Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ПРАЎДА — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «праўда» сустракаецца 35 разоў у 35 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРАЎДА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Усе шляхі Гасподнія — ласка ды праўда для тых, што заховываюць запаведзь Яго і аб’явы Ягоныя.

Госпадзе! Ласка Твая да нябёсаў, а праўда да аблокаў сягае!

і справядлівасьць твая ўзыйдзе, бы раніцы сьветласьць, і праўда твая — быццам сьветласьць палудня.

Бо аж да неба вялікая ласка Твая і праўда Твая да аблокаў.

Ласка і праўда з сабой сустракаюцца, справядлівасьць і супакой цалуюцца.

Праўда вырастае із зямлі, а справядлівасьць з нябёсаў пазірае.

Ці ў магіле абвешчана будзе ласка Твая, а праўда Твая ў месцы тленьня?

Госпадзе, Божа сілаў нябесных! Хто гэткі магутны, як Ты, о Госпадзе? І праўда Твая навакол Цябе.

Справядлівасьць і правы суд — падваліны пасаду Твайго; ласкавасьць і праўда йдуць прад абліччам Тваім.

З ім будзе праўда й ласка Мая, і імем Маім высока ўзьнясецца рог яго.

Пер’ем Сваім закрывае цябе, і пад крыльлем Ягоным схаваешся; праўда Яго — шчыт і заслона.

Бо вышэй за нябёсы ласка Твая і праўда Твая да аблокаў.

Дзела рук Ягоных — праўда й справядлівасьць; усе запаведзі Яго — пэўныя,

Бо вялікая ласка Яго над намі, і праўда Яго трываць будзе навекі! Альлілуя!

Усё Твае запаведзі — праўда; бязьвінна ўціскаюць мяне, дык Ты памажы мне!

Ад роду ды ў род трывае праўда Твая; паставіў Ты зямлю, і яна стаіць.

Аб’явы Твае, што Ты запаведаў, справядлівыя й шчырая праўда.

Справядлівасьць Твая — справядлівасьць навекі, і закон Твой — праўда.

Ты-ж блізкі, о Госпадзе, і ўсе Твае запаведзі — праўда.

Аснова слова Твайго ёсьць праўда, і ўсякі устаў Твой навек справядлівы.

Ён жа ізноў адрокся. І, крыху счакаўшы, стаяўшыя наўкола ізноў пачалі гаварыць Пятру: праўда, што ты із іх: бо ты і галіле́янін, і гутарка твая падобная.

бо закон быў да́дзены праз Майсе́я, ласка-ж і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.

І пазна́еце праўду, і праўда зробіць вас вольнымі.

Ісус сказаў яму: Я і дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто ня прыходзе да Айца, калі не цераз Мяне́;

Асьвяці іх праўдаю Твае́ю: слова Тваё праўда.

Кажа Яму Пілат: Што такое праўда? І, сказаўшы гэтае, ізноў выйшаў да Жыдоў і сказаў ім: я ніякае віны ў Ім не знаходжу.

І, выйшаўшы, пайшоў за ім. Ды ня ве́даў, ці праўда тое, што сталася праз Ангела, бо думаў, што бачыць прывід.

Мы-ж чакаем паводле Яго абяцаньня новага не́ба й новае зямлі, на якіх праўда жыве́.

Гэты ёсьць Ісус Хрыстос, які прайшоў праз ваду і кроў; не праз ваду толькі, але праз ваду і кроў; і Дух сьве́дчыць, бо Дух ёсьць праўда.

Бо ў ім адкрываецца праўда Божая ад ве́ры да ве́ры, як напісана: праведны жыць будзе ве́раю (Авак 2:4).

Бо, калі праўда Божая мае́ю няпраўдаю на славу Божую ўзвышаецца, за што-ж яшчэ мяне́ судзіць, як грэшніка?

Але сягоньня, незале́жна ад закону, выявілася праўда Божая, аб якой сьве́дчаць закон і прарокі.

Ёсьць праўда Хрыстовая ў-ва мне́, дык пахвала гэтая ня будзе аднята ў мяне́ ў зе́млях Ахайі.

мы ні на гадзіну не паддаліся і не пакарыліся, каб праўда Эвангельля захавалася ў вас.

калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе, —

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter