Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

МІМА — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «міма» сустракаецца 18 разоў у 18 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

МІМА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
а як няўзабаве ішоў міма, — глядзь!, — а яго ўжо няма. І я шукаў яго, і ня знайшоў.

і праходзячыя міма хай ня скажуць: «Багаславеньне Яговы хай будзе над вамі, (і хай ня скажуць) мы багаслаўляем вас Імем Яговы».

І вось двое сьляпых, якія сядзелі каля дарогі, пачуўшы, што Ісус ідзе міма, закрычалі, кажучы: памілуй нас, Госпадзе, Сыне Давіда!

А тыя, што праходзілі міма, ліхасловілі Яго, ківаючы галовамі сваімі

І, праходзячы міма, убачыў Левія Алхвеявага, які сядзеў на мытні, і кажа яму: ідзі за Мною. І (той), устаўшы, пайшоў усьлед за Ім.

І ўбачыў іх у бядзе ў плаваньні: бо вецер быў ім супраціўны; а каля чацьвёртай варты ночы падходзіць да іх ідучы па моры, і хацеў прайсьці міма іх.

А раніцай, праходзячы міма, (вучні) убачылі смакоўніцу, ссохшую ад карэньня.

І казаў: Тата Мой дарагі! Усё магчыма Табе. Пранясі чару гэтую міма Мяне, але ня чаго Я хачу, але чаго Ты.

І прымушаюць праходзячага міма нейкага Сымона кірэнэйца, які ішоў з поля, бацьку Аляксандравага і Рутавага, каб узяў крыж Ягоны.

І тыя, што праходзілі міма, зьняважалі Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: гэй! Той, Хто разбурае Сьвятыню і ў тры дні адбудоўвае!

Выпадкова ж адзін сьвятар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма.

Таксама ж і лявіт, апынуўшыся на тым мейсцы, падыйшоўшы і ўбачыўшы (яго), прайшоў міма.

і, пачуўшы, што міма праходзіць натоўп, пытаўся: што гэта такое?

і, забегшы наперад, залез на сікамору, каб убачыць Яго, бо Яму належала праходзіць міма яе.

кажучы: Тата Мой! о, каб Ты зажадаў пранесьці гэту чару міма Мяне! Аднак ня Мая воля, але Твая хай станецца.

Тады ўзялі каменьні, каб кінуць у Яго, але Ісус укрыўся і выйшаў са Сьвятыні, прайшоўшы між імі, і гэтак прайшоў міма.

І, праходзячы міма, (Ісус) угледзіў чалавека, сьляпога ад нараджэньня.

бо Паўла надумаў плысьцí міма Эхвесу, каб яму ня траціць часу ў Азіі, бо сьпяшаўся калі магчыма было яму дзень Пяцідзясятніцы прабыць у Ярузаліме.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← МІЛЮ