Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

БАЯ́ЛІСЯ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «бая́ліся» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БАЯ́ЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Пачуе Бог, і Прадвечны іх давядзе да пакорнасьці, бо ня было ў іх паправы, ды не баяліся Бога,

Але яны не разуме́лі слоў, а спытацца ў Яго баяліся.

І пачулі гэтае кніжнікі ды архірэі і шукалі, як загубіць Яго, бо бая́ліся Яго, што ўве́сь народ дзівіўся з навукі Ягонае.

А сказаць: ад людзе́й — баяліся народу, бо ўсе́ лічылі Іоана, што запраўды́ быў прарок.

І манíліся схапіць Яго, ды баяліся народу; бо ве́далі, што гэтую прыпо́весьць сказаў да іх; і, пакінуўшы Яго, адыйшліся.

І, выйшаўшы, пабе́глі ад магілы; і зьняла іх дрыготка, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.

Але яны не зразуме́лі слова гэтага, і яно было закрыта ад іх, каб ня ўцяміць ім яго; а папытацца ў Яго пра гэтае слова баяліся.

І шукалі архірэі і кніжнікі, як бы загубіць Яго, бо баяліся народу.

Але-ж ніхто не гаварыў аб Ім яўна, бо баяліся Жыдоў.

Так адказалі бацькі яго, бо баяліся Жыдоў, бо Жыды згавары́ліся ўжо, каб таго, хто прызнае Яго за Хрыста, адлучыць ад школы.

Тады пайшоў начальнік варты з слугамі ды прывёў іх, але бяз прымусу, бо баяліся народу, каб не ўкаменаваў іх.

Саўл жа, зьявіўшыся ў Ерузаліме, стараўся прыстаць да вучняў; але ўсе́ баяліся яго, ня ве́ручы, што ён вучань.

Дык, калі мы ме́лі бацькоў це́ла нашага, якія нас каралі, і баяліся іх, — то ці ня шмат бале́й кары́цца будзем Айцу духаў ды жыць?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter