Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ДАРУЙ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «даруй» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДАРУЙ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Дзеля іменьня Твайго, Госпадзе, даруй мне віну маю, бо-ж надта яна вялікая!

Глянь на мукі мае і нядолю маю і даруй мне ўсе грахі мае!

Зьмілуйся нада мною, Божа, з ласкі Тваёй, ды праз вялікую міласэрнасьць Тваю даруй мне беззаконьні мае!

Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і даруй мне ўсе мае віны.

Памажы нам, о Божа, Збавіцелю наш, дзеля чэсьці іменьня Твайго; ратуй і даруй грахі нашы дзеля іменьня Твайго!

Дай нам, Госпадзе, ўбачыць ласку Тваю, даруй нам спасеньне Тваё!

Шлях ілжы адвярні ад мяне і даруй мне закон Твой.

І даруй нам даўгі нашыя, як і мы даро́вуем даўжніко́м нашым;

і даруй нам даўгі нашыя, як і мы даруем даўжніком нашым; і ня ўводзь нас у спакушэньне, але захавай нас ад злога.

Глядзіце-ж за сабою. Калі-ж саграшыць проці цябе́ брат твой, дакарай яго і, калі пакаецца, даруй яму;

і калі сем разоў у дзе́нь саграшыць проці цябе́ і се́м разоў у дзе́нь зьве́рнецца да цябе́ ды скажа: «каюся», даруй яму.

Ісус жа сказаў: Аце́ц, даруй ім, бо ня ве́даюць, што робяць. І дзялілі адзе́жы Яго, кідаючы жэрабе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter