Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МАЛЕНСТВА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «маленства» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МАЛЕНСТВА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І, калі я адыду ад цябе, возьме цябе Дух Госпадаў у месца, якога я не ведаю, і, калі я пайду і паведамлю Ахабу, ён не знойдзе цябе, дык ён заб’е мяне. А паслугач твой баіцца Госпада ад маленства свайго.

Бо ад маленства гадаваў я яго, як бацька, і кіраваў [удавой] ад улоння маці.

Мааб быў бяспечны ад свайго маленства, і адпачываў спакойна на дрожджах сваіх, і не быў пераліваны з пасудзіны ў пасудзіну, і не выходзіў на выгнанне. Таму захаваўся смак яго ў ім і водар яго не змяніўся.

І я сказаў: «О Госпадзе, Божа, вось, душа мая не апаганеная, і ад маленства свайго аж да гэтае пары не еў я ані падліны, ані раздзёртага дзікімі звярамі, і нячыстае мяса не ўвайшло ў мае вусны».

Кажа Яму юнак: «Усё гэта выконваў я ад маленства свайго. Чаго ж мне яшчэ не хапае?»

А ён сказаў Яму: «Настаўнік, я гэта ўсё захоўваў ад маленства свайго».

А ён гаворыць: «Я гэта ўсё выконваў ад маленства майго».

А бачанне яго было такое: Онія, ранейшы першасвятар, чалавек сумленны і добры, сціплы ў адносінах з людзьмі, лагодных звычаяў і дастойны ў мове, ад маленства руплівы ў захаванні ўсякай дабрадзейнасці, выцягнуў рукі і маліўся за ўвесь юдэйскі народ.

Маеш дзяцей? Гадуй іх і з маленства прыгінай каркі іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter