Ён, як леў, які прагне здабычы, і, як малады леў, які сядзіць у засадзе.
Яно ўзыходзіць, як малады са свайго шлюбнага пакою. Яно радуецца, як герой, і бяжыць свой шлях.
Я быў малады і саста́рыўся, ды ніколі ня бачыў, каб праведны быў пакінены і каб ягонае насеньне прасіла хлеба;
Там Бэньямін, самы малады, які ўладарыць імі, князі Юды ў сукупнасьці, князі Зэбулона, князі Нахталімавыя.
І сказаў ім Ісус: ня могуць сыны вясельнага палацу сумаваць, пакуль зь імі Малады. Але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх Малады, і тады будуць пасьціць.
А як Малады замарудзіў, то задрамалі ўсе і пасну́лі.
Але апоўначы прагучаў крык: вось Малады ідзе, выходзьце на сустрэчу Яму.
Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў Малады, і гатовыя ўвайшлі зь Ім на вясельле, і дзьверы былі зачынены.
І сказаў ім Ісус: ня могуць пасьціць сыны палацу шлюбнага, у якім Малады знаходзіцца разам зь імі. Столькі часу сколькі зь імі Малады, ня могуць пасьціць.
Але прыйдуць дні калі Малады ад іх будзе ўзяты, і тады будуць пасьціць у тыя дні.
Ён жа сказаў ім: ці можаце (вы) прымусіць пасьціць сыноў харому вясельнага, калі зь імі Малады?
Але прыйдуць дні, калі будзе ўзяты ад іх Малады, тады будуць пасьціць у тыя дні.
Хто мае нявесту, Той ёсьць Малады, а друг Маладога, што стаіць і слухае Яго, радасьцяй цешыцца з голасу Маладога. І вось гэтая радасьць мая збылася ў поўні.
Праўду, Праўду кажу табе: калі ты быў малады, (дык) падпяра́зваўся сам і хадзіў, куды хацеў; а як (ты) састарэеш, (то) выцягнеш рукі твае, і іншы цябе́ падперажэ і павядзе́, куды ня схо́чаш.