Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАБАЧ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «пабач» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАБАЧ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А лепш пабач і пазнай крысо плашча твайго ў маёй руцэ, бо, калі я адрэзаў крысо плашча твайго, я не хацеў забіць цябе. Звярні ўвагу і пераканайся, што ў руцэ маёй няма зла і несправядлівасці і не зграшыў я супраць цябе; а ты цікуеш на жыццё маё, каб забраць яго.

і сказаў яму: «Ідзі са мной і пабач маю руплівасць дзеля Госпада». І ехаў ён з ім на калясніцы яго ў Самарыю.

Нахілі вуха Сваё і пачуй, адкрый вочы свае, Госпадзе, і пабач, і выслухай усе словы Санхэрыба, які паслаў вестуноў, каб зняважыць Бога жывога.

Божа магуццяў, навярніся, глянь з неба і пабач, і наведай гэты вінаграднік.

і пабач, ці ёсць ува мне дарога марнасці, і выведзі мяне дарогай вечнай.

Схілі, Госпадзе, вуха сваё і пачуй, адкрый, Госпадзе, вочы свае і пабач ды выслухай усе словы Санхэрыба, якія перадаў ён, каб зняважыць Бога жывога!

Глянь з неба і пабач з жытла святога Свайго ды славы Сваёй: дзе руплівая апека Твая і Твая магутнасць? Хваляванне нутра Твайго і ласкавасць Твая затрымаліся нада мной, прашу:

На краях шатаў яго — бруд, не ўспамінае ён пра будучыню сваю, страшна зняважаны ён, не мае нікога, хто б пацешыў. «Пабач, Госпадзе, гора маё, бо перамогу бярэ вораг».

Нахілі вуха Сваё, мой Божа, і выслухай! Адкрый вочы Свае і пабач спусташэнне наша і горад, над якім было прызвана імя Тваё! Бо не ў апраўданне сваё прадстаўляем малітвы перад аблічча Тваё, але дзеля літасці Тваёй вялікай.

І з’явіўся анёл, які гаварыў да мяне і казаў мне: «Падымі, прашу, вочы свае і пабач, што гэта выходзіць?»

Адказалі яму і сказалі: «Ці і ты не з Галілеі? Даследуй і пабач, што прарок не паўстае з Галілеі».

Адкрый, Госпадзе, вочы Свае і пабач, што гэта не памерлыя, што прабываюць у цемры, дух якіх адняты ад нутра іх, але тыя, што аддадуць хвалу і справядлівасць Госпаду,

Ерузаліме, агляніся на Усход і пабач радасць, якая мае прыйсці да цябе ад Бога.

Устань, Ерузалім, і стань на месцы высокім, і агляніся на ўсход, і пабач сабраных дзяцей сваіх ад усходу сонца аж да захаду па слове Святога, якія цешацца, што Бог аб іх памятае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter