Бо Закон быў дадзены праз Майсея, а ласка і праўда сталіся праз Езуса Хрыста.
і пазнаеце праўду, а праўда вызваліць вас».
Езус сказаў яму: «Я — дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне.
Асвяці іх у праўдзе. Слова Тваё — гэта праўда.
Пілат сказаў Яму: «Што такое праўда?» І, сказаўшы гэта, зноў выйшаў да юдэяў, і сказаў ім: «Я не знаходжу ў Ім ніякай віны.
Езус Хрыстус прыйшоў праз ваду і кроў. Не толькі праз ваду, але праз ваду і кроў; і Дух сведчыць пра Яго, бо Дух — гэта праўда.
Пра Дэметрыя ўсе сведчаць, нават сама праўда. І мы сведчым, а ты ведаеш, што сведчанне нашае праўдзівае.
Калі ж праўда Бога праз мой падман узрастае на Яго славу, за што ж яшчэ мяне судзяць, як грэшніка?
Як ёсць ува мне праўда Хрыстовая, так гэтая пахвала мая не сціхне ў землях Ахаі.
мы не саступілі і не паддаліся ні на хвіліну, каб праўда Евангелля захавалася ў вас.
Некаторыя, праўда, ад зайздрасці і дзеля спрэчкі абвяшчаюць Хрыста, іншыя ж — з добрай волі.