Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

КЛІЧА — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «кліча» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КЛІЧА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Псальм Асапа. Бог над багамі, Госпад прамовіў і кліча зямлю ад усходу сонца да захаду яго.

Ён кліча неба, што ўверсе, і зямлю на суд народу Свайго:

Бо ён ратуе ўбогага, які помачы кліча, і ўцісьнёнага й тога, што ўспамогі ніякай ня мае.

Некаторыя з тых, што там стаялі, чу́ючы гэтае, казалі: Ён кліча Ільлю.

І ўзыходзе на гару́ і кліча да Сябе́, каго Сам хаце́ў; і прыйшлі да Яго.

І Ісус, затрымаўшыся, сказаў паклікаць яго. І клічуць сьляпога, і кажуць яму: ня бойся, уставай, кліча цябе́.

І некаторыя із стаяўшых наўкола, пачуўшы, казалі: вось Ільлю кліча.

Калі-ж маршалак пакаштаваў вады, што віном сталася, а ён ня ве́даў, скуль яно, слугі-ж, што налівалі ваду, ве́далі, — кліча маладога

яму прыдзьве́рнік адчыняе, і аве́чкі слухаюцца голасу яго, і ён кліча сваіх аве́ц па іме́ньню і выводзіць іх;

І, сказаўшы гэтае, пайшла і цішком паклікала Марыю, сястру сваю, і кажа ей: Настаўнік тут; кліча цябе́.

бо, калі яны яшчэ не нарадзіліся і не зрабілі нічога добрага ці благога (каб пастанова Божая ў выбраньні аставалася не з учынкаў, але ад Таго, Хто кліча),

А Ісая кліча аб Ізраілю: Хаця-б лічба сыноў Ізраілявых была, як пясок у моры, (толькі) астача спасе́цца:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← КЛІЧ