Эздры 2 разьдзел
Першая кніга Эздры
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2017
Вось сыны краіны з палонных перасяленьня, якіх Навухаданосар, цар Вавілонскі, завёў у Вавілон, якія вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад,
А гэта сыны той акругі, якія вярнуліся з няволі чужынскай, якіх перасяліў цар Бабілона Набукаданосар у Бабілон, і вярнуліся яны ў Ерузалім і ў Юдэю, кожны ў свой горад.
якія прыйшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Сараем, Рээлаем, Мардахэем, Білшанам, Місфарам, Бігваем, Рэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага:
Прыйшлі яны з Зарабабэлем, Ешуа, Нэгэміем, Сараем, Рагэлаем, Мардахэем, Бэльсанам, Мэспарам, Бэгваем, Рэгумам і Баанам. Лік мужоў народа Ізраэльскага:
сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзесят два;
сыноў Пароса — дзве тысячы сто семдзесят два;
сыноў Сафатыі трыста семдзесят два;
сыноў Сафаціі — трыста семдзесят два;
сыноў Араха сямсот семдзесят пяць;
сыноў Арэ — семсот семдзесят пяць;
сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ісуса і Ёава, дзьве тысячы васямсот дванаццаць;
сыноў Пагатмааба, гэта нашчадкі Ешуа і Ёаба, — дзве тысячы восемсот дванаццаць;
сыноў Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
сыноў Элама — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;
сыноў Затуя дзевяцьсот сорак пяць;
сыноў Зэтуа — дзевяцьсот сорак пяць;
сыноў Закхая сямсот шэсьцьдзясят;
сыноў Захая — семсот шэсцьдзесят;
сыноў Ванія шасьцьсот сорак два;
сыноў Бані — шэсцьсот сорак два;
сыноў Бэбая шасьцьсот дваццаць тры;
сыноў Бэбая — шэсцьсот дваццаць тры;
сыноў Азгада тысяча дзьвесьце дваццаць два;
сыноў Азгада — тысяча дзвесце дваццаць два;
сыноў Аданікама шасьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць;
сыноў Аданікама — шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць;
сыноў Бігвая дзьве тысячы пяцьдзясят шэсьць;
сыноў Бэгвая — дзве тысячы пяцьдзесят шэсць;
сыноў Адына чатырыста пяцьдзясят чатыры;
сыноў Адзіна — чатырыста пяцьдзесят чатыры,
сыноў Атэра, з дома Эзэкіі, дзевяноста восем;
сыноў Атэра, якія былі з дому Эзэкіі, — дзевяноста восем,
сыноў Бэцая трыста дваццаць тры;
сыноў Бэсая — трыста дваццаць тры;
сыноў Ёры сто дванаццаць;
сыноў Ёры — сто дванаццаць;
сыноў Хашума дзьвесьце дваццаць тры;
сыноў Гасума — дзвесце дваццаць тры;
сыноў Гібара дзевяноста пяць;
сыноў Гэбара — дзевяноста пяць;
ураджэнцаў Віфляема сто дваццаць тры;
людзей з Бэтлехэма — сто дваццаць тры;
жыхароў Нэтофы пяцьдзясят шэсьць;
людзей з Нэтофы — пяцьдзесят шэсць;
жыхароў Анатота сто дваццаць восем;
людзей з Анатота — сто дваццаць восем;
ураджэнцаў Азмавэта сорак два;
людзей з Азмавэта — сорак два;
ураджэнцаў Кірыят-Ярыма, Кефіры і Бээрота сямсот сорак тры;
людзей з Карыят-Ярыма, Кафіры і Бэрота — семсот сорак тры;
ураджэнцаў Рамы і Гэвы шасьцьсот дваццаць адзін;
людзей з Рамы і Габы — шэсцьсот дваццаць адзін;
жыхароў Міхмаса сто дваццаць два;
людзей з Міхмаса — сто дваццаць два;
жыхароў Вэтыля і Гая дзьвесьце дваццаць тры;
людзей з Бэтэля і Гая — дзвесце дваццаць тры;
ураджэнцаў Нэва пяцьдзясят два;
сыноў Нэбы — пяцьдзесят два;
ураджэнцаў Магбіша сто пяцьдзясят шэсьць;
сыноў Мэгбіса — сто пяцьдзесят шэсць;
сыноў другога Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
сыноў другога Элама — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;
сыноў Харыма трыста дваццаць;
сыноў Гарыма — трыста дваццаць;
ураджэнцаў Ліды, Хадыда і Она сямсот дваццаць пяць:
сыноў Лода, Хадыда і Она — семсот дваццаць пяць;
ураджэнцаў Ерыхона трыста сорак пяць;
сыноў Ерыхона — трыста сорак пяць;
ураджэнцаў Сэнаі тры тысячы шасьцьсот трыццаць.
