І прыгатаваў яму́ прылады сьмерці. Стрэлы Ягоныя Ён робіць агністымі.
І Ён пусьціў Свае стрэлы і рассыпаў іх, і шмат маланак, і прывёў іх у замяшальніцтва.
бо стрэлы Твае працялі мяне, і Рука Твая ляжыць на мне.
Стрэлы Твае завостраныя, яны (пратнуць) сэрцы ворагаў Караля, а народы супакорацца перад Табой.
Душа мая — сярод ільвоў. Я ляжу пад шуга́ючым полымем, сярод сыноў Ада́мавых: зубы іхныя ёсьць дзіды і стрэлы, язык іхны ёсьць востры меч.
Хай яны зьнікнуць, як воды цякучыя! Калі ён нацягвае (свой лук, каб) страляць, хай стрэлы ягоныя будуць, як паламаныя.
Там пераламаў Ён стрэлы лука, шчыт і меч і вайну. — Зэля.
Хмары люнулі воды. Нябёсы выдалі голас. Сапраўды, лёталі стрэлы Твае.
Хíба што вострыя стрэлы волата разам з палаючым вугольлем ядлоўца.
Быццам стрэлы ў руцэ дужога, так сыны маладыя.
Блíсьні маланкаю і расьцярушы іх, пусьці стрэлы Твае і зьбянтэжы іх!