Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

НАЗЫВАЕЦЦА — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «называецца» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

НАЗЫВАЕЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А калі прыйшоў, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае прарокамі, што Ён будзе названы Назаранінам.

Таму і па сённяшні дзень называецца гэтае поле «полем крыві».

Набліжалася свята Праснакоў, якое называецца Пасхай.

Ёсць жа ў Ерузалеме каля Авечай брамы купальня, якая па-габрэйску называецца Бэтэзда і якая мае пяць портыкаў.

Але неўзабаве наляцеў з боку вострава ўраганны вецер, які называецца эўракілон.

Калі мы ўратаваліся, даведаліся, што востраў называецца Мальта.

вышэй за ўсялякае княжанне, і ўладу, і сілу, і панаванне, і за ўсялякае імя, якое называецца не толькі ў гэтым веку, але і ў будучым.

які будзе працівіцца і ўзвышацца над усім, што называецца Божым і годным пашаны, так што засядзе ў Божай святыні, выдаючы сябе за Бога.

Была ўзведзена першая скінія, якая называецца «Святое», і ў ёй былі падсвечнік, стол і ахвярныя хлябы.

Іхнія трупы пакіне на плошчы вялікага горада, які сімвалічна называецца Садома і Егіпет, дзе таксама быў укрыжаваны іх Пан.

І сабралі іх у месца, якое па-габрэйску называецца Армагедон.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter