Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПРЫНЕСЛА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «прынесла» сустракаецца 17 разоў у 17 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРЫНЕСЛА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
то завядуць яе да дзвярэй дома бацькі яе і ўкамянуюць яе мужчыны гэтага горада аж да смерці, бо прынесла яна ганьбу Ізраэлю тым, што распуснічала ў доме бацькі свайго; так вынішчыш зло з асяроддзя свайго».

Таму, хто просіць вады, яна дала малака, і ў чашы князёў прынесла яму масла.

Дзеля таго прымі падарунак гэты, які прынесла паслугачка твая гаспадару свайму, і дай яго юнакам сваім, якія ходзяць разам з гаспадаром маім.

І прыняў Давід з рук яе ўсё, што яна яму прынесла, і сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі да дому свайго. Вось, я выслухаў просьбу тваю і ўшанаваў аблічча тваё».

Амнон сказаў Тамар: «Прынясі ежу ў спальню». Такім чынам, узяла Тамар аладкі, што спякла, і прынесла іх Амнону, брату свайму, у спальню.

А цар Саламон даў царыцы Сабы ўсё, што яна хацела і чаго прасіла, і намнога болей, чым прынесла яму. І яна вярнулася ў сваю зямлю са сваімі паслугачамі.

Лік жа цэласпаленняў, якія супольнасць прынесла, быў такі: валоў — семдзесят, бараноў — сто, ягнят — дзвесце — усё гэта ахвяры цэласпалення для Госпада.

І ўся Юдэя прынесла ў кладоўкі дзесяціну збожжа, віна і аліўкавага алею.

«Я прынесла ахвяру на здароўе, сёння я выканала зарокі свае,

І бачыць Госпад — няма чалавека, і засумняваўся, што няма каму прыйсці на дапамогу. Тады рука Яго прынесла Яму перамогу, а справядлівасць сама дапамагла Яму.

Не бойцеся, звяры палявыя, бо зазелянелі пашы ў пустыні, бо дрэва прынесла плады свае, дрэва фігавае і вінаград далі плён свой.

І вось, адна жанчына, што была ў горадзе грэшніцай, як даведалася, што Ён узлягае пры стале ў доме фарысея, прынесла алябастравую пасудзіну алейку,

І Юдыт сказала: «Не буду есці гэтага, каб не было мне згаршэння, але з таго, што я прынесла, хай пададуць мне».

І адказаў ёй Галафэрн: «Калі ж не хопіць табе таго, што прынесла, дык адкуль возьмем і пададзім табе падобныя тым стравы? Няма бо з намі чалавека з роду твайго, які б меў падобнае».

І прынесла Юдыт усе пасудзіны Галафэрна, якія даў ёй народ, і завесу, якую ўзяла са спальні яго, і аддала на пасвячэнне Госпаду.

і сышла з ім разам у яму, і не пакінула яго ў путах, аж пакуль не прынесла яму жазло валадарскае і ўладу над сваімі прыгнятальнікамі, і паказала паклёпнікаў, якія абняславілі яго, і яму дала славу вечную.

І паклікаў яе маці, і загадаў прынесці папірус, каб зрабіць шлюбнае пасвячэнне, што аддае яму яе за жонку па прысудзе Майсеевага закону. Дык прынесла яе маці папірус, і ён запісаў і запячаткаваў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter