Эздры 2 разьдзел

Першая кніга Эздры
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Вось сыны краіны з палонных перасяленьня, якіх Навухаданосар, цар Вавілонскі, завёў у Вавілон, якія вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад,
 
Гэта сынове краіны, што ўзышлі з палону, з тых, каторыя былі пераселеныя, каторых Невухаднецар, кароль Бабалёнскі, перасяліў да Бабілёну, і што зьвярнуліся да Ерузаліму а Юдэі, кажны да места свайго,

якія прыйшлі з Зарававэлем, Ісусам, Нээміем, Сараем, Рээлаем, Мардахэем, Білшанам, Місфарам, Бігваем, Рэхумам, Ваанам. Колькасьць людзей народу Ізраілевага:
 
Каторыя прыпышлі із Зэрувавэлям, Ешуам, Негэмаю, Сэраяю, Рэелаяю, Мардохаём, Білшаном, Міспаром, Біґваём, Рэгумом, Ваанаю. Лік людзёў люду Ізраелявага:

сыноў Пароша дзьве тысячы сто семдзесят два;
 
Сыноў Парошавых дзьве тысячы сто семдзясят двух;

сыноў Сафатыі трыста семдзесят два;
 
Сыноў Шэфаціных трыста семдзясят двух;

сыноў Араха сямсот семдзесят пяць;
 
Сыноў Араговых сямсот семдзясят пяцёх;

сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ісуса і Ёава, дзьве тысячы васямсот дванаццаць;
 
Сыноў Пагаф-Моавовых, із сыноў Ешуі а Ёава, дзьве тысячы асьмісот двананцацёх;

сыноў Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
 
Сыноў Еламовых тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатырох;

сыноў Затуя дзевяцьсот сорак пяць;
 
Сыноў Затуевых дзевяцьсот сорак пяцёх;

сыноў Закхая сямсот шэсьцьдзясят;
 
Сыноў Закаевых сямсот шасьцьдзясят;

сыноў Ванія шасьцьсот сорак два;
 
Сыноў Ваневых шасьцьсот сорак двух;

сыноў Бэбая шасьцьсот дваццаць тры;
 
Сыноў Бебаевых шасьцьсот дваццаць трох;

сыноў Азгада тысяча дзьвесьце дваццаць два;
 
Сыноў Азґадовых тысяча дзьвесьце дваццаць двух;

сыноў Аданікама шасьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць;
 
Сыноў Адонікамовых шасьцьсот шасьцьдзясят шасьцёх;

сыноў Бігвая дзьве тысячы пяцьдзясят шэсьць;
 
Сыноў Біґваёвых дзьве тысячы пяцьдзясят шасьцёх;

сыноў Адына чатырыста пяцьдзясят чатыры;
 
Сыноў Адыновых чатырыста пяцьдзясят чатырох;

сыноў Атэра, з дома Эзэкіі, дзевяноста восем;
 
Сыноў Атэравых із Гэзэкі дзевяцьдзясят асьмёх;

сыноў Бэцая трыста дваццаць тры;
 
Сыноў Бецаевых трыста дваццаць трох;

сыноў Ёры сто дванаццаць;
 
Сыноў Ёрыных сто двананцацёх;

сыноў Хашума дзьвесьце дваццаць тры;
 
Сыноў Гашумовых дзьвесьце дваццаць трох;

сыноў Гібара дзевяноста пяць;
 
Сыноў Ґібаровых дзевяцьдзясят пяцёх;

ураджэнцаў Віфляема сто дваццаць тры;
 
Сыноў з Бэтлеему сто дваццаць трох;

жыхароў Нэтофы пяцьдзясят шэсьць;
 
Людзёў Нетофы пяцьдзясят шасьцёх;

жыхароў Анатота сто дваццаць восем;
 
Людзёў Анафофу сто дваццаць асьмёх;

ураджэнцаў Азмавэта сорак два;
 
Сыноў Азмавефу сорак двух;

ураджэнцаў Кірыят-Ярыма, Кефіры і Бээрота сямсот сорак тры;
 
Сыноў Кіраф-Ярыму, Кефіры а Беерофу сямсот сорак трох;

ураджэнцаў Рамы і Гэвы шасьцьсот дваццаць адзін;
 
Сыноў Рамы а Ґевы шасьцьсот дваццаць адзін;

жыхароў Міхмаса сто дваццаць два;
 
Людзёў Міхмасу сто дваццаць двух;

жыхароў Вэтыля і Гая дзьвесьце дваццаць тры;
 
Людзёў Бэт-Элю а Аю дзьвесьце дваццаць трох;

ураджэнцаў Нэва пяцьдзясят два;
 
Сыноў Нева пяцьдзясят двух;

ураджэнцаў Магбіша сто пяцьдзясят шэсьць;
 
Сыноў Маґбішу сто пяцьдзясят шасьцёх;

сыноў другога Элама тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
 
Сыноў Еламу другога тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатырох;

сыноў Харыма трыста дваццаць;
 
Сыноў Гарыму трыста дваццацёх:

ураджэнцаў Ліды, Хадыда і Она сямсот дваццаць пяць:
 
Сыноў Лода, Гадыда а Она сямсот дваццаць пяцёх;

ураджэнцаў Ерыхона трыста сорак пяць;
 
Сыноў Ерыхону трыст сорак пяцёх;

ураджэнцаў Сэнаі тры тысячы шасьцьсот трыццаць.
 
Сыноў Сэнаі тры тысячы шасьцьсот трыццацёх;

Сьвятароў: сыноў Едаі, з дому Ісусавага, дзевяцьсот семдзесят тры;
 
Сьвятароў: сыноў Едаіных, з дому Ешуінага, дзевяцьсот семдзят трох;

сыноў Імэра тысяча пяцьдзясят два;
 
Сыноў Імеравых тысяча пяцьдзясят двух;

сыноў Пашхура тысяча дзьвесьце сорак сем;
 
Сыноў Пашгуровых тысяча дзьвесьце пяцьдзясят сямёх;

сыноў Харыма тысяча сямнаццаць.
 
Сыноў Гарымовых тысяча семнанцацёх;

Лявітаў: сыноў Ісуса і Кадмііла, з сыноў Гадавіі, семдзесят чатыры;
 
Левітаў: сыноў Ешуіных а Кадмелявых, із сыноў Годавы, семдзясят чатырох;

сьпевакоў; сыноў Асафа сто дваццаць восем;
 
Пяюноў: сыноў Асафовых сто дваццаць асьмёх;

сыноў брамнікаў: сыны Шалума, сыны Атэра, сыны Талмона, сыны Акува, сыны Хатыты, сыны Шавая, — усяго сто трыццаць дзевяць.
 
Сыноў брамнікаў: сынове Шалумовы, сынове Атэравы, сынове Талмонавы, сынове Аккувовы, сынове Гатытыны, сынове Шоваёвы, — усіх трыццаць дзевяцёх.

Нэтынэяў: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
 
Нефінеяў: сынове Цыжыны, сынове Гасуфовы, сынове Табаофавы,

сыны Кероса, сыны Сіягі, сыны Фадона,
 
Сынове Кіросавы, сынове Сяжыны, сынове Падонавы,

сыны Лебаны, сыны Хагабы, сыны Акува,
 
Сынове Лебановы, сынове Гаґавовы, сынове Аккувовы,

сыны Хагава, сыны Шамлая, сыны Ханана,
 
Сынове Гаґавовы, сынове Шамлаёвы, сынове Ганановы,

сыны Гідэла, сыны Гахара, сыны Рэаі;
 
Сынове Ґіддэлявы, сынове Ґаґаровы, сынове Рэаіны,

сыны Рэцына, сыны Нэкоды, сыны Газама,
 
Сынове Рэцынавы, сынове Некодзіны, сынове Ґазамовы,

сыны Узы, сыны Пасэаха, сыны Бэсая,
 
Сынове Узіны, сынове Пасэаговы, сынове Бесаёвы,

сыны Асны, сыны Мэўніма, сыны Нэфісіма,
 
Сынове Асьніны, сынове Меунімовы, сынове Нефісымовы,

сыны Бакбука, сыны Хакуфы, сыны Хархура,
 
Сынове Бакбуковы, сынове Гакуфовы, сынове Гаргуровы,

сыны Бацлута, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
 
Сынове Бацуфовы, сынове Мегідзіны, сынове Гаршыны,

сыны Баркоса, сыны Сісры, сыны Тамаха,
 
Сынове Баркосавы, сынове Сысэрыны, сынове Фемаговы,

сыны Нэцыяха, сыны Хатыфы.
 
Сынове Нецаговы, сынове Гатыфовы;

Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Гасафэрэта, сыны Фэруды,
 
Сынове слугаў Салямонавых: сынове Сотаёвы, сынове Гасоферэфавы, сынове Перудавы,

сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла,
 
Сынове Яаліны, сынове Дарконавы, сынове Гіддэлявы,

сыны Сэфатыі, сыны Хатыла, сыны Похэрэт-Гацэбаіма, сыны Амія,
 
Сынове Шэфаціны, сынове Гатылавы, сынове Похерэф-Гаццэбаймовы, сынове Амовы, —

усяго — нэтынэяў і сыноў рабоў Саламонавых трыста дзевяноста два.
 
Нефінеяў а сыноў слугаў Салямонавых трыста дзевяцьдзясят двух.

І вось тыя, што выйшлі Тэлмэлаха, Тэл-Харшы, Хэруб-Адан-Імэра, якія не маглі паказаць пра пакаленьне сваё і пра племя сваё — ці зь Ізраіля яны:
 
І гэтыя, што вышлі з Тэлмелагу, Тэл-Гаршы, Херуву, Адану, Імеру, але не маглі паказаць дому айцоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраелю:

сыны Дэлая, сыны Товія, сыны Нэкоды, шасьцьсот пяцьдзясят два.
 
Сынове Дэлаіны, сынове Товіны, сынове Некодзіны, шасьцьсот пяцьдзясят двух.

І з сыноў сьвятарскіх: сыны Хабая, сыны Гакоца, сыны Вэрзэлія, які ўзяў жонку з дачок Вэрзэлія Галаадыцяніна і пачаў называцца імем іхнім.
 
І із сыноў сьвятарскіх: сынове Габаіны, сынове Гаккоцавы, сынове Варзыляёвы, што ўзяў жонку з дачок Варзыляя Ґілеадзяніна і пачаў звацца імям іхным.

Яны шукалі свайго запісу радавода, і не знайшлося яго, а таму выключаны са сьвятарства.
 
Яны шукалі свайго запісу радаводнага, і не знайшоўся ён; і вылучаны ізь сьвятарства.

І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі вялікай сьвятыні, пакуль не паўстане сьвятар з урымам і тумімам.
 
І Тыршава сказаў ім, каб яны ня елі найсьвятшых рэчаў, пакуль ня стане сьвятар із урымом а туммімом.

Усё супольства разам складалася з сарака двух тысяч трохсот шасьцідзесяці чалавек,
 
Усяе грамады разам сорак дзьве тысячы трыста шасьцьдзясят,

акрамя рабоў іхніх і рабыняў іхніх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; і пры іх сьпевакоў і пясьнярак дзьвесьце.
 
Апрача слугаў іхных а служэбак іхных, каторых сем тысячаў трыста трыццаць сем, і сярод іх дзьвесьце пяюноў і пяюльляў.

Коней у іх сямсот трыццаць шэсьць, кабыл у іх дзьвесьце сорак пяць.
 
Коні іхных сямсот трыццаць шэсьць; мулаў іхных дзьвесьце сорак пяць;

вярблюдаў у іх чатырыста трыццаць пяць, аслоў шэсьць тысяч сямсот дваццаць.
 
Вярблюдоў іхных чатырыста трыццаць пяць; аслоў шэсьць тысячаў сямсот дваццаць.

З узначальнікаў пакаленьняў некаторыя, прыйшоўшы да дома Гасподняга ў Ерусаліме, дабрахотна ахвяроўвалі на дом Божы, каб аднавіць яго на падмурку ягоным.
 
І некатрыя з галоваў айцоў, як яны прышлі да дому Божага, каторы ў Ерузаліме, самахоць абракалі на дом Божы, каб пастанавіць яго на ягоным месцу.

Паводле дастатку свайго, яны далі ў скарбніцу на працу шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата і пяць тысяч мінаў срэбра і сто сьвятарскіх вопратак.
 
Яны далі, подле магчымасьці свае, да скарбу работаў шасьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата, і пяць тысячаў хунтаў срэбра, і сто сьвятарскіх адзецьцяў.

І пачалі жыць сьвятары і лявіты, і народ і сьпевакі, і брамнікі і нэтынэі ў гарадах сваіх, і ўвесь Ізраіль ў гарадах сваіх.
 
Дык сьвятарове а Левітаве а зь люду а пяюны а брамнікі а нефінеі жылі ў местах сваіх, і ўвесь Ізраель у местах сваіх.