сыноў Сэны — тры тысячы шэсцьсот трыццаць.
Сьвятароў: сыноў Едаі, з дому Ісусавага, дзевяцьсот семдзесят тры;
Святароў: сыноў Ядаі, з дому Ешуа — дзевяцьсот семдзесят тры;
сыноў Імэра тысяча пяцьдзясят два;
сыноў Эмэра — тысяча пяцьдзесят два;
сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце сорак сем;
сыноў Пасура — тысяча дзвесце сорак сем;
сыноў Харыма тысяча сямнаццаць.
сыноў Гарыма — тысяча семнаццаць.
Лявітаў: сыноў Ісуса і Кадмііла, з сыноў Гадавіі, семдзесят чатыры;
Левітаў: сыноў Ешуа — гэта сыны Кадмігэля, Бэнуі, Адовіі — семдзесят чатыры.
сьпевакоў; сыноў Асафа сто дваццаць восем;
Спевакоў: сыноў Асафа — сто дваццаць восем.
сыноў брамнікаў: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая, — усяго сто трыццаць дзевяць.
Прыдзверных: сыноў Сэлума, сыноў Атэра, сыноў Тэльмона, сыноў Акуба, сыноў Гатыты, сыноў Сабая — усіх разам сто трыццаць дзевяць.
Нэтынэяў: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
Нявольнікаў святыні: сыноў Сігі, сыноў Гасуфы, сыноў Табаота,
сыны Кероса, сыны Сіягі, сыны Фадона,
сыноў Кера, сыноў Сіа, сыноў Падона,
сыны Лебаны, сыны Хагабы, сыны Акува,
сыноў Лебаны, сыноў Хагаба, сыноў Акуба,
сыны Хагава, сыны Шамлая, сыны Ханана,
сыноў Хагаба, сыноў Сэмлі, сыноў Ханана,
сыны Гідэла, сыны Гахара, сыны Рэаі;
сыноў Гідэля, сыноў Гахара, сыноў Рааі,
сыны Рэцына, сыны Нэкоды, сыны Газама,
сыноў Разіна, сыноў Нэкоды, сыноў Газама,
сыны Узы, сыны Пасэаха, сыны Бэсая,
сыноў Озы, сыноў Пасэа, сыноў Бэсы,
сыны Асны, сыны Мэўніма, сыны Нэфісіма,
сыноў Асэны, сыноў маанітаў, сыноў нэфусаў,
сыны Бакбука, сыны Хакуфы, сыны Хархура,
сыноў Бакбука, сыноў Гакуфы, сыноў Харгура,
сыны Бацлута, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
сыноў Баслута, сыноў Магіды, сыноў Гарсы,
сыны Баркоса, сыны Сісры, сыны Тамаха,
сыноў Бэркаса, сыноў Сісары, сыноў Тэмы,
сыны Нэцыяха, сыны Хатыфы.
сыноў Насіі, сыноў Гатыфы.
Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Гасафэрэта, сыны Фэруды,
Сыноў нявольнікаў Саламона: сыноў Сатая, сыноў Сафэрэта, сыноў Пэруды,
сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла,
сыноў Яалы, сыноў Даркона, сыноў Гідэля,
сыны Сэфатыі, сыны Хатыла, сыны Похэрэт-Гацэбаіма, сыны Амія,
сыноў Сафаціі, сыноў Гатыла, сыноў Пахэрэта Гасэбаіма, сыноў Амі —
усяго — нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.
усіх нявольнікаў святыні і сыноў нявольнікаў Саламона — трыста дзевяноста два.
І вось тыя, што выйшлі Тэлмэлаха, Тэл-Харшы, Хэруб-Адан-Імэра, якія не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё — ці зь Ізраіля яны:
І тыя, якія выйшлі з Тэльмэлы, Тэльгарсы, Хэруба, Адона і Эмэра і не змаглі назваць дом бацькоў сваіх і паходжанне сваё, ці былі яны з Ізраэля:
сыны Дэлая, сыны Товія, сыны Нэкоды, шасьцьсот пяцьдзясят два.
сыноў Далаі, сыноў Тобіі, сыноў Нэкоды — шэсцьсот пяцьдзесят два.
І з сыноў сьвятарскіх: сыны Хабая, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дачок Вэрзэлія Галаадыцяніна і пачаў называцца імем іхнім.
І з сыноў святароў: сыны Гобіі, сыны Акоса, сыны Барзэлая, які ўзяў за жонку адну з дачок Бэрзэлая з Галаада ды ўзяў яго імя.
Яны шукалі свайго запісу радавода, і не знайшлося яго, а таму выключаны са сьвятарства.
Яны шукалі запісы свайго радаводу і не знайшлі, і былі яны выключаны з святарства.
І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
І намеснік забараніў ім спажываць ежу ахвяраваную, пакуль не з’явіцца святар для ўрыму і туміму.
Усё супольства разам складалася з сарака двух тысяч трохсот шасьцідзесяці чалавек,
Уся гэта грамада разам налічвала сорак дзве тысячы трыста шэсцьдзесят чалавек,
акрамя рабоў іхніх і рабыняў іхніх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і пясьнярак дзьвесьце.
апрача іх нявольнікаў і нявольніц, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем, а таксама спевакоў і спявачак, якіх было дзвесце.
Коней у іх сямсот трыццаць шэсьць, кабыл у іх дзьвесьце сорак пяць.
Коней мелі яны семсот трыццаць шэсць, мулаў — дзвесце сорак пяць,
вярблюдаў у іх чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысяч сямсот дваццаць.
вярблюдаў іх было — чатырыста трыццаць пяць, аслоў іх было — шэсць тысяч семсот дваццаць.
З узначальнікаў пакаленьняў некаторыя, прыйшоўшы да дома Гасподняга ў Ерусаліме, дабрахотна ахвяроўвалі на дом Божы, каб аднавіць яго на падмурку ягоным.
Некаторыя ж з кіраўнікоў родаў пры ўваходзе сваім у святыню Госпада ў Ерузаліме склалі добраахвотна дары для дома Божага, для адбудавання яго на сваім месцы.
Паводле дастатку свайго, яны далі ў скарбніцу на працу шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата і пяць тысяч мінаў срэбра і сто сьвятарскіх вопратак.
Па сваіх магчымасцях далі яны ў скарбоўню шэсцьдзесят адну тысячу драхмаў золата, пяць тысяч мін срэбра дый сто святарскіх шатаў.
І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і народ і сьпевакі, і брамнікі і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль ў гарадах сваіх.
Такім чынам, пасяліліся там святары, і левіты, і частка народа; а спевакі, і прыдзверныя, і нявольнікі святыні — у сваіх гарадах, і ўвесь Ізраэль — у сваіх гарадах.