Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАЗНАЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «пазнае» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ПАЗНАЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі памацае мяне бацька і пазнае, баюся, каб не падумаў ён, што я захацеў ашукаць яго, і навяду на сябе праклён, а не дабраславенне».

А ты, сыне мой Саламон, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму шчырым сэрцам ды ахвотнаю душой; бо Госпад пранікае ва ўсе сэрцы ды пазнае ўсе намеры розуму: калі будзеш шукаць Яго — знойдзеш, а калі адвернешся ад Яго — адпіхне цябе навек.

Ён не вернецца болей у дом свой, і месца яго болей яго не пазнае.

бо высокі Госпад і спагадае пакорнаму, а ганарыстага пазнае здалёк.

Вол пазнае гаспадара свайго, і асёл — стойла ўласніка свайго, а Ізраэль не пазнаў, народ Мой не зразумеў.

Дзеля таго народ Мой пазнае імя Маё ў той дзень, бо Я Той Самы, Які гаварыў: “Вось, гэта Я!”»

Калі хто хоча выконваць волю Яго, той з навукі пазнае, ці яна ад Бога, ці Я Сам ад Сябе гавару.

Дык хто ж не пазнае, што яны не багі?

Вочы Госпада — на тых, што баяцца Яго, і Ён пазнае ўсякую дзейнасць чалавека.

Кожны разумны пазнае мудрасць і таму, хто знайшоў яе, дасць вызнанне.

Той, хто валодае языком нахабным, вядомы паўсюль, а разумны пазнае яго ў падзенні.

Хто дае нядобрую параду, на таго абернецца яна, і не пазнае, адкуль прыйдзе на яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter