1 Быў жа ў Кесары нейкі мужчына імем Карнэль, сотнік, із кагорты называнай Італійскай
2 набажны і багабойны са ўсім сваім домам, ды чынячы многія міласьціны народу ды ўсьцяж мо́лячыся Богу.
3 Убачыў (ён) у зьяве ясна каля дзявятай гадзіны дня Ангела Бога, які ўвайшоў да яго і сказаў яму: Карнэль!
4 Ён жа глянуўшы на яго і спалохаўшыся сказаў: Хто Ты Госпадзе? а (той) сказаў яму: малітвы твае і міласьціны твае прыйшлі на памяць перад Богам.
5 І цяпер пашлі ў Іоппу мужчын і запрасі Сымона, які называецца Пятром;
6 ён у гасьцёх у нейкага Сымона гарбара, чый дом знаходзіцца ля мора. Ён скажа табе, што трэба табе рабіць.
7 Калі ж Ангел, што гутарыў з Карнэлям, пайшоў ён паклікаўшы двух слуг сваіх і жаўнера на́бажнага, якія ня адыходзілі ад яго,
8 і расказаўшы ім усё паслаў іх у Іоппу.
9 На наступны дзень як былі яны ў дарозе і падыходзілі да места, Пётра ўзыйшоў на дах памалíцца каля шостае гадзіны.
10 І сталася, адчуў голад ды захацеў пад’есьці, калі ж другія гатавалі, найшло на яго захапленьне,
11 і бачыць неба расчыненае ды нейкую судзіну, якая апускаецца да яго як вялікі абрус завязаны па чатырох краях ды апусканы на зямлю.
12 У ім знахо́дзіліся ўсякія чацьвёраногія зямлі і дзікія жывёлы, і паўзуны, і птушкі нябесныя.
13 І быў голас да яго: устаўшы, Пётра, забівай ды еш.
14 Але Пётра сказаў: не, Госпадзе! бо я ніколі ня еў нічога паганага альбо нячыстага.
15 Тады голас ізноў у другі раз (быў) да яго: што Бог ачысьціў, (таго) ты ня называй нячыстым.
16 І гэта сталася тройчы, і судзіна зноў падняла́ся на неба.
17 Калі ж Пётра сам у сабе сумняваўся, што б значыла (гэта) зьява, якую ён бачыў, — вось мужчыны пасланыя ад Карнэля, распытаўшыся пра дом Сымонавы, спыніліся ля варотаў.
18 І крыкнуўшы спыталіся: ці тут у гасьцёх Сымон, называны Пятром?
19 А Пятру, які разважаў пра зьяву, яму Дух сказаў: вось трое мужчынаў шукаюць цябе.
20 Але ўстаўшы сыйдзі і пайдзі зь імі, нічога ня разьбіраючы, бо Я паслаў іх.
21 І Пётра прыйшоўшы да мужчынаў якія былі пасланы ад Карнэля да яго, сказаў: вось я той, якога (вы) шукаеце. Якая прычына па якой вы прыйшлі?
22 А яны сказалі: Карнэль, сотнік, мужчына праведны і багабойны, які мае добрае сьведчаньне ад усяго народу жыдоўскага, атрымаў ад сьвятога Ангела наказ паклікаць цябе ў свой дом і пачуць словы ад цябе.
23 Дык запрасіўшы іх пачаставаў. А назаўтрае Пётра пайшоў зь імі, і нікаторыя з братоў, што былі з Іоппы, пайшлі зь ім.
24 І назаўтрае прыйшлі ў Кесару. А Карнэль чакаў іх, склікаўшы сваіх родзічаў і блізкіх сяброў.
25 Калі ж ста́лася, што Пётра ўвайшоў, Карнэль сустрэўшы яго, упаў да ног (ягоных і) пакланіўся.
26 Але Пётра падняў яго кажучы: устань! і я ёсьць чалавек.
27 І, размаўляючы зь ім, увайшоў (у дом) ды знаходзіць многа сабра́ўшыхся.
28 І сказаў ім: вы ве́даеце што нельга мужчыну жыду́ лу́чыцца альбо схо́дзіцца з чужынцам, але Бог паказа́ў мне, каб ніякага чалавека ня лічыць паганым ці нячыстым.
29 Пагэтаму (я), пакліканы, і прыйшоў ня спрача́ючыся. І вось пыта́юся: па якой прычыне (вы) паклíкалі мяне?
30 І Карнэль сказаў: ад чацьвёртага дня аж да гэтай гадзіны (я) быў у пасьце і а дзявятай гадзíне маліўся ў доме сваім, і вось мужчына ў зьзяючым адзеньні стаў перада мною
31 і кажа: Карнэль! пачу́та малітва твая і міласьціны твае прыйшлі на памяць перад Богам.
32 Пагэтаму пашлі ў Іоппу і пакліч Сымона, які называецца Пятром, ён у гасьціне ў доме Сымона гарбара, каля мора, які прыйшоўшы скажа табе.
33 Дык я ўраз жа паслаў да цябе, і ты добра зрабіў, што прыйшоў. Дык зараз усе мы знаходзімся перад Богам каб выслухаць усё, што зага́дана табе ад Бога.
34 І Пётра, расчыніўшы вусны, сказаў: сапраўды ўразумява́ю, што ня на аблічча ўглядаецца Бог,
35 але ва ўсякім наро́дзе прые́мны Яму, хто баíцца Яго і чыніць справядлівасьць.
36 Слова, якое паслаў сынам Ізраэля, абвяшча́ючы мір це́раз Ісуса Хрыста, Які ёсьць Госпад усіх.
37 Вы ве́даеце вестку, якая (шырылася) па ўсёй Юдэі. Пачатак яна (бярэ) у Галілеі пасьля хрышчэньня (Ісуса), якую апавясьціў Яан (Хрысьціцель).
38 (Вестку пра) Ісуса з Назарэту, (вестку пра тое) як памазаў Яго (Ісуса) Бог Духам Сьвятым і сілай, Які хадзіў робячы дабро і аздараўляючы ўсіх прыгне́чаных д’яблам, бо Бог быў зь Ім.
39 І мы ёсьць сьведкі ўсяго, што Ён зрабіў у краіне юдэяў і ў Ярузаліме, Якога яны забілі павесіўшы на дрэве.
40 Яго Бог ўваскрасіў на трэйці дзень і даў Яму быць бачаным
41 ня ўсяму́ народу, але сьведкам, наперад выбраным Богам, нам, якія е́лі і пілі зь Ім пасьля ўваскрасеньня Яго зь мёртвых.
42 І (Ён) загадаў нам абвяшчаць народу і сьведчыць, што Ён ёсьць прызначаны Богам Судзьдзя жывых і мёртвых.
43 Пра Яго сьведчаць усе прарокі, што кожны, хто веруе ў Яго, атрымае дараваньне грахоў празь Імя Ягонае.
44 Калі яшчэ гаварыў Пётра словы гэтыя, зыйшоў Дух Сьвяты на ўсіх, што слухалі слова.
45 І зьдзівіліся ўсе веручыя з абрэзаных, якія прыйшлі зь Пятром, што і на паганаў выліты дар Духа Сьвятога;
46 бо чулі іх гаворачы мовамі і ўзьвялíчваючы Бога. Тады сказаў Пётра:
47 Хíба можа хто-небудзь забараніць быць ахрышчанымі вадою тым, якія Духа Сьвятога прынялі, як і мы?
48 І загадаў ім (Пётра) быць ахрышчанымі ў Імя Госпада. Тады папрасілі яго застацца зь (імі) некалькі дзён.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Дзеі сьвятых Апосталаў, 10 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020