Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НЯДАЎНА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «нядаўна» сустракаецца 13 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НЯДАЎНА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі які чалавек нядаўна ўзяў жонку, то хай не ідзе на вайну і хай не даручаецца яму абавязак грамадскі, але хай застанецца ён свабодны ў доме сваім, каб адзін год цешыцца з жонкаю сваёй.

Бо нядаўна ў нас выступіў Тэўда, кажучы, што ён — нехта незвычайны, і далучыліся да яго каля чатырохсот прыхільнікаў, і быў забіты, і ўсе, што верылі яму, расцярушыліся, і след іх прапаў.

Тут напаткаў ён нейкага юдэя, на імя Аквіла, родам з Понта, які прыбыў нядаўна з Італіі, і жонку яго Прысцылу, бо Клаўдзій загадаў выселіць з Рыма ўсіх юдэяў, і ён прыйшоў да іх.

а тыя праслаўлялі Госпада, Які ўслаўляў месца Сваё; святыня, якая нядаўна была поўная страху і жаху, напоўнілася радасцю і шчасцем, калі з’явіўся Усемагутны Госпад.

І той, хто нядаўна ў нялюдскай пысе, здавалася, можа кіраваць марскімі хвалямі і на вагі можа кінуць вяршыні гор, апынуўшыся на зямлі, адкуль забралі яго і неслі на насілках, паказаў прыклад магутнасці Божай для ўсіх,

І ўрачыстасць святкавалі з радасцю восем дзён на ўзор свята Палатак, прыпамінаючы, як нядаўна свята Палатак святкавалі ў гарах і ў пячорах, на спосаб дзікіх звяроў.

ды цяпер, Святы, Госпадзе ўсяе святасці, захавай навек неспаганеным дом гэты, які нядаўна быў ачышчаны».

бо нядаўна вярнуліся з няволі, ды нядаўна ўвесь народ пасяліўся ў Юдэі, і былі асвячоныя пасля спаганення пасудзіны, і ахвярнік, і святыня.

І занялі ўсе вяршыні высокіх гор, і акружылі мурамі вёскі, што былі ў іх, і прыгатавалі забеспячэнне на выпадак вайны, бо нядаўна былі пажаты іх палі.

А натоўп, захоплены прыгожай работай, прызнаў за бога таго, хто нядаўна шанаваўся як чалавек.

І ў ліхім трудзе лепіць з той жа гліны марнага бога той, хто сам нядаўна ўзнік з зямлі і праз кароткі час вернецца туды, адкуль быў узяты, пакліканы за доўг душы.

І пайшоў Тобія шукаць якога-колечы беднага з братоў нашых, і, вярнуўшыся, сказаў мне: «Бацьку!» І я яму сказаў: «Вось я, сыне». І ён у адказ сказаў: «Бацьку! Вось, адзін наш зямляк быў забіты і ляжыць, кінуты на рынку, і там жа нядаўна толькі быў ён задушаны пятлёю».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter