Магілы — памешканьне ім па век векаў, дамы ім на ўсенькую прышласьць, хаця-ж бы яны сваім імем назвалі цэлыя землі.
Памажы мне, Божа, імем Тваім і вядзі маю справу сілай Тваёй!
Успомні: вораг зьняважыў Госпада, а люд шалёны над імем Тваім зьдзекуецца!
З ім будзе праўда й ласка Мая, і імем Маім высока ўзьнясецца рог яго.
Хвалецеся імем Яго сьвятым; няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць Госпада.
Абселі мяне, быццам пчолы соты, ды згарэлі яны, як агонь з цярніны: імем Гасподнім я іх запраўды перамог!
І, міма праходзячы, ня скажа ніхто: Багаслаўленьне Гасподняе няхай будзе над вамі! Багаслаўляем вас імем Гасподнім!
Ён зорам лік вызначае, кожную імем яе называе.
А фарысэі гаварылі: імем кня́зя чарто́ўскага выганяе Ён злых духаў.
бо многія прыйдуць пад імем Маім і будуць гаварыць: я Хрыстос, — і шмат каго падману́ць.
А кніжнікі, што прыйшлі з Ерузаліму, гаварылі, што Ён ма́е ў Сабе́ вэльзэву́ла ды што выганяе дэманаў імем іхняга князя.
І адказаў Яму Іоан, мо́вячы: Настаўнік! мы бачылі чалаве́ка, які Тваім імем выганяе дэманаў, а ня йдзе́ць за намі; дык забаранілі яму, бо ня йдзе́ць за намі.
Ісус жа сказаў: не забараня́йце яму, бо няма такога, хто, учыніўшы цуд íмем Маім, мог бы хутка зьнява́жыць Мяне́.
бо шмат пры́йдзе пад Маім імем і будуць гаварыць, што гэта Я, і многіх зьвядуць.
А паве́рыўшым будуць гэткія знаме́ньні: íмем Маім дэманаў выганя́цімуць, новымі мовамі гавары́ць будуць;
І вось прыйшоў чалаве́к, імем Яір (а быў ён начальнікам школы); і, упаўшы да ног Ісусавых, прасіў Яго ўвайсьці ў дом яго,
Ён жа сказаў: сьцеражыцеся, каб вас не абаламуцілі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я; і гэты час блізка. Не хадзе́це сьле́дам іх.
дый, паставіўшы гэных пасярод сябе́, пыталіся: Якою сілай, ці якім імем учынілі вы тое?
І рабіла яна гэта шмат дзён. Паўла-ж, узлаваўшыся, павярнуўся й сказаў духу: Прыказую табе́ імем Ісуса Хрыста: выйдзі з яе́! І выйшаў той-жа час.