Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КАРОЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «кароў» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея.

КАРОЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
трыццаць вярблюдзіц дойных разам з вярблюдзянятамі, сорак кароў і дзесяць быкоў, дваццаць асліц і дзесяць іх аслянят,

з якой выйшла сем кароў прыгожых і сытых, і яны пасвіліся на балоцістым поплаве.

Таксама іншых сем кароў, брыдкіх і худых, выйшлі за імі з ракі і сталі на самым беразе ракі.

І пажэрлі яны сем прыгожых і сытых кароў. І прачнуўся фараон,

і выйшлі з ракі сем кароў прыгожых з выгляду і сытых целам, і на балотным поплаве шчыпалі зеляніну.

І вось жа, па гэтых выйшлі іншыя сем кароў, і настолькі агідных і худых, што я ў зямлі Егіпецкай такіх ніколі не бачыў,

Сем кароў прыгожых і сем каласоў поўных — гэта сем гадоў ураджайных: адно і тое ж значэнне сну выражаюць.

А сем кароў худых і брыдкіх, якія выйшлі за тымі, і сем каласоў пустых і знішчаных сухім ветрам — гэта сем гадоў будучага голаду,

Першародных мужчынскага роду, якія родзяцца ў кароў і авечак тваіх, маеш пасвяціць Госпаду, Богу твайму, не карыстайся ў працы першародным валом і не стрыжы першароднага з авечак.

масла з кароў і малако з авечак, разам з тлушчам бараноў, і ягнят сыноў Басана, і казлоў, разам з найчысцейшай пшаніцай, і каб піў адборную кроў вінаграду.

Дык цяпер вазьміце і падрыхтуйце адзін новы воз і дзвюх дойных кароў, на якіх не было ярма, запражыце ў воз, а цялят іх замкніце дома.

Дык зрабілі яны гэткім спосабам, і ўзялі дзвюх кароў, і запрэглі іх у воз, а цялят іх замкнулі ў доме,

А воз уз’ехаў на поле Ешуа з Бэтсаміта і затрымаўся там. А там ляжаў камень вялікі; і яны пасяклі воз на дровы, а кароў усклалі на іх Госпаду ў ахвяру цэласпалення.

Сэрца яго будзе занятае тым, каб араць барозны, і начамі будзе думаць пра пашу для кароў.

І жонцы сваёй загадаў, каб зрабіла яна шмат хлеба; і сам пайшоў да свайго статка, узяў дзвюх кароў і чатырох бараноў і загадаў іх прыгатаваць, дый пачалі прыгатаўляць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
КАРПА →