па сённяшні дзень.

Адно толькі хай прабачыць Госпад паслугачу твайму: калі гаспадар мой уваходзіць у храм Рэмона, каб пакланіцца там, і калі апіраецца ён на маё плячо, я таксама мушу пакланіцца ў храме Рэмона, калі ён будзе пакланяцца ў тым жа месцы. Хай даруе Госпад мне, паслугачу твайму, гэта».

Таксама зруйнавалі храм Баала і замянілі яго на месца нячыстае аж да сённяшняга дня.

І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у храм Баала і зруйнавалі яго, і ахвярнікі яго, і ідалаў разбілі ўшчэнт; таксама Матана, святара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І святар паставіў варту пры доме Госпада.

Бо і посуд святыні Божай, залаты і срэбраны, які Набукаданосар узяў з святыні, што была ў Ерузаліме, і перавёз яго ў храм Бабілонскі, цар Кір вынес з храма ў Бабілоне; і аддадзены ён быў аднаму чалавеку на імя Сасабасар, якога ён і паставіў кіраўніком,

І сказаў мне Госпад: «Сын чалавечы, схілі сэрца сваё, і глядзі вачамі сваімі, і слухай вушамі сваімі ўсё, што Я табе скажу адносна ўсіх пастаноў дома Госпада і адносна ўсіх законаў яго; схілі сэрца сваё на ўваход у храм і ўсе выхады свяцілішча

І зрабілі новыя святыя пасудзіны, ды ўнеслі каганец, і ахвярнік каджэння, і стол у храм.

Ды першым пераправіўся да іх, і за ім увесь народ. Ды знішчаны былі перад імі ўсе пагане, кінулі зброю сваю і ўцякалі ў храм у Карнайн.

І яны ўзялі той горад, і храм спалілі агнём разам з усімі, хто ў ім прабываў; і знішчаны быў Карнайн, і не змог устаяць перад Юдам.

І Ёната спаліў Азот і пасяленні, якія каля яго былі, і забраў здабычу іх, і спаліў храм Дагона разам з усімі, якія ўцяклі ў яго.

І калі ён прыбыў у Азот, паказалі яму спалены храм Дагона, і Азот, і ваколіцы яго разбураныя, і целы, выкінутыя і папаленыя, якія папаліў ён у вайне; бо склалі яны іх у кучы на дарозе, якою меў ён праходзіць.

І калі святары Нанэі іх прадаставілі, і ён з некалькімі ўвайшоў унутр свяцілішча, то яны замкнулі храм; калі ўвайшоў Антыёх,

то цар па ўважлівым вывучэнні справы агарадзіў тое месца і пабудаваў храм.

Аднойчы ўвайшоў у горад, называны Персэполь, і паспрабаваў абрабаваць храм і авалодаць горадам; дзеля таго, калі натоўп схапіўся за зброю, Антыёх прымушаны быў жыхарамі ўцякаць і мусіў з сорамам вяртацца дамоў.

Калі той даведаўся, што Юда адважна перавысіў яго хітрасцю, прыйшоў у самы вялікі і святы храм — святыню — тады, калі святары складалі звычайныя ахвяры ды загадаў выдаць яму гэтага чалавека.

то ён, выцягнуўшы правую руку ў бок святыні, так пакляўся: «Калі не выдадзіце мне Юду ў кайданах, то зраўную гэту святыню Божую з зямлёй і развярну ахвярнік, а на гэтым месцы пабудую прыгожы храм Дыёнісу».

таксама і Ешуа, сын Ёзэдэка. Яны ў днях сваіх пабудавалі дом і ўзвялічылі святы храм Госпаду, прызначаны на вечную славу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ХРАМА →