Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАКАЗВАЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «паказвае» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАКАЗВАЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
але каб памятаў ты Госпада, Бога твайго, што Ён надае табе сілы, каб мог дасягнуць ты поспеху, каб споўніў Ён запавет Свой, адносна якога склаў прысягу бацькам тваім, як паказвае сённяшні дзень.

Шмат якія кажуць: «Хто паказвае нам даброты?» Узнімі над намі, як знак, святло аблічча Твайго!

Нават ідучы дарогаю, дурань, паколькі ён безразважны, кожнаму паказвае, што ен дурны.

Ізноў пераносіць Яго д’ябал на вельмі высокую гару ды паказвае Яму ўсе валадарствы свету і іх славу,

Бо Айцец любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што Сам робіць, і яшчэ большыя за гэтыя пакажа Яму справы, каб вы дзівіліся.

Гэтым паказвае Дух Святы, што яшчэ не адкрыта дарога да святога месца, пакуль стаіць ранейшая палатка.

Ужо раней першасвятар Онія атрымаў ад вашага цара Арэя лісты, што вы з’яўляецеся нашымі братамі, як паказвае рэскрыпт, што быў уручаны.

Хай не паказвае хараства ніводнаму мужчыне, ды між жанчынамі хай не прабывае;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter