Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

СЬВЕДЧАЦЬ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «сьведчаць» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея.

СЬВЕДЧАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І, устаўшы, архірэй сказаў Яму: нічога ня адказваеш? што яны проці Цябе сьведчаць?

Тады кажа Яму Пілат: ці ня чуеш як многа супраць Цябе сьведчаць?

Тады архірэй, устаўшы насярэдзіну, спытаў Ісуса, кажучы: нічога ня адка́зваеш? што яны супраць Цябе сьведчаць?

А Пілат зноў пытаўся ў Яго, кажучы: ня адказваеш нічога? Глядзі, як многа супраць Цябе сьведчаць.

Я ж маю Сьведчаньне большае за Яанавае, бо Дзеяньні, што даў Мне Бацька, каб Я скончыў іх, самыя гэтыя Дзеяньні, што Я раблю, сьведчаць аба Мне, што Бацька паслаў Мяне.

Дасьледуйце Пісаньні, бо вы думаеце празь Іх Жыцьцё Вечнае мець, і Яны ёсьць тыя, што сьведчаць аба Мне.

Адказаў ім Ісус: Я сказаў вам, і (вы) ня ве́рыце; Чыны, што Я раблю ў Імя Бацькі Майго, яны сьведчаць пра Мяне.

Пра Яго сьведчаць усе прарокі, што кожны, хто веруе ў Яго, атрымае дараваньне грахоў празь Імя Ягонае.

Затым: Тры сьведчаць на Небе: Ба́цька, Слова і Сьвяты Дух; і Гэтыя Тры ёсьць Адзін.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter