Сьпявайце Яму новую песьню; крэпка ўдарайце па струнах пры радасных гуках!
І новую песьню мне ў вусны ўлажыў — хвалу нашаму Богу. І многія гэтае ўбачаць і ўбаяцца ды будуць надзею ўскладаці на Госпада.
Сьпявайце Гоепаду новую песьню, сьпявайце Госпаду, усенька зямля!
Псальм. Сьпявайце Госпаду песьню новую, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Яго і сьвятое плячо Яго здабылі Яму перамогу.
Божа, я новую песьню Табе запяю, на арфе дзесяціструннай буду іграці Табе,
Альлілуя! Сьпявайце Госпаду песьню новую; хвала Яму ў зграмаджэньні пабожных!
Пры гэтым сказаў ім прыповесьць: ніхто не прышывае ла́ткі да старое адзе́жыны, ададраўшы ад новае адзе́жыны, бо йна́чай і новую разьдзярэ, і да старое не падо́йдзе латка ад новага.
І, узяўшы яго, прывялі да Арэапагу, кажучы: Ці можам ведаць, што гэта за новую навуку ты прапаве́дуеш?
Браты! ня новую запаведзь пішу вам, але запаведзь старадаўную, якую вы ме́лі ад пачатку: запаведзь старадаўная ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку.
Зноў жа і новую запаведзь пішу вам, што праўдзіва і ў Ім, і ў вас: што праходзе це́мра, і праўдзівае сьвятло сьве́ціць ужо.
І сягоньня прашу цябе́, пані, не як новую запаведзь пішучы табе́, але тую, што маем ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.
і пяюць новую пе́сьню, мовячы: Ты годзен узяць кнігу ды зьняць пячаці з яе́, бо Цябе́ закалолі, і Ты Крывёю Свае́й адкупіў нас Богу із кожнага роду й языка і народу ды паганаў,
і пяюць яны як-бы пе́сьню новую перад пасадам і перад чатырма́ жывёламі і старыкамі; і ніхто ня мог навучыцца пе́сьні гэнае, апрача тых ста сараку чатырох тысячаў, што вы́куплены ад зямлі.
І ўбачыў я новае не́ба і новую зямлю, бо пе́ршае не́ба й пе́ршая зямля мінулі, і мора ўжо няма.