Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Эздры 2 Эздры 2 разьдзел

1 А гэта сыны той акругі, якія вярнуліся з няволі чужынскай, якіх перасяліў цар Бабілона Набукаданосар у Бабілон, і вярнуліся яны ў Ерузалім і ў Юдэю, кожны ў свой горад.
2 Прыйшлі яны з Зарабабэлем, Ешуа, Нэгэміем, Сараем, Рагэлаем, Мардахэем, Бэльсанам, Мэспарам, Бэгваем, Рэгумам і Баанам. Лік мужоў народа Ізраэльскага:
3 сыноў Пароса — дзве тысячы сто семдзесят два;
4 сыноў Сафаціі — трыста семдзесят два;
5 сыноў Арэ — семсот семдзесят пяць;
6 сыноў Пагатмааба, гэта нашчадкі Ешуа і Ёаба, — дзве тысячы восемсот дванаццаць;
7 сыноў Элама — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;
8 сыноў Зэтуа — дзевяцьсот сорак пяць;
9 сыноў Захая — семсот шэсцьдзесят;
10 сыноў Бані — шэсцьсот сорак два;
11 сыноў Бэбая — шэсцьсот дваццаць тры;
12 сыноў Азгада — тысяча дзвесце дваццаць два;
13 сыноў Аданікама — шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць;
14 сыноў Бэгвая — дзве тысячы пяцьдзесят шэсць;
15 сыноў Адзіна — чатырыста пяцьдзесят чатыры,
16 сыноў Атэра, якія былі з дому Эзэкіі, — дзевяноста восем,
17 сыноў Бэсая — трыста дваццаць тры;
18 сыноў Ёры — сто дванаццаць;
19 сыноў Гасума — дзвесце дваццаць тры;
20 сыноў Гэбара — дзевяноста пяць;
21 людзей з Бэтлехэма — сто дваццаць тры;
22 людзей з Нэтофы — пяцьдзесят шэсць;
23 людзей з Анатота — сто дваццаць восем;
24 людзей з Азмавэта — сорак два;
25 людзей з Карыят-Ярыма, Кафіры і Бэрота — семсот сорак тры;
26 людзей з Рамы і Габы — шэсцьсот дваццаць адзін;
27 людзей з Міхмаса — сто дваццаць два;
28 людзей з Бэтэля і Гая — дзвесце дваццаць тры;
29 сыноў Нэбы — пяцьдзесят два;
30 сыноў Мэгбіса — сто пяцьдзесят шэсць;
31 сыноў другога Элама — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;
32 сыноў Гарыма — трыста дваццаць;
33 сыноў Лода, Хадыда і Она — семсот дваццаць пяць;
34 сыноў Ерыхона — трыста сорак пяць;
35 сыноў Сэны — тры тысячы шэсцьсот трыццаць.
36 Святароў: сыноў Ядаі, з дому Ешуа — дзевяцьсот семдзесят тры;
37 сыноў Эмэра — тысяча пяцьдзесят два;
38 сыноў Пасура — тысяча дзвесце сорак сем;
39 сыноў Гарыма — тысяча семнаццаць.
40 Левітаў: сыноў Ешуа — гэта сыны Кадмігэля, Бэнуі, Адовіі — семдзесят чатыры.
41 Спевакоў: сыноў Асафа — сто дваццаць восем.
42 Прыдзверных: сыноў Сэлума, сыноў Атэра, сыноў Тэльмона, сыноў Акуба, сыноў Гатыты, сыноў Сабая — усіх разам сто трыццаць дзевяць.
43 Нявольнікаў святыні: сыноў Сігі, сыноў Гасуфы, сыноў Табаота,
44 сыноў Кера, сыноў Сіа, сыноў Падона,
45 сыноў Лебаны, сыноў Хагаба, сыноў Акуба,
46 сыноў Хагаба, сыноў Сэмлі, сыноў Ханана,
47 сыноў Гідэля, сыноў Гахара, сыноў Рааі,
48 сыноў Разіна, сыноў Нэкоды, сыноў Газама,
49 сыноў Озы, сыноў Пасэа, сыноў Бэсы,
50 сыноў Асэны, сыноў маанітаў, сыноў нэфусаў,
51 сыноў Бакбука, сыноў Гакуфы, сыноў Харгура,
52 сыноў Баслута, сыноў Магіды, сыноў Гарсы,
53 сыноў Бэркаса, сыноў Сісары, сыноў Тэмы,
54 сыноў Насіі, сыноў Гатыфы.
55 Сыноў нявольнікаў Саламона: сыноў Сатая, сыноў Сафэрэта, сыноў Пэруды,
56 сыноў Яалы, сыноў Даркона, сыноў Гідэля,
57 сыноў Сафаціі, сыноў Гатыла, сыноў Пахэрэта Гасэбаіма, сыноў Амі —
58 усіх нявольнікаў святыні і сыноў нявольнікаў Саламона — трыста дзевяноста два.
59 І тыя, якія выйшлі з Тэльмэлы, Тэльгарсы, Хэруба, Адона і Эмэра і не змаглі назваць дом бацькоў сваіх і паходжанне сваё, ці былі яны з Ізраэля:
60 сыноў Далаі, сыноў Тобіі, сыноў Нэкоды — шэсцьсот пяцьдзесят два.
61 І з сыноў святароў: сыны Гобіі, сыны Акоса, сыны Барзэлая, які ўзяў за жонку адну з дачок Бэрзэлая з Галаада ды ўзяў яго імя.
62 Яны шукалі запісы свайго радаводу і не знайшлі, і былі яны выключаны з святарства.
63 І намеснік забараніў ім спажываць ежу ахвяраваную, пакуль не з’явіцца святар для ўрыму і туміму.
64 Уся гэта грамада разам налічвала сорак дзве тысячы трыста шэсцьдзесят чалавек,
65 апрача іх нявольнікаў і нявольніц, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем, а таксама спевакоў і спявачак, якіх было дзвесце.
66 Коней мелі яны семсот трыццаць шэсць, мулаў — дзвесце сорак пяць,
67 вярблюдаў іх было — чатырыста трыццаць пяць, аслоў іх было — шэсць тысяч семсот дваццаць.
68 Некаторыя ж з кіраўнікоў родаў пры ўваходзе сваім у святыню Госпада ў Ерузаліме склалі добраахвотна дары для дома Божага, для адбудавання яго на сваім месцы.
69 Па сваіх магчымасцях далі яны ў скарбоўню шэсцьдзесят адну тысячу драхмаў золата, пяць тысяч мін срэбра дый сто святарскіх шатаў.
70 Такім чынам, пасяліліся там святары, і левіты, і частка народа; а спевакі, і прыдзверныя, і нявольнікі святыні — у сваіх гарадах, і ўвесь Ізраэль — у сваіх гарадах.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Эздры, 2 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017