Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

НЯВОЛЬНІКАЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «нявольнікаў» сустракаецца 32 разы у 30 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Станкевіча, каталіцкім.

НЯВОЛЬНІКАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі брат твой з убогасці змушаны будзе прадацца табе, не прыціскай яго работаю нявольнікаў,

і як спадчыну перадавайце іх сынам вашым, і майце іх назаўсёды як нявольнікаў. Але братоў сваіх, сыноў Ізраэля, не прыгнятайце сілаю.

Будзе судзіць Госпад народ Свой, пашкадуе Ён паслугачоў Сваіх; убачыць, што рука іх аслабла і што не стала ні нявольнікаў, ні вольных,

Дык абрабляй яму зямлю ты, і сыны твае, і нявольнікі твае, і тое, што здабудзеш, хай будзе ежаю сям’і гаспадара твайго, якою яна будзе харчавацца; а Мэрыбаал, сын гаспадара твайго, будзе есці заўсёды хлеб з майго стала». А Сіба меў пятнаццаць сыноў і дваццаць нявольнікаў.

А той сказаў яму: «Ці ж сэрца маё не хадзіла з табою, калі насустрач табе сышоў чалавек з калясніцы сваёй? Ці цяпер час браць срэбра, і браць адзенне, і аліўкавыя дрэвы, і вінаграднікі, і авечак, і валоў, і нявольнікаў, і нявольніц?

А калі яны зграшаць супраць Цябе — бо няма чалавека, які б не грашыў, — і Ты загневаешся на іх і аддасі ворагам, і яны іх, як нявольнікаў, павядуць у далёкую або блізкую зямлю,

Затым з сыноў Ізраэля не прызначыў Саламон да працы царскіх нявольнікаў; бо яны былі ваярамі, і кіраўнікамі ваяроў яго, і кіраўнікамі калясніц і конніцы яго.

Нявольнікаў святыні: сыноў Сігі, сыноў Гасуфы, сыноў Табаота,

Сыноў нявольнікаў Саламона: сыноў Сатая, сыноў Сафэрэта, сыноў Пэруды,

усіх нявольнікаў святыні і сыноў нявольнікаў Саламона — трыста дзевяноста два.

апрача іх нявольнікаў і нявольніц, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем, а таксама спевакоў і спявачак, якіх было дзвесце.

І ў сёмым годзе цара Артаксэркса пайшлі з ім у Ерузалім некаторыя з сыноў Ізраэля: і з сыноў святароў, і з сыноў левітаў, і са спевакоў, і з прыдзверных, і з нявольнікаў святыні.

Таксама паведамляем вам, што не маеце права абкладаць падаткам, і данінаю, і падаткам на харчы ўсіх святароў, і левітаў, і спевакоў, і прыдзверных, нявольнікаў і паслугачоў гэтага дома Божага.

і паміж нявольнікаў, якіх Давід і князі далі на службу левітам, — дзвесце дваццаць чалавек; усе яны запісаны па імёнах.

За ім аднавіў Мэльхія, з залатароў, аж да дома нявольнікаў святыні і гандляроў, насупраць брамы Судовай і аж да кутняй сталовай;

Нявольнікаў: сыноў Сігі, сыноў Гасуфы, сыноў Табаота,

Сыноў нявольнікаў Саламона: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Пэруды,

Усіх нявольнікаў і сыноў нявольнікаў Саламона — трыста дзевяноста два».

апроч нявольнікаў і нявольніц іх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; ды яшчэ спевакоў і спявачак — дзвесце сорак пяць.

Такім чынам, гэта кіраўнікі краю, якія жылі ў Ерузаліме і ў гарадах Юдэі. Кожны жыў на зямлі сваёй, у гарадах сваіх: ізраэльцы, святары, левіты, нявольнікі і сыны нявольнікаў Саламона.

Бо прададзены мы: я і народ мой, каб нас знішчыць, вымардаваць і загубіць. І калі б нас прадалі толькі як нявольнікаў і нявольніц, маўчала б, бо гэта бяда не вартая, каб трывожыць цара».

Набыў я нявольнікаў і нявольніц і меў прыслужнікаў мноства, меў шмат жывёлы і вялікія статкі авечак, большыя за ўсе, што былі ў Ерузаліме да мяне.

Потым, аднак, змянілі рашэнне і вярнулі назад нявольнікаў і нявольніц сваіх, якіх ужо адпусцілі на свабоду, і прымусілі, каб і далей былі нявольнікамі і нявольніцамі.

Яван, Тубал і Масок вялі гандаль з табой, абменьвалі ў цябе нявольнікаў і вырабы з медзі.

і карыцы, і духмянасцей, і фіміяму, і міра, і ладану, і віна, і алею, і чыстай мукі, і пшаніцы, і жывёлы, і авечак, і коней, і вазоў, і нявольнікаў, і душ людскіх.

каб паесці целы цароў, і целы тысячнікаў, і целы асілкаў, і целы коней і іх вершнікаў, і целы ўсіх вольных і нявольнікаў, малых і вялікіх».

І пачулі імёны іх купцы краіны, і набралі надта многа срэбра і золата, таксама кайданы на ногі, і прыйшлі ў лагер, каб узяць ізраэльцаў за нявольнікаў, і далучыліся да іх дружыны з Сірыі і з зямлі чужынцаў.

І той, хто абяцаў рымлянам заплаціць падатак з нявольнікаў з Ерузаліма, мусіў прызнаць, што юдэі маюць Абаронцу і таму юдэяў нельга перамагчы, бо падначальваюцца ўстаноўленым Ім законам.

Ды даў іх за нявольнікаў усім царствам, што наўкола, на пасмяянне і на ганьбу ўсім народам, якія вакол нас, між якімі Госпад нас расцерушыў,

За іх выдаў ты князёў іх на забіццё, і іх пасцель, якая пачырванела дзеля іх ашуканства, зведзеная ў кроў, і паразіў нявольнікаў разам з князямі, а князёў з іх пасадамі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